Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Айцішніца адмовілася пераязджаць без каня». Спецыялісты па рэлакацыі пра казусы

Спецыяліст па рэлакацыі — супергерой, які прыходзіць на дапамогу ў любой незразумелай сітуацыі. Калі трэба знайсці нумар з чырвоным аксамітам або выслухаць самотнага праграміста на іншым канцы свету. Мы пагутарылі з супрацоўнікамі ІТ-кампаній, якія дапамагаюць з пераездам, пра эмацыйнае выгаранне, самыя дзіўныя просьбы і стэрэатыпы пра праграмістаў.

7 каментарыяў
«Айцішніца адмовілася пераязджаць без каня». Спецыялісты па рэлакацыі пра казусы

Спецыяліст па рэлакацыі — супергерой, які прыходзіць на дапамогу ў любой незразумелай сітуацыі. Калі трэба знайсці нумар з чырвоным аксамітам або выслухаць самотнага праграміста на іншым канцы свету. Мы пагутарылі з супрацоўнікамі ІТ-кампаній, якія дапамагаюць з пераездам, пра эмацыйнае выгаранне, самыя дзіўныя просьбы і стэрэатыпы пра праграмістаў.

Просьбы пры рэлакацыі: нумар з чырвоным аксамітам і магчымасць развесціся

Надзея (імя змененае на просьбу гераіні) некалькі гадоў займаецца рэлакацыяй ІТ-спецыялістаў па ўсім свеце. У кожнай кампаніі звычайна ёсць стандартная інструкцыя, якую высылаюць усім рэлакантам, а прыватныя пытанні ўжо вырашае спецыяліст кампаніі.

— За гады працы я ўжо навучылася прадбачыць пытанні, таму раблю ўсё па магчымасці яшчэ да іх. Самае частае пытанне ў маёй практыцы — «Ці магу я рэлакавацца не з жонкай і што будзе, калі мы там з жонкай разжэнімся?». Даходзіла да таго, што рэлакавалі мужчыну з трыма дзецьмі і высветлілася, што ён не распісаны з жонкай. Мы намякнулі, што прасцей будзе ім ажаніцца перад ад’ездам, а той у адказ: «Добра, пайду ёй зраблю прапанову, але не факт, што яна пагодзіцца».

На першы час пасля рэлакацыі кампанія аплачвае працаўніку часовае жытло і аўтамабіль, да гэтых пунктаў у праграмістаў таксама шмат пажаданняў.

— Кожны раз я прадбачу першае пытанне «А ці можна мне балкон на сонечным боку?» і другое «А ці ёсць нумары з кухняй?». Гэта нармальныя ўвогуле просьбы, але так бывае не заўжды. Адная дзяўчына з мужам настойліва прасіла арандаваць ім нумар, абабіты чырвоным аксамітам, з вялікай чырвонай ваннай. Зарэзервавалі яго, бо ў гэтай сітуацыі прасцей было пагадзіцца. А адзін хлопец для пераезду з сур’ёзным тварам пытаўся, ці магу я арандаваць для яго кабрыялет. Карацей, дзіўныя бываюць людзі, але я ўжо прызвычаілася, — расказвае Надзея.

Эпікфэйлы: перадумаў працаваць пасля атрымання візы і заблукаў у аэрапорце

Таццяна працуе спецыялістам па рэлакацыі тры гады, за гэты час ёй больш за ўсё запомніліся дзве эпічныя рэлакацыі.

— Выслалі мы стандартную інструкцыю працаўніку, а ён у адказ напышліва так: «Ой, не патрэбныя мне вашы інструкцыі, я ўжо сто разоў лётаў!». Ну добра, не трэба так не трэба. А праз пару гадзін ён гойсаў у аэрапорце ў істэрыцы, бо не мог знайсці свой тэрмінал, і абарваў нам тэлефон з патрабаваннем даць чалавека, які прыйдзе і дапаможа яму.

У сяброўкі была гісторыя яшчэ весялейшая: яна афармляла на працу хлопца і паралельна рабіла яму візу. І вось ён выйшаў з консульства і тэлефануе: дзякуй за візу, але я перадумаў у вас працаваць. Яна адразу патэлефанавала ў консульства, яго папрасілі вярнуцца і анулявалі візу.

