Эканоміка Беларусі ўпала на 5%. ІТ таксама «дапамог» (упершыню)
Беларуская эканоміка ўпала за мінулы год амаль на 5%. Да падзення спрычыніўся і ІКТ-сектар.
Аб’ём ВУП у 2022 годзе склаў 191,4 мільярда рублёў. Вось так выглядае ўнёсак у фармаванне ВУП асноўных відаў дзейнасці. ІКТ — мінус 0,2 п. п.
ІКТ-сектар упершыню за доўгі час адмоўна адбіўся на дынаміцы ВУП. Для параўнання, па выніках 2021 года галіна, наадварот, выявілася адным з драйвераў росту эканомікі, забяспечыўшы прырост ВУП на 0,7%.
За мінулы год знізілася і доля сектара «інфармацыя і сувязь» у структуры ВУП. Калі за 2021 год яна склала 7,4%, то па выніках 2022 года — ужо 6,6%.
Пры гэтым упершыню за доўгі час упала і валавая дадатковая вартасць ІКТ-сектара (розніца паміж выдаткамі на вытворчасць і канчатковым коштам прадукту — заўв.). За мінулы год — мінус 2,2%. Гэта следства закрыцця многімі ІТ-кампаніямі бізнэсу і сыходу з Беларусі, а таксама рэлакейту спецыялістаў.
Читать на dev.by