Яшчэ каля 200 супрацоўнікаў Amazon трапілі пад скарачэнне — другое