Генеральны дырэктар Microsoft: самае складанае ў ШІ — не тэхналогія, а прымусіць людзей змяніць звычкі

Генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла лічыць, што самая складаная рэч, звязаная са штучным інтэлектам, заключаецца не ў яго распрацоўцы ці разгортванні, а ў тым, каб пераканаць людзей перагледзець звыклы спосаб працы. Пра гэта ён казаў у гутарцы з Y Combinator.

4 каментарыя

Кіраўнік кампаніі перакананы, што працоўны працэс павінен ісці ў нагу з тэхналагічным прагрэсам і таксама пастаянна змяняцца.

«Калі хтосьці кажа: „Цяпер я буду выконваць сваю працу, але з 99 агентамі, якімі кірую ад свайго імя“, — працоўны працэс ужо не застанецца ранейшым. Нават само ўяўленне пра вашы абавязкі зменіцца», — адзначыў Надэла.

Галоўнае «вузкае месца», паводле яго слоў, — кіраванне зменамі. Для прыкладу таго, як ШІ змяняе змест пасад, ён прывёў LinkedIn. Кампанія ўжо пачала спалучаць асобныя функцыі — прадуктовы дызайн, распрацоўку франтэнда, прадакт-менеджмент — у адзіную ролю «фулстэк-творцы» (full-stack builder).

«Гэта ўжо змена самой сутнасці пасады. Як тады перабудаваць прадуктовую каманду з улікам новых роляў і новага размеркавання абавязкаў?» — задумваецца Надэла.

Нядаўна стала вядома, што Microsoft збіраецца звольніць некалькі тысяч супрацоўнікаў на фоне ўкаранення ШІ. Таксама новыя звальненні рыхтуюцца ў яе гульнявым падраздзяленні. Паводле інфармацыі сеткавых крыніц, яны могуць закрануць да 2 тысяч чалавек — гэта пятая частка штату Xbox.

Фаўндар LinkedIn: людзі недаацэньваюць уплыў ШІ на рынак працы, але катастрофы не будзе
Па тэме
Фаўндар LinkedIn: людзі недаацэньваюць уплыў ШІ на рынак працы, але катастрофы не будзе
Кампаніі вяртаюцца да асабістых сумоўяў з-за ШІ
Па тэме
Кампаніі вяртаюцца да асабістых сумоўяў з-за ШІ
41% найбуйнейшых кампаній плануе скарачаць супрацоўнікаў праз АІ
Па тэме
41% найбуйнейшых кампаній плануе скарачаць супрацоўнікаў праз АІ

Читать на dev.by