У LinkedIn зусім бяда: увосень ІТ-вакансіі зноў «ападаюць» — паглядзіце графікі
Жнівеньскі прырост выйшаў няўстойлівым: у верасні ІТ-вакансіі зноў падалі, у разрэзе ПВТ — новы антырэкорд.
Жнівеньскі прырост выйшаў няўстойлівым: у верасні ІТ-вакансіі зноў падалі, у разрэзе ПВТ — новы антырэкорд.
Жнівеньскі прырост выйшаў няўстойлівым: у верасні ІТ-вакансіі зноў падалі, у разрэзе ПВТ — новы антырэкорд.
Пасля зацяжнога падзення, якое пачалося ў лютым, рынак ІТ-вакансій у Беларусі, здавалася, «стабілізаваўся» на новых нізкіх значэннях. Аднак пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што рух уніз не спыніўся — проста замарудзіўся.
Так, колькасць актыўных вакансій пасля невялікага жнівеньскага прыросту ў верасні зноў адкацілася да ліпеньскіх значэнняў: 4605 — гэта не антырэкорд, але блізка да таго.
Крывая актыўных вакансій без уліку LinkedIn паводзіць сябе прыкладна гэтак жа сама: 10-працэнтны прырост у жніўні страчаны ў верасні — у выніку маем 4091 вакансію, што таксама вельмі блізка да ліпеньскай доннай пазнакі.
Звяртае на сябе ўвагу тое, што розніца паміж колькасцю вакансій з улікам LinkedIn і без яго практычна нівелявалася: калі ў студзені 2022 года яна складала 36% (у 2021-м — яшчэ больш), то цяпер — каля 12%. То-бок колькасць вакансій у LinkedIn моцна скарацілася. Пра што гэта кажа? Верагодна, пра тое, што вакансіі знікаюць у першую чаргу ў профільных ІТ-кампаніях, бо ў LinkedIn пошук айцішнікаў звычайна вядуць менавіта яны.
На карысць гіпотэзы пра тое, што рынак ІТ-вакансій падае перш за ўсё за кошт профільных ІТ-кампаній, кажа і статыстыка ў разрэзе ПВТ.
Калі крывая агульнай колькасці актыўных вакансій, пачынаючы з лета, вымалёўвае невялікія купіны, то крывая ў ПВТ-разрэзе плаўна працягвае (мікраскапічны ўздым быў толькі ў чэрвені) ісці ўніз. Вераснёвая пазнака — 1177 — на 12% ніжэйшая за жнівеньскую.
Крывая актыўных вакансій, акрамя LinkedIn, у ПВТ-разрэзе паказвае тую ж заканамернасць: хранічны нахіл, калі не лічыць невялікага росту ў чэрвені. Вераснёвая адзнака — 1056 — на 10% ніжэйшая за жнівеньскую.
Звярніце ўвагу: розніца паміж колькасцю вакансій з улікам LinkedIn і без яго ўсяго 11%, а год таму яна перавышала 2 разы. То-бок з сацсеткі для кам’юніці прафесіяналаў вакансіі амаль зніклі.
Колькасць актыўных кампаній звычайна менш схільная да моцных ваганняў, вось і ў верасні яна ўпала не так моцна: 1996 — гэта -4% ад жніўня, або прыкладна красавіцкі ўзровень. Крывая актыўных кампаній без уліку LinkedIn паводзіла сябе прыкладна гэтак жа сама.
Аднак у ПВТ-разрэзе ўсё горш: вераснёўскі вынік — 310 актыўных кампаній — гэта практычна паўтарэнне ліпеньскага антырэкорду.
Крывая ж актыўных кампаній у ПВТ без уліку LinkedIn ў верасні дасягнула новага дна — 298.
Такім чынам, рынак ІТ-вакансій у Беларусі, хоць і выйшаў з піке, упэўненасці не здабыў. Кароткатэрміновы рост колькасці актыўных вакансій і кампаній змяняецца падзеннем, так што бягучы вынік усё роўна знаходзіцца ў раёне ніжніх пазнак лета. У ПВТ-разрэзе ж крывая працягвае хіліцца ўніз. Больш за тое, актыўнасць працадаўцаў у LinkedIn амаль сышла на нішто. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што вымыванне вакансій адбываецца ў першую чаргу ў профільных ІТ-кампаніях.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
со дня все-таки постучали
эти все графики подтверждают, что на рынке ИТ Белоруссии формируется отложенный спрос на специалистов. Тем, кто без работы сейчас остался по причине бегства "свядомых", стоит еще немного подождать роста вакансий.
Стоит подождать мобилизационного предписания.
Пусси, делай пометку, что это сарказм :))
Какой же это сарказм, мы все верим в то, что нам говорят. Не будут же нам из телевизора постоянно сарказм сообщать государственные деятели, получающие зарплату из наших налогов.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2022, 17:29
Да, да...вы во всем правы...ждите...
Пусси стебётся :)
отрицательного роста
Эндииииии! Ты гдеееее? :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2022, 15:21
Ну а что вы хотели...йогурты подорожали и народ уехал 🍨🍔
Все виновные в подорожании йогуртов уже посажены. Можно возвращаться :)
сейчас глобально спрос падает, не думаю, что в других регионах есть какой-то рост вакансий
Пора делать индекс йогурта! :)
Refinitiv Venture Capital Index с января обвалился на 58%.
Модели показывают обвал рынка труда начиная с декабря с выходом на пик к весне '23.
Чем хуже работают эйчары, сейлзы и деливери в переехавших из РБ офисахах, тем красивее график. Там не взял, тут не взял - и вот уже "отрицательный взлёт". Меньше графиков, больше реальности. Айтишка уже на 60-70% сбежала из РБ и теперь уже не остановится. Если кто живёт по фэн-шую - велкам к редакторам, а так-то все, кто не уехали, с горящим креслом ждут паспорт с визой
вот и я думаю, сейлам нужно не сидеть на месте а идти и продавать, туда где их не знают и ждут