6 гісторый пра бязглуздзіцу ў ІТ-кампаніях. «Чуў пра сябе крыўднае — урэзваў заробак»

Спыталі ў айцішнікаў, з якім глупствам ім даводзілася мець справы на працы. Публікуем 6 гісторый, дзяліцеся сваімі.

25 каментарыяў

«Адпрацаваў поўны месяц — атрымаў 300+ рублёў»

— Працаваў у невялікай ІТ-кампаніі, якая арыентавалася на ўнутраны рынак і працавала пераважна з дзяржзаказчыкамі.

Дзень заробку для ўсіх быў загадкай: заплацяць ці не і колькі. Можна было адпрацаваць увесь месяц, а ў выніку атрымаць 300+ рублёў.

Усё праз кантракт. У ім прапісваліся мінімальная стаўка за гадзіну працы альбо аклад, а астатняе даплачвалася паводле меркавання кіраўніцтва ў залежнасці ад выкананых задач.

Сістэма была наступнай. Кожнаму працаўніку даваўся план працы, роўны колькасці працоўных гадзін на месяц, і размяркоўвалася нагрузка па задачах. Штомесяц план падпісваўся кіраўніцтвам і перадаваўся ў бухгалтэрыю для аплаты адпрацаваных гадзін згодна з кантрактам.

Пару гадоў таму па тарыфнай стаўцы за гадзіну працы плацілі 2 рублі. Калі ў месяцы было 168 працоўных гадзін, то супрацоўнік гарантавана атрымліваў 336 рублёў плюс грошы за гадзіны, якія яму залічвалі. Гэта магло быць 30, 50, 90 і нават максімум 168 гадзін, калі моцна пашанцуе.

Але кіраўніцтва «закрывала» задачы паводле свайго меркавання. Калі з нейкай прычыны таск не прымаўся (памылкі ў кодзе, заказчык не прыняў працу, каманда дрэнна працавала), то статус задачы выстаўляўся «не прынятая». І выдаткаваны час аплачвалася па мінімальным кошце. Таму часта ў дзень зарплаты большасць супрацоўнікаў не ведала, ці падпішуць ім справаздачу і колькі ў выніку яны атрымаюць на рукі. У сярэднім выходзіла, што кампанія плаціла палову ад дамоўленага заробку.

У іншых пазіцый (не распрацоўшчыкаў) быў іншы прынцып аплаты. Умоўна, новы работнік дамаўляецца на 2000 рублёў. У кантракце прапісваўся аклад 50% + прэмія 50%. Па выніках месяца работнік атрымліваў 1000 рублёў, калі адпрацаваў поўны месяц. А вось атрыманне прэміі трэба было абгрунтаваць. Тут усё залежала ад напорыстасці супрацоўніка і яго ўмення адстаяць свой пункт гледжання. Такія спрэчкі бакоў маглі працягвацца ў кабінеце начальства не адну гадзіну на працягу некалькіх дзён.

Кожны месяц у кампаніі ладзіліся жартоўныя спаборніцтвы, высвятлялі, каму заплацілі менш за ўсіх. Калі, вядома, не знаходзіўся абсалютны пераможца, які амаль нічога не атрымліваў, бо яму не закрылі ніводнай гадзіны працы.

Праз 2-3 месяцы працы многія спрабавалі забраць працоўную любым спосабам без звальнення па артыкуле. Хтосьці проста сыходзіў без працоўнай або спрабаваў змагацца праз суд. Хто ішоў на пагрозы і шантаж, у таго быў шанец звольніцца ціха. У 99% выпадкаў тыя, хто адпрацаваў год па кантракце, потым звальняліся.

«Прайшла лікбез аб „правільнасці“ выкідання пракладак»

— У мяне быў досвед працы ў кампаніі па продажах гатовых курсавых работ.

Офіс невялікі, з 20 чалавек — 5 дзяўчат, уключаючы кіраўніцу. Дык вось яна ўстанавіла такое правіла. Сродкі асабістай гігіены (пракладкі/тампоны) усе дзяўчаты павінныя выкідаць выключна ў смеццевыя вёдры каля працоўных сталоў. І пажадана «закопваць» іх глыбока ў смецце. Нават шчыльна спакаваныя сродкі асабістай гігіены было забаронена выкідаць у агульнай прыбіральні.

З гэтай нагоды нас нават збіралі на «лікбез» аб «правільнасці» выкідання. Пасля гэтага на працягу пары месяцаў кіраўніца маніторыла, як выконваецца яе распараджэнне.

«СЕО асабіста праглядаў і маніторы, і камеры відэаназірання»

— Каля паўгода адпрацаваў тэхнікам-праграмістам у аўтсорсінгавай кампаніі.

Дзівацтвы пачаліся адразу пасля прыняцця оферу. Усім, хто прайшоў стажыроўку, даслалі новенькія CV з пералікам дзясяткаў тэхналогій, трыма гадамі досведу і нават кароткай біяграфіяй. Усё гэта трэба было вызубрыць, а на наступны дзень прайсці сумоўе з патэнцыйным заказчыкам.

Я спачатку вырашыў, што наверсе нешта наблыталі. Але праектны менеджар патлумачыў, што яны так працуюць і нічога дзіўнага ў гэтым не бачаць.

Працоўныя працэсы ў кампаніі — гэта асобная тэма. Па сутнасці, табе пасля трох месяцаў саманавучання даюць праект і ўсё. Нават спытаць рады няма ў каго, бо дасведчаныя людзі звальняюцца, бывае, праз месяц. Усе астатнія — такія ж стажыроўшчыкі, толькі старэйшыя.

Раз на дзень у офісе раздавалі абаранкі. Супрацоўнікі літаральна на калідоры вартавалі эйчара, якая ў строга вызначаны час выносіла адну-дзве няшчасныя скрынкі на ўсіх.

