У OpenAI вярнуўся адзін з сузаснавальнікаў

Кафаўндар OpenAI Грэг Брокман, які займаў тут пасаду прэзідэнта, вярнуўся ў стартап пасля трохмесячнага адпачынку, паведамляе Bloomberg. Раней кампанію пакінула адразу некалькі топ-менеджараў і сузаснавальнікаў.

2 каментарыя

Брокман абвясціў, што афіцыйна аднавіў працу ў OpenAI, учора ва ўнутранай рассылцы для супрацоўнікаў. Ён сказаў, што сумесна з гендырэктарам Сэмам Альтманам працаваў над стварэннем для сябе новай пасады, на якой ён засяродзіцца на значных тэхнічных праблемах, якія стаяць перад кампаніяй.

Раней з кампаніі сышлі тэхдырэктарка Міра Мураці, вядучая спецыялістка па бяспецы Ліліян Венг, а таксама сузаснавальнікі Джон Шульман і Ілля Суцкевер. Цяпер у камандзе засталіся толькі тры сузаснавальнікі, уключаючы Брокмана. Ён стаў галоўным саюзнікам Альтмана, калі яго ненадоўга выгналі ў мінулым годзе.

У OpenAI пацвердзілі вяртанне Брокмана. У жніўні ён паведаміў, што возьме адпачынак да канца года, каб «адпачыць» «упершыню» ад моманту заснавання OpenAI дзевяць гадоў таму.

Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
Па тэме
Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ
Па тэме
СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ

Читать на dev.by