Дзякуем за падтрымку патронам! Расказваем, на што пойдуць данаты dev.by

Вітанкі, привет, чэсць, хэлоў, гамарджоба! 25 кастрычніка мы запусцілі данаты, каб dev.by жыў.

Хочам паказаць вам першыя вынікі вашай падтрымкі. 

Пакінуць каментарый

У нас ужо 60 патронаў, ад янотаў-джуніяраў ($10) да белых мядзведзяў-лідаў ($100).

За грошы, якія вы пераказалі, мы можам (адное з):

  • Знайсці да 10 сапраўды істотных навін пра беларускае ІТ, якія без нас могуць застацца незаўважанымі. Як гэтая або гэтая ці гэтая.
  • Або зрабіць да 6 лангрыдаў і рэсёрчаў, як гэты, пра болі буйнога аўтсорсу проста цяпер. Або гэты, пра наступствы закрыцця прыватных школ. Ці гэты — як змяняецца колькасць вакансій на LinkedIn. І нават (з зразумелых прычын рэдкая з’ява ў беларускіх медыя) рэпартаж.
  • Або зрабіць да 3 складаных матэрыялаў, на якія сыдзе шмат часу, як гэты, дзе мы высветлілі, хто яшчэ з кампаній пакідае ПВТ. Ці гэты, дзе капнулі зусім нявывучаную тэму рэспрэсій тэхнароў у БССР. 
  • Або заказаць інфаграфіку вось такога ўзроўню (або такога) для адной тэмы.
  • Або падтрымліваць беларускую версію на працягу месяца.
  • Або весці тэлеграм-канал для экспатаў у Польшчы/Грузіі на працягу месяца.

Каб трымацца і працягваць заўважаць важнае/рабіць карыснае, нам патрэбная вашая падтрымка і ў лістападзе. 

Зараз мы прыдумляем дадатковыя гасцінцы для патронаў і неўзабаве падзелімся навінамі.

Рэдакцыя абдымае ўсіх і кожнага, хто кінуў спасылку на данаты dev.by знаёмым і калегам, заданаціў і заданаціць. Дзякуй, што чытаеце і каментуеце.

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 долараў або любую суму.

Хачу засапорціць dev.by на Patreon ♡

Крыптавалюты

Bitcoin

bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium

0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network

0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash

t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh


Ахвяраванні ананімныя, канфідэнцыйныя, бяспечныя.


Читать на dev.by