СЕО кампаніі асабіста праглядаў і маніторы, і камеры відэаназірання разам з двума даверанымі менеджарамі. Як толькі ён чуў пра сябе штосьці крыўднае, адразу ўрэзваў заробак. 

Летась двое хлопцаў падалі на кампанію ў суд. Пасля гэтага прыкладна палова калег з майго аддзела атрымала голыя аклады — 400 рублёў. 

Калі людзям пачалі рэзаць заробкі, многія абурыліся. Некаторым супрацоўнікам не аддавалі працоўныя. Калегі паскардзіліся ў Мінпрацы і сацабароны, спадзяваліся, што будзе нейкая праверка кампаніі. Але гэта не дапамагло. 

Я падаў заяву аб звальненні паводле пагаднення бакоў. Пасля доўгіх гутарак мяне звольнілі за прагул і выплацілі на картку голы аклад. Недаплацілі прыкладна 600 долараў. Судзіцца не было ні часу, ні грошай. Дый досвед маіх калег паказаў, што надзеі мала.

«Працаваў неафіцыйна, не заплацілі 19 тысяч еўра»

— Некалькі гадоў працаваў цімлідам у невялікай аўтсорсінгавай кампаніі (30+ чалавек). Атрымліваў каля 4 тысяч еўра гатоўкай паводле дамоўленасці з кампаніяй. Ніякіх кантрактаў не было. Заробак неафіцыйны. Дырэктар казаў, што «лепш замест падаткаў буду больш плаціць».

Кампанія падабалася, калектыў быў супер. Але так здарылася, што ад нас сышоў асноўны заказчык — амерыканская кампанія, пасля чаго пачаліся праблемы.

Спачатку супрацоўнікам знізілі заробак да 500 долараў, а праз два месяцы — да 50. Прычым дырэктар свой час лічыў па 100 долараў гадзіну, а што заставалася — раздаваў. І пераконваў, што ўсё верне. У выніку я звольніўся. Калі лічыць той заробак, на які я дамаўляўся, то агульны доўг перада мной за пяць месяцаў склаў каля 19 тысяч еўра. Але так як працаваў неафіцыйна, дзіўна было нешта патрабаваць. Бясцэнны досвед.

«Кампанія правярала сваяцкія сувязі ў МУС»

— Працаваў у буйной кампаніі. Пры працаўладкаванні далі анкету, у якой у тым ліку трэба было запоўніць пункт пра тое, ці ёсць у цябе сваякі ў судзе або сістэме МУС. І папярэдзілі, што калі гэтая інфармацыя выявіцца недакладнай, кампанія адмовіць у працаўладкаванні. Гэта было яшчэ да ўсіх палітычных падзей 2020 года.

Яшчэ адна асаблівасць — у кантракце прапісвалі заробак нашмат меншы, чым абмяркоўваўся на сумоўі. Казалі, што астатняя частка будзе выплачвацца ў выглядзе прэміі. Напрыклад, мой заробак паводле дамоўленасці быў 2000 долараў, а па кантракце 300 долараў. За ўвесь час працы заўжды выплачвалі дамоўленую суму. Але калі я захацеў звольніцца да заканчэння кантракта, шантажавалі тым, што выплацяць толькі мінімальную частку.

Дамаўляліся, што адпусцяць праз месяц-паўтара, будуць шукаць замену. Але тэрмін сыходзіў, а адпускаць не збіраліся, бо кандыдаты не пасавалі. Урэшце знайшлі чалавека і мяне адпусцілі.

«Усе перапрацоўвалі, але бясплатна. Цякучка ўсё адно была нізкая»

— Два гады адпрацавала ў невялікі аўтсорсінгавай кампаніі.

Адной з асаблівасцей кампаніі былі пастаянныя перапрацоўкі. Пра іх ніхто не папярэджваў на старце, і яны ніколі не аплачваліся. Хэды аддзелаў часцей за ўсё працавалі да гадзіны ночы, а некаторыя хэды — без выходных некалькі месяцаў. Я сама часта сядзела да 12 ночы.

Мы спрабавалі неяк вырашыць гэтую праблему, паўплываць на кіраўніцтва, але нам казалі «трэба зрабіць» і ўсё. Людзі, якія наладжвалі свой працоўны дзень строга на 8-9 гадзін, не шанаваліся, і іх часта звальнялі праз 3-4 месяцы працы. Але ў цэлым цякучка ў кампаніі была на дзіва невысокая. Хлопцы спакойна вытрымлівалі год-два.

Пры гэтым заробкі былі ніжэйшыя за рынак. Бізнэс-аналітыкі ўзроўню джуніяр атрымлівалі 300-400 долараў нават пасля года працы, у хэдаў аддзелаў заробак быў 1000 долараў.

Как переезд меняет зарплату и доход — сразу и со временем. Большой ресёрч
По теме
Как переезд меняет зарплату и доход — сразу и со временем. Большой ресёрч
«Айтишная зарплата — ловушка». Как после 9 лет в ИТ пробовать уйти за мечтой
По теме
«Айтишная зарплата — ловушка». Как после 9 лет в ИТ пробовать уйти за мечтой
Не нашёл работу в Беларуси — пошёл в шиномонтаж. Тут рекрутеров зацепило
По теме
Не нашёл работу в Беларуси — пошёл в шиномонтаж. Тут рекрутеров зацепило
«Задолбал своими бизнес-процессами». Как айтишников не нанимали из-за стоп-листа или плохих рекомендаций
По теме
«Задолбал своими бизнес-процессами». Как айтишников не нанимали из-за стоп-листа или плохих рекомендаций

Читать на dev.by