Amazon адклала вяртанне супрацоўнікаў у офіс — не хапае месца
Amazon прыйшлося часткова адкласці ўкараненне пастрожанай RTO-палітыкі, бо ў некаторых лакацыях офісы не могуць змясціць усіх (не)жадаючых, даведаўся Business Insider.

Каманда, якая адказвае ў Amazon за нерухомасць, нядаўна пачала паведамляць супрацоўнікам, што яны могуць працягваць працаваць у цяперашнім рэжыме, пакуль для іх не падрыхтуюць працоўных месцаў. У некаторых вяртанне ў офіс адкладаецца да канца мая.
Сярод лакацый, якіх гэта тычыцца, — Атланта, Х’юстан, Нэшвіл і Нью-Ёрк. Прадстаўнік кампаніі сказаў BI, што для большасці супрацоўнікаў будынкі будуць гатовыя ў тэрмін да 2 студзеня.
Раней Amazon запатрабавала ад карпаратыўных супрацоўнікаў ад новага года працаваць усе 5 дзён на тыдзень з офіса. Тэхнагігант сцвярджае, што гэта згуртуе каманды і ўмацуе карпаратыўную культуру, а таксама павысіць эфектыўнасць працы. Такая палітыка стражэйшая, чым у канкурэнтаў Amazon, і часткова стражэйшая за тую, што была ў самой кампаніі да пандэміі. Сярод супрацоўнікаў яна сустрэла неразуменне і люты супраціў.
З аналагічнай праблемай недахопу офісных прастор Amazon сутыкнулася летась, калі прымусіла супрацоўнікаў прысутнічаць 3 дні на тыдзень.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Увольнять жешь, решение.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5