Дураў расказаў следству, колькі зарабляе на год. Следчыя яму не паверылі

Заснавальнік Telegram расказаў французскім следчым пра свой гадавы заробак, які здзівіў карыстальнікаў.

3 каментарыя

Паводле даных Le Monde, у часе допыту Дураў расказаў следчым, што зарабляе адзін дырхам на год, то-бок 27 цэнтаў у пераліку на долары. Заява аб заробку выклікала ў следчых здзіўленне, адзначаецца ў артыкуле. Дырхам — валюта ААЭ, дзе апошнія гады жыў бізнэсовец.

У часе абрання меры стрымання парыжская пракуратура прасіла ўстанавіць для Дурава заклад у памеры 20 мільёнаў еўра, але ў выніку сума была зніжаная да 5 мільёнаў еўра. Le Monde адзначае, што канчатковая сума закладу здаецца вельмі нізкай.

Журналісты высветлілі, што летась Дураў прапанаваў 8,5 мільёна еўра за эксклюзіўны аўтамабільны нумар на дабрачынным аўкцыёне ў Дубаі. Агульнае багацце Дурава ацэньваецца ў дыяпазоне ад $9 да $15,5 мільярда.

Павел Дураў быў затрыманы ў аэрапорце Парыжа 24 жніўня. Яго абвінавацілі ў злачынствах, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюдзе наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі, а таксама ў адмове даваць інфармацыю на запыт праваахоўных органаў.

Дуров: Telegram может передавать властям IP-адреса и номера пользователей
По теме
Дуров: Telegram может передавать властям IP-адреса и номера пользователей
Telegram пасля затрымання Дурава стаў актыўна супрацоўнічаць з уладамі розных краін
Па тэме
Telegram пасля затрымання Дурава стаў актыўна супрацоўнічаць з уладамі розных краін
Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам
Па тэме
Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам

Читать на dev.by