ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem, якая на мінулым тыдні сышла ў вымушаны прастой з-за фінансавых праблем, здаецца, знайшла сродкі, каб выйсці з крызісу. Пра гэта кампанія паведаміла ў лісце супрацоўнікам.

«У выніку працяглых перамоў з ключавымі партнёрамі мы дасягнулі дамоўленасцяў з буйным інвестарам, што забяспечыць нам доўгатэрміновае фінансаванне. Першы этап пачнецца ўжо ў панядзелак. Гэта важны крок да стабілізацыі нашага бізнесу і стварэння асновы для далейшага развіцця», — гаворыцца ў лісце.
Кампанія не раскрыла іншых падрабязнасцяў перамоў, у тым ліку не назвала імёны інвестараў. Але паабяцала ўжо з 1 красавіка пачаць пагашэнне запазычанасці «перад супрацоўнікамі і контрагентамі ва ўсіх аддзелах і падраздзяленнях».
Blockchain Sports Ecosystem не выплачвае зарплаты супрацоўнікам ужо 2–3 месяцы. З 25 сакавіка ІТ-група перайшла ў вымушаны прастой.
«Мы вымушаныя прыпыніць працу ў сувязі з неабходнасцю стабілізацыі сітуацыі з арэндай памяшканняў і фінансавымі пытаннямі, у тым ліку хуткай выплатай запазычанасці па заработнай плаце», — паведаміла кампанія супрацоўнікам.
Ці скасуе кампанія сваё рашэнне аб месячным прастоі пасля знаходжання доўгатэрміновага фінансавання? Невядома. «Пакуль чакаем навін, ніякіх падрабязнасцяў няма», — пракаментаваў сітуацыю адзін з супрацоўнікаў кампаніі. Паводле іншага, каманда «вельмі разлічвае» на пагашэнне запазычанасці па зарплаце.
Кантэкст
ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem аб’ядноўвае некалькі каманд/кампаній/юрыдычных асоб, у тым ліку рэзідэнта ПВТ X-Labs inc. У Беларусі яна вядомая каля паўтара года.
Штат налічвае як мінімум некалькі соцень чалавек. Супрацоўнікі называлі лічбы ад 800 да 1000 чалавек, а з улікам расійскага офіса — нават больш; на старонцы Blockchain Sports у LinkedIn пазначаны дыяпазон ад 1 тысячы да 5 тысяч чалавек.
Судзячы па сайце, ІТ-група мае штаб-кватэру ў Дубаі і тры асноўныя дамены — мотаспорт, дрыфт, футбол. У лістападзе 2024 года яна прывозіла ў Беларусь акцёра Тыля Швайгера.
З пачатку гэтага года ў Blockchain Sports Ecosystem узніклі праблемы з выплатай зарплат. Па словах супрацоўнікаў, гэта звязана з сыходам асноўнага інвестара. З-за адсутнасці грошай людзей нават не могуць звольніць: іх няма чым разлічыць.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Что там за [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], которые согласились вкладывать деньги в кальяны, дрифт и моцики. Какой план монетизации всего этого шапито?
Есть ощущение, что это вообще такая глуповатая попытка сохранить айтишников в стране и сделать какой-то продукт под руководством околорежимных "менеджеров". Но опыта ж никакого нет и поэтому все это превращается в попытку попилить не только бабло из кармана режима, но и найти левых "инвесторов", а потом слиться)
А может быть там "инвесторы" вовсе даже и не левые, а очень даже уважаемые. Через пять-шесть прокладок, те же самые, наши-родные, крэпка-хазяйственные.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
обещать - не значит жениться
Инвесторы посчитали деньги и вернулись)
Василий Герасимов разберитесь там, как же это без меня там
Агония
Еще есть инвесторы, дающие деньги на подобные мертворожденные проекты?
Что там за [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], которые согласились вкладывать деньги в кальяны, дрифт и моцики. Какой план монетизации всего этого шапито?
Есть ощущение, что это вообще такая глуповатая попытка сохранить айтишников в стране и сделать какой-то продукт под руководством околорежимных "менеджеров". Но опыта ж никакого нет и поэтому все это превращается в попытку попилить не только бабло из кармана режима, но и найти левых "инвесторов", а потом слиться)
А может быть там "инвесторы" вовсе даже и не левые, а очень даже уважаемые. Через пять-шесть прокладок, те же самые, наши-родные, крэпка-хазяйственные.
Ну тогда это просто слив бабла))
В Беларуси айтишный Карго культ просто, вы не понимаете.