Экс-кіраўнік Google выказаўся пра забарону АІ-распрацовак і пагрозу Кітая

Былы гендырэктар Google Эрык Шміт лічыць, што прыпыненне распрацоўкі разумных АІ-сістэм будзе толькі на руку канкурэнтам амерыканскіх кампаній у Кітаі. Свой пункт гледжання наконт закліку, апублікаванага раней спецыялістамі галіны, Шміт выказаў у інтэрв’ю Australian Financial Review.

1 каментарый

Бізнэсовец прызнаў, што асцярогі з нагоды тэмпаў даследаванняў і развіцця тэхналогіі небеспадстаўныя. Але каб развеяць іх, ІТ-кампаніям трэба скааперавацца і разам сфармуляваць патрэбныя стандарты.

Мінулага тыдня больш за тысячу менеджараў, даследчыкаў ды іншых дзеячаў галіны заклікалі на паўгода спыніць працу над прасунутымі сістэмамі штучнага інтэлекту і папярэдзілі пра магчымыя «катастрафічныя» наступствы адсутнасці кантролю за ёй для грамадства.

Эрык Шміт лічыць, што 6-месячны бан толькі «дасць перавагу Кітаю».

Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4

«Я выступаю за тое, каб усе як мага хутчэй сабраліся і абмеркавалі неабходныя ахоўныя механізмы», — адзначыў экс-гендырэктар Google.

Апошнім часам улады Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША забаранілі чыноўнікам карыстацца TikTok на службовых тэлефонах. Шміт не фанат падобных блакаванняў — замест гэтага, на яго думку, заходнім краінам трэба сабрацца з сіламі і даганяць узровень распрацовак і даследаванняў кітайскіх спецыялістаў.

«У Кітаі вельмі разумныя людзі, яны ведаюць, што робяць. Нам трэба паднапружыцца», — заявіў ён.

Зрабіце хайрынг эфектыўным — заходзьце на jobs.dev.by і закрывайце хутка самыя гарачыя пазіцыі 

Гейтс: спыненне распрацоўкі АІ — не выйсце
Па тэме
Гейтс: спыненне распрацоўкі АІ — не выйсце
Эксперт па АІ заклікаў бамбіць дата-цэнтры, дзе навучаюць АІ
Па тэме
Эксперт па АІ заклікаў бамбіць дата-цэнтры, дзе навучаюць АІ
Германія дапускае блакаванне ChatGPT па слядах Італіі, Францыя і Ірландыя задумаліся
Па тэме
Германія дапускае блакаванне ChatGPT па слядах Італіі, Францыя і Ірландыя задумаліся

Читать на dev.by