Былы гендырэктар FTX Бэнкман-Фрыд аспрэчыў 25-гадовы прысуд

Былы гендырэктар збанкрутавалай крыптабіржы FTX Сэм Бэнкман-Фрыд вырашыў абскардзіць вынесены раней абвінаваўчы прысуд.

1 каментарый

Каманда юрыстаў бізнэсмена падала апеляцыю ў акруговы апеляцыйны суд, сцвярджаючы, што судовае разбіральніцтва было праведзенае з істотнымі працэсуальнымі парушэннямі, а стаўленне суддзяў было перадузятым.

Адвакаты абвінавачанага падкрэслілі, што суддзя Люіс Каплан дапускаў недарэчныя каментары ў прысутнасці прысяжных, што магло паўплываць на іх канчатковы вердыкт. Таксама нібыта СМІ і прадстаўнікі FTX загадзя лічылі Бэнкмана-Фрыда вінаватым, што таксама паўплывала на працэс.

«Ад самага першага дня пераважная версія падзей, першапачаткова вылучаная новым праўленнем FTX і хутка прынятая пракуратурай ЗША, складалася ў тым, што Бэнкман-Фрыд скраў мільярды долараў кліенцкіх сродкаў, давёў кампанію да банкруцтва і нанёс значныя страты», — гаворыцца ў апеляцыі.

Былы топ-менеджар крыптабіржы FTX атрымаў 7,5 гадоў турмы
Па тэме
Былы топ-менеджар крыптабіржы FTX атрымаў 7,5 гадоў турмы
Заснавальнік крыптабіржы FTX атрымаў 25 гадоў турмы за махлярства
Па тэме
Заснавальнік крыптабіржы FTX атрымаў 25 гадоў турмы за махлярства
Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў
Па тэме
Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў

Читать на dev.by