Didi паказала прататып беспілотнага таксі. З механічнай рукой

Кампанія зладзіла прэзентацыю прататыпа беспілотнага таксі, які распрацавала ў супрацоўніцтве з вытворцамі аўтамабіляў.

Пакінуць каментарый

Паводле даных China Daily, электракар Didi Neuron даўжынёй 4,5 метры, у яго ёсць механічная рука, якая можа дапамагчы загрузіць багаж. Месца кіроўцы ў салоне адсутнічае, за кошт гэтага больш месца для пасажыраў. У салоне ёсць экран з анлайн-гульнямі, звонку ўсталявана восем камер.

Беспілотныя таксі пачалі тэсціраваць у Шанхаі і Гуанчжоў у чэрвені 2020 года. Тады ў іх знаходзіўся кіроўца «для бяспекі». Dido Global плануе запусціць першыя беспілотныя таксі ў 2025 годзе.

Amazon запусціла робатаксі ў ЗША
Па тэме
Amazon запусціла робатаксі ў ЗША
Waymo паказала беспілотнае таксі без стырна, педаляў і бакавых люстэркаў
Па тэме
Waymo паказала беспілотнае таксі без стырна, педаляў і бакавых люстэркаў
У Парыжы з’явіўся цэнтр паветранага таксі
Па тэме
У Парыжы з’явіўся цэнтр паветранага таксі

Читать на dev.by