Рэкордныя даходы і рост штату. EPAM апублікаваў гадавую справаздачу

EPAM апублікаваў выніковую фінансавую справаздачу за 2024 год. Даходы кампаніі на фоне стабілізацыі попыту выраслі амаль на 40 мільёнаў долараў, перавысіўшы самыя аптымістычныя прагнозы.

У бягучым годзе EPAM чакае далейшага росту выручкі, якая можа стаць рэкорднай за апошнія некалькі гадоў.

14 каментарыяў

Квартальная выручка — рэкордная за два гады

За мінулы год EPAM атрымаў 4,72 мільярда долараў выручкі — на 0,8 больш, чым у 2023 годзе. Да гістарычнага рэкорду 2022 года (тады выручка склала 4,82 млрд долараў) не хапіла 100 мільёнаў долараў. 

На працягу мінулага года кампанія пераглядала свой прагноз па выручцы з улікам нестабільнага кліенцкага попыту. У прыватнасці, летам EPAM нават прагназаваў выніковае падзенне выручкі. Па выніках трэцяга квартала кампанія заявіла, што чакае выніковы даход у межах 4,68-4,69 млрд долараў.

Выніковаму росту даходаў дапамог даволі паспяховы чацвёрты квартал. За кастрычнік-снежань EPAM атрымаў амаль 1,25 мільярда долараў выручкі. Гэта рэкордны квартальны паказчык за апошнія два гады. 

Яшчэ ў лістападзе мінулага года фінансавы дырэктар EPAM Джэйсан Петэрсан заяўляў, што ў чацвёртым квартале рост выручкі працягне стымуляваць попыт у Паўночнай Амерыцы. Таксама ён звяртаў увагу на «пэўную стабільнасць попыту ў Еўропе».

Таксама кампанія адзначала, што фінансавы прагноз на чацвёрты квартал быў зроблены з улікам, у прыватнасці, закрыцця ўгоды па куплі амерыканскай глабальнай кансалтынгавай кампаніі Neoris.

У верасні EPAM паведаміў пра ўкладанне пагаднення аб куплі Neoris за 630 млн долараў. Выданне Cnews сцвярджае, што гэта найбуйнейшая ўгода ў гісторыі EPAM. 

$5+ млрд у 2025?

Пакуль кампанія аптымістычна ацэньвае свае перспектывы ў бягучым годзе. Мяркуючы са справаздачы, EPAM чакае рост выручкі мінімум на 10%. Калі гэтыя прагнозы спраўдзяцца, то выніковая выручка EPAM за год перавысіць 5 мільярдаў долараў. 

— Мы працягваем павялічваць тэмпы росту. Мяркуем, што 2025 год стане годам пераходнага перыяду, калі кліенты будуць балансаваць паміж арыентацыяй на выдаткі і неабходнасцю паскорыць працэс трансфармацыі і GenAI, — заявіў кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін.

Ён дадаў, што EPAM будзе працягваць інвеставаць у каманду, перадавыя тэхналогіі і кансалтынгавыя магчымасці, а таксама ў інтэграцыю кампаній, якія былі набытыя летась. Гэта дазволіць кампаніі павялічваць долю рынку па меры далейшай стабілізацыі попыту. 

Як адзначаецца ў справаздачы, угода з Neoris дапамагла кампаніі пашырыць прысутнасць на рынках Паўночнай Амерыкі і Еўропы, а таксама стварыць новыя магчымасці для кліентаў у Лацінскай Амерыцы і на іспанамоўных і партугаламоўных рынках. 

Таксама кампанія завіла аб завяршэнні ўгоды па набыцці кансалтынгавай кампаніі First Derivative з Паўночнай Ірландыі за 300 млн долараў. «Гэта дазволіла пашырыць кліенцкі партфель у сферы фінансавых паслуг», — адзначылі ў EPAM.

Чысты прыбытак — плюс $37 млн

Сумарны чысты прыбытак EPAM па выніках усяго 2024 года вырас амаль на 9%, або на 37,4 мільёна долараў, і склаў 454,5 мільёна долараў. 

На чысты прыбытак кампаніі працягваюць аказваць уплыў курсавыя розніцы. За 2023 год страты ад курсавых розніц перавысілі 15 мільёнаў долараў. Па выніках мінулага года сумарная страта ад курсавых розніц скарацілася ў два разы — да 7 мільёнаў долараў. 

Таксама на чыстым прыбытку адбіліся льготы, атрыманыя кампаніяй ад даследаванняў і распрацовак у Польшчы:

«Ільготы даюцца ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Прадпрыемствы могуць памяншаць падаткаабкладаную базу за кошт вылікаў па пэўных расходах, уключаючы выдаткі на аплату працы, пры ажыццяўленні інавацыйнай дзейнасці», — заяўляла кампанія. 

Глабальны штат — плюс 15% за квартал 

Угоды па куплі Neoris і First Derivative, а таксама інвестыцыі ў прыцягненне спецыялістаў, у прыватнасці, у Індыі, Заходняй і Цэнтральнай Азіі, дазволілі EPAM толькі за апошні квартал мінулага года павялічыць глабальны штат адразу на 15%

На канец мінулага года глабальная каманда EPAM налічвала 61,2 тысячы спецыялістаў — рэкорд за апошнія два гады. Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за чацвёрты квартал таксама павялічыўся на 15% — ад 47,8 да 55,1 тысячы.

«Пераезд у Беларусь закрыты да выбараў». Якім быў 2024 год для EPAM
Па тэме
«Пераезд у Беларусь закрыты да выбараў». Якім быў 2024 год для EPAM
EPAM увайшоў у топ найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў «украінскага ПВТ»
Па тэме
EPAM увайшоў у топ найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў «украінскага ПВТ»
У Расіі склалі рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. На першых месцах расійцы, EPAM толькі пяты
Па тэме
У Расіі склалі рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. На першых месцах расійцы, EPAM толькі пяты
З’явіліся лічбы скарачэнняў у беларускіх ІТ-кампаніях за два гады. Маштаб страт уражвае
Па тэме
З’явіліся лічбы скарачэнняў у беларускіх ІТ-кампаніях за два гады. Маштаб страт уражвае
EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
Па тэме
EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі ў літоўскім ІТ у 2024
Па тэме
EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі ў літоўскім ІТ у 2024

Читать на dev.by