«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах

Падчас пандэміі, калі шмат кампаній перайшло на аддаленую працу, у сеціве з’явіўся рух Overemployed. Ён аб’яднаў людзей, якія таемна працуюць на некалькіх працах, каб павялічыць даход, здабыць фінансавую незалежнасць і ў цэлым эфектыўней траціць свой час.

Журналісты Vice высветлілі, што рух не страціў папулярнасці і пасля таго, як у большасці краін знялі антыкавідныя абмежаванні. Больш за тое, некаторыя аматары «звышзанятасці» пачалі выкарыстоўваць чатбот ChatGPT, каб палегчыць сабе працу і ўладкавацца на яшчэ больш розных пасад.

1 каментарый

Мужчына па імені Бэн з Таронта стварае справаздачы і прэзентацыі для кампаній у сферы фінансавых тэхналогій. Паводле яго слоў, да з’яўлення ChatGPT ён у прынцыпе не мог падумаць, што зможа ўладкавацца на другую такую ж працу, паколькі паспяваў даваць рады толькі сваім асноўным абавязкам.

У 2022 годзе Бэн апрабаваў чатбота і зразумеў, што ён здольны моцна палегчыць многія з гэтых задач. Мужчына прызнаўся, што ChatGPT стаў выконваць за яго каля 80% усёй працы. У Бэна з’явілася больш вольнага часу і магчымасцей, і ён пачаў шукаць другую працу. Спецыяліст адзначыў, што яго выпадак зусім не ўнікальны і ўсе яго калегі таксама актыўна выкарыстоўваюць ChatGPT.

Бэн назваў ChatGPT найлепшым памочнікам у свеце, паколькі ён дапамагае з большасцю працоўных задач. Чатбот «знае» пасаду Бэна і тое, чым ён займаецца, за кошт чаго выдае дакладнейшыя адказы, а пасля запуску GPT-4 стаў яшчэ лепш разумець кантэкст.

Запрячь сестру и появляться только на митингах: ещё одна схема работы на 2+ работах
По теме
Запрячь сестру и появляться только на митингах: ещё одна схема работы на 2+ работах

У адказах чатбота бываюць памылкі, але яны даволі нязначныя і іх лёгка выправіць, адзначыў Бэн. Ён кажа, што правярае інфармацыю, якую генеруе ChatGPT, але на гэта сыходзіць не вельмі шмат часу.

Бэн прызнаўся, што часам выкарыстоўвае чатбота нават для атрымання адказаў у Slack. У такіх выпадках ён просіць ChatGPT пісаць паведамленні ў ніжнім рэгістры, каб яны здаваліся натуральнейшымі.

Журналісты Vice пагутарылі і з іншымі людзьмі, якія дзякуючы ChatGPT працуюць на некалькіх пасадах. Аднаму з іх, айцішніку са штата Агаё, да з’яўлення ChatGPT удавалася працаваць на дзвюх пасадах, але за кошт чатбота ён змог знайсці яшчэ два працоўныя месцы. Мужчына пажартаваў, што спыніўся на гэтай колькасці, бо «пяць прац — гэта ўжо перабор».

Праца іншага суразмоўцы выдання, які вашуе на трох пасадах, звязаная з фінансавай справаздачнасцю. Каб спрасціць выкананне задач, мужчына стаў выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння макрасаў у Excel. Паводле яго слоў, усяго за некалькі гадзін ён выконвае працу, якая «звычайна займае два тыдні». Пры гэтым спецыяліст падкрэсліў, што сам дапрацоўвае макрасы, паколькі цалкам на чат-бота спадзявацца пакуль нельга.

Почему некоторые так хотят удалёнку? Потому что могут работать на двух работах фул-тайм и зарабатывать до $600 тысяч
По теме
Почему некоторые так хотят удалёнку? Потому что могут работать на двух работах фул-тайм и зарабатывать до $600 тысяч
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Па тэме
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Стартапы пачалі выкарыстоўваць GPT-4, каб эканоміць на кодарах
Па тэме
Стартапы пачалі выкарыстоўваць GPT-4, каб эканоміць на кодарах
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
Па тэме
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?

Читать на dev.by