Надзея скардзіцца на нервовасць, перыядычныя званкі ўначы праз розніцу ў часе і няпросты менеджмент. Але прызнаецца, што жаданне звольніцца паўстала толькі аднойчы:

— Неяк мы рэлакавалі працаўніка з адной чужой краіны ў іншую. Ён прадаў дом і машыну, выпісаў дзяцей са школы, спакаваў жывёл у пераноскі, і яны ўсе разам сядзелі на валізах у аэрапорце ў чаканні вылету. І тут высветлілася, што яго віза не падыходзіць пад новыя ўмовы працы! Праз суткі мы змаглі гэта ўладзіць, і ўпершыню за ўвесь час я махнула чарку дома і падумала, што хачу звольніцца — гэта занадта складаная праца.

Нікуды без гадаванцаў: ад парастка манга да перавозкі каня

Паводле слоў Надзеі, абсалютная большасць людзей пераязджае са сваімі гадаванцамі. Толькі ў нейкім бязвыхадным выпадку іх могуць пакінуць бацькам або сябрам, але потым усё роўна знаходзяць спосаб забраць.

— Перад рэлакацыяй гаспадара пакутуюць амаль усе гадаванцы, бо перавозіць у салоне самалёта можна толькі ката вагой да 8 кілаграмаў (разам з пераноскай), так што большасць сядае на строгую дыету.

Памятаю хлопца, які няправільна вымераў даўжыню ката (не ўлічыў хвост), і заказаная пераноска выйшла яму ўпрытык. Часу мяняць не было, так што бедны кот напэўна запомніў гэты пералёт надоўга. Яшчэ адная дзяўчына, якая прафесійна займаецца скачкамі, сказала, што нікуды не паедзе без свайго каня: у яе нейкі завадскі скакун быў. Кампанія ёй дапамагчы ў гэтым не змагла, але яна ў выніку свайго дамаглася: неяк самастойна перавезла гадаванца. 

https://unsplash.com/photos/MgVEj3FnqeU

Часта праблема бывае з катамі-брытанцамі або шатландцамі: для катоў з пляскатай пысай у некаторых краін ёсць абмежаванні. А адзін хлопец нядаўна няправільна зарэгістраваў ката і яго адмовіліся браць на рэйс. Тады ён паляцеў без яго ў іншы куток свету, а праз тыдзень вярнуўся ў Беларусь і забраў гадаванца. Гэта было вельмі кранальна!

Зрэшты, улюбёнцы бываюць і сярод раслін, з якімі працаўнікі таксама не гатовыя так проста расставацца.

— Неяк працаўніца вельмі прасіла дапамагчы перавезці ёй парастак манга, ён чамусьці быў ёй вельмі дарагі. Але паляцела яна ў выніку без яго, бо для раслін таксама шмат абмежаванняў, — згадвае Надзея.

Тыповы рэлакант — «бездапаможны без сваёй жонкі» 

Абедзве дзяўчыны лічаць, што некаторыя стэрэатыпы пра айцішнікаў сапраўды працуюць.

— Досведу ў мяне пакуль няшмат, але заўважыла, што многія праграмісты амаль бездапаможныя, гэта не стэрэатып. У іх альбо ёсць усемагутная жонка, альбо яны ў тваёй асобе шукаюць мамку, якая суцешыць і за іх усё вырашыць. Даходзіць да таго, што тлумачыш нешта элементарнае, а табе ў адказ: я нічога не запомню, зараз жонку папрашу, — каментуе Таццяна. — А аднойчы мне патэлефанаваў хлопец у чатыры гадзіны ночы (у яго была раніца) і папрасіў пагаварыць з ім, бо яму страшна і самотна ў новай краіне. Да гэтага часу не разумею, у яго сапраўды нікога блізкага няма?

Зрэшты, у кожнай працы свае прыколы, так што кожны дзень сутыкаешся з адным і тым жа — абвыкаеш.

— Многія з тых, каго я рэлакавала, паталагічныя скнары. Літаральна за апошні цэнт задушацца. Раз ужо яны пагадзіліся на рэлакацыю, то аплаці ім усё — ад бензіну і колы на запраўцы да пяцізоркавага гатэля і ўрокаў сёрфінгу. І яны сапраўды ўсё ўзгадняюць з жонкай. Літаральна на кожнае пытанне адказваюць «Мне трэба ўзгадніць гэта з жонкай» і просяць дадаць яе ў чат або відэазванок. Там нейкая свая атмасфера сімбіёзу, — смяецца Надзея.

Пра стаўленне да аддзела рэлакейту: «Дзе мая чырвоная дывановая дарожка?»

Паводле слоў Надзеі, адэкватных рэлакантаў значна больш, а перыядычныя праблемы з некаторымі з іх яна спісвае на стрэс праз змену жыхарства.

— Многія айцішнікі прывыклі да таго ўзроўню камфорту, які ў іх ёсць, і не разумеюць, што пры пераездзе гэтым часам даводзіцца ахвяраваць.  

