«Славянскія краіны ніколі без прычыны не нападалі на Заходнюю Еўропу». Дураў зладзіў Маску хвілінку лінгвістыкі і палітыкі
Павел Дуроў адрэагаваў на пост Ілана Маска ў Х, у якім чат-бот Grok разважае пра паходжанне слова slave («раб») і яго сувязь са славянамі.
Бот напісаў, што слова паходзіць ад тэрміна, які азначае славянскі народ Усходняй Еўропы і мае карані ў сярэднявечнай лацінскай мове sclavus, а яно першапачаткова азначала slav («славянін»). Паходжанне slav бот звязаў з протаславянскімі словамі «слова» і «слава», якія не маюць дачынення да рабства. А тое, што слова slav замацавалася ў некаторых мовах у значэнні «раб», ён патлумачыў паняволеннем славянскіх народаў.
Стваральнік Telegram на гэта адказаў, што англійскае slave («раб») паходзіць ад старафранцузскага esclave, якое азначала і «славянін», і «раб», таму што Заходняя Еўропа паняволіла мноства славянскіх народаў у Сярэднявеччы. А потым дадаў:
«Ні адна славянская краіна ніколі не ўварвалася ў Заходнюю Еўропу без прычыны, а адваротнае адбывалася шмат разоў», — прадбачліва ўдакладніўшы бакі свету.
Читать на dev.by