Па-другое, многія з іх ніколі нікуды не выязджалі наогул, таму для іх гэта велізарны стрэс. Такія людзі часта ўспрымаюць нас як абслугоўваючы персанал — «Прыйдзі і прынясі мне тое, што я хачу» або «Дзе мая чырвоная дывановая дарожка?». Але з пачаткам вайны ўсё змянілася, я амаль не сустракала дурных пытанняў: людзям было важна толькі адно — з’ехаць як мага хутчэй, каб выратаваць сваё жыццё. Тады ж нам літаральна пасыпаліся дзясяткі падзяк ад людзей, якіх мы рэлакавалі шмат гадоў таму, іх сэнс быў прыкладна такім: «Як своечасова мы пераехалі!». Тыя, хто пераязджаў ужо пасля вайны, потым казалі, што былі проста паралізаваныя і самі б не выехалі — у адных не было інтэрнэту, іншыя былі дэзарыентаваныя і нават не разумелі, у які бок ехаць. Усведамленне таго, што ты робіш нешта сапраўды важнае, вельмі дапамагло выбрацца з дэпрэсіі. 

Пра работу нон-стоп у першыя месяцы вайны

У кампаніі Надзеі з пачаткам вайны многія падахвоціліся працаваць звышурочна бясплатна. Практычна ўсе дапамагалі чым маглі: давалі жытло калегам, якія ўцякалі з Украіны, прыносілі цацкі дзецям, куплялі сродкі першай неабходнасці.

— Я першы месяц працавала ад 7 раніцы да 10 вечара без выходных проста таму, што не магла інакш. Гэта была ўжо не звычайная рэлакацыя: рашэнні трэба было прымаць вокамгненна, дапамагаць дзясяткам людзей паралельна, а многіх афармляць ужо па факце пераезду. Людзі пісалі нават з бамбасховішча: «Дапамажыце маёй сям'і выбрацца». Гэта было вельмі цяжка эмацыйна. У мяне самой жылі некалькі сем’яў спачатку.

Таццяне «пашанцавала» ўдвая — яна ўладкавалася на новую працу літаральна напярэдадні вайны.

— Для мяне гэта быў жудасны стрэс — я толькі нядаўна сама пераехала. Новая краіна, мова, калектыў, новая тэхніка, з якой я ніяк не магла разабрацца, новыя задачы, а потым бац — і вайна. Першыя два тыдні сакавіка мы ўсе працавалі выключна ў рэжыме фарсажу, таму я нават цьмяна ўсё гэта памятаю. Ты «забіваеш» на ежу і сон, бо за гэты час табе магло прыйсці пятнаццаць лістоў ад людзей, якія некалькі сутак стаяць на мяжы або захраслі ў бамбасховішчы. За гэты час я пазбавілася паловы валасоў, схуднела на 4 кілаграмы і дагэтуль спрабую адганяць ад сябе думкі пра тое, што камусьці не дапамагла або зрабіла гэта недастаткова добра.

Барацьба з выгараннем

Паводле слоў Таццяны, да канца красавіка іх кампанія рэлакавала ўсіх працаўнікоў і напружанне спала. Але са спадам адрэналіну прыйшло адчуванне, што сіл няма літаральна ні на што. Кампанія наняла псіхатэрапеўта, які кансультаваў усіх, хто да яго звяртаўся.

— Я пабыла ў яе пару сеансаў па відэасувязі і зразумела, што мае праблемы хутчэй павылечвае час. Старалася паменш заставацца адной і занялася бегам, гэта дапамагло адцягнуцца. А яшчэ ўзяла сабе сабаку — цяпер гэта мой найлепшы допінг, — кажа дзяўчына. — Адная з калегаў (зусім маладая дзяўчынка) прайшла цэлы курс псіхатэрапіі і антыдэпрэсантаў пасля вайны. Як толькі палягчэла — адразу звольнілася. Сказала, што не хоча займацца «нейкім бессэнсоўным глупствам», калі вакол такое адбываецца. Карацей, цяпер яна валанцёр. Магу яе зразумець, але сама б так не змагла. У астатнім абышлося без звальненняў, мы цяпер смяемся, што ў любой складанай сітуацыі мыслім як старыя бабкі — «абы не было вайны». Усе праблемы на працы або ў асабістым жыцці — гэта ж такая дробязь…

— Гэта быў час, калі ўсіх нас аб’яднала адная бяда. Адныя калегі сышлі ў бестэрміновы адпачынак, іншыя адключылі тэлефон і інтэрнэт і паехалі на час жыць у лес. Вынырнулі з дэпрэсіі ў нас, здаецца, усе. Шмат хто перагледзеў сваё жыццё і цяпер значна прасцей ставіцца да праблем і няўдач, — кажа Надзея.

Чэк-ліст дакументаў і спраў перад ад’ездам

Асноўныя дакументы перад ад’ездам правярае ваш працадаўца, але гэты спіс адрозніваецца для кожнай краіны. А вось паклапаціцца пра дакументы на іншых членаў сям'і і гадаванцаў прыйдзецца самому працаўніку. Так што калі вы вырашыліся на пераезд у іншую краіну — набярыцеся часу і цярпення. Нашы суразмоўцы склалі падрыхтоўчы чэк-ліст для тых, у каго на рэлакацыю ёсць месяц-другі.

1. Паглядзіце на свой офер і лішні раз падумайце

Практыка такая, што для многіх рэлакантаў іх заробак становіцца непрыемным сюрпрызам. Рэч у тым, што наймальнік пры пераездзе звычайна робіць работніку офер з сумай да выліку падаткаў і розных сацыяльных выплат. Гэта не са зла, а таму што ў кожнай краіне свая сістэма, і працэнты падатку залежаць ад розных абставін (узроўню даходу, колькасці дзяцей, віду дзейнасці і г. д.). Таму ёсць сэнс загадзя распытаць знаёмых у краіне пераезду або скарыстацца спецыяльным падатковым калькулятарам у сеціве.

Зрэшты, часам разабрацца ў падатковай сістэме самому аказваецца немагчыма — будзьце гатовыя пашукаць у краіне падатковага кансультанта і запоўніць падатковую дэкларацыю.

Як ацаніць офер для новай лакацыі. 5 спосабаў ад рэлакантаў у Польшчу Аўстрыю Канаду і… Беларусь
Як ацаніць офер для новай лакацыі. 5 спосабаў ад рэлакантаў у Польшчу, Аўстрыю, Канаду і… Беларусь
Па тэме
Як ацаніць офер для новай лакацыі. 5 спосабаў ад рэлакантаў у Польшчу, Аўстрыю, Канаду і… Беларусь

2. Праверце тэрмін дзеяння пашпарта

Чым даўжэйшы тэрмін дзеяння пашпарта (не толькі вашага, але і дзяцей і сужэнца, якія пераязджаюць з вамі), тым лепш. Калі вы нядаўна ажаніліся і адзін узяў прозвішча другога, то на замену пашпарта даецца месяц, потым ён не сапраўдны. Зрабіць новы трэба да атрымання візы.

3. Зрабіце апастыль для важных дакументаў

Не забудзьцеся ўзяць з сабой асноўныя дакументы (пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, скасаванні шлюбу, адукацыі) для кожнага члена сям'і. На іх ёсць сэнс загадзя паставіць апастыль (папярэджваем: гэта будзе дорага і доўга, але вось тут ёсць падказкі, як зрабіць хутчэй). Апастыль — гэта штамп, які пацвярджае законнасць гэтых папер у 135 краінах-удзельніцах Гаагскай канвенцыі.

Акрамя таго, калі ў вас дакументы ўзору СССР (зялёныя), то іх для пачатку прыйдзецца замяніць на новы ўзор. 

4. Закрыйце рахунак у банку і сім-карту, калі не плануеце імі карыстацца

Калі банкаўская карта вам за мяжой не спатрэбіцца, лепш адразу закрыць рахунак, (выплаціць крэдыты, забраць уклады), бо аддалена зрабіць гэта можа быць нялёгка, а плаціць за абслугоўванне карт гадамі — бессэнсоўна. З сім-картай тое ж самае, калі толькі вы не плануеце падключыць да яе роўмінг на першы час (не ў кожнай краіне можна купіць сім-карту хутка і без пакета дакументаў). Калі пакідаеце сім-карту на ўсялякі выпадак, перавядзіце яе на мінімальны тарыфны план.

5. Зрабіце генеральную даверанасць на блізкага чалавека, які застаецца ў Беларусі

Гэты момант многія не ўсочваюць пры пераездзе, а потым атрымліваюць моцны галаўны боль. Даверанасць робіцца ў мясцовага натарыуса. Але ўлічыце, што чалавек, на якога вы яе зробіце, будзе мець права прадаць ваш дом і зняць грошы з рахунку ў банку.

6. Збярыце дакументы для дзяцей

Калі ў вас дзеці-школьнікі, то вазьміце максімальны спіс магчымых дакументаў са школы (атэстат, спіс пройдзеных прадметаў і г. д.). У паліклініцы спытайце дзіцячую карту вакцынацыі і выпіску з карты.

У некаторых краінах бацькі не роўныя па змоўчанні ў сваіх правах, так што калі вы ў разводзе з бацькам дзіцяці, на ўсялякі выпадак лепш узяць яго дазвол на выезд дзіцяці з перакладам.

Таксама ўлічыце, што калі чалавеку больш за 18 гадоў (або больш за 21 год, у залежнасці ад краіны рэлакацыі), то ён дзіця толькі для вас, а для краіны знаходжання — асобны іншаземец, якому трэба легалізавацца. Таму ёсць сэнс загадзя падумаць пра паступленне на вучобу або пашукаць іншыя спосабы легалізацыі.

7. Зрабіце ветпашпарт гадаванцам

Калі везяце жывёл, не забудзьцеся ўдакладніць нюансы (іх дзясяткі) і зрабіць ветпашпарты спецыяльнага ўзору з усімі прышчэпкамі. Гэта можа адабраць шмат часу, бо пасля вакцыны і перад ад’ездам часта даводзіцца вычакаць каранцін у 21 дзень.  

8. Схадзіце да доктара і назапасьце важныя лекі

Па магчымасці прайдзіце агляды асноўных дактароў да ад’езду і вазьміце з сабой вынікі абследаванняў. Калі вы прымаеце лекі, даведайцеся, ці ёсць яны або іх аналагі ў новай краіне. Можна прывезці лекі з сабой, але памятайце пра ліміт і забароны на перавоз некаторых з іх. На рэцэптурныя прэпараты вазьміце рэцэпт доктара.

Апостиль: где меньше очередь в каких странах не нужен. Разбор от юриста
Апостиль: где меньше очередь, в каких странах не нужен. Разбор от юриста
По теме
Апостиль: где меньше очередь, в каких странах не нужен. Разбор от юриста
Доверенности справки выписки апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
По теме
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
Очень подробный гид по жизни в Польше из личного опыта
Очень подробный гид по жизни в Польше из личного опыта
По теме
Очень подробный гид по жизни в Польше из личного опыта
Подробный гид по жизни в Грузии из личного опыта
Подробный гид по жизни в Грузии из личного опыта
По теме
Подробный гид по жизни в Грузии из личного опыта
Очень подробный гид по Израилю. Документы жильё налоги репатриация
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
По теме
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

"это можно сделать здесь" - не хапае спасылкі.

Погляд з іншага боку. Калі кампаніі пачалі займацца рэлакацыяй яшчэ да вайны, і не давалі ніякай інфармацыі па падатках, рэзідэнцтве і звязаных законах на новым месцы і супрацоўнікі патраплялі на вялікія дадатковыя падаткі. Таксама, ведаю прыклад калі кампанія прапанавала розныя ўмовы па заробкам у залежнасці ад таго калі супрацоўнікі пераязджалі, маўляў "раней для кампаніі гэта было не так крытычна", таму супрацоўнікі якія пераязджалі раней атрымлівалі значна горшыя ўмовы.

Тым, хто сапраўды дапамагаў і рабіў працэс рэлакацыі значна прасцейшым, вялікі дзякуй.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 кастрычніка 2022, 10:45

0

Кто-то сильно разбаловался

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
5

Еще одна девушка, которая профессионально занимается скачками, сказала, что никуда не поедет без своего коня: у нее какой-то породистый скакун был.
Одна девушка с мужем настоятельно просила арендовать им номер, обитый красным бархатом, с большой красной ванной.
А один парень для переезда с серьезным лицом спрашивал, могу ли я арендовать для него кабриолет.
Как-то работница очень просила помочь перевезти ей росточек манго, он почему-то был ей очень дорог.
заметила, что многие программисты почти беспомощны, это не стереотип.
А однажды мне позвонил парень в четыре часа ночи (у него было утро) и попросил поговорить с ним, потому что ему страшно и одиноко в новой стране.

Фрик-шоу :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 кастрычніка 2022, 16:50

8

помню тоже с мужем релоцировались из Толочина в Барань, так ничего сложного, все тоже самое. такие же сельпо есть и сырки минского завода.
если уж и релоцироваться, то в своей стране надо, а не заграницу. там нас никто не ждет

2

Во-во лучше хлопнуть чарку другую и сразу будзе и релокация в страну чудес и релаксация разом

2

Таблетки эти беларуские не понадобились. Если уже платишь 10% брутто зарплаты на мед страховку, то врачи и таблетки становятся практически бесплатные, и импортные.

Удивлен, что столько нытиков. Хотя нет. Не удивлен.
Уникальный случай, конечно, когда пассивных интровертов куда-то тащат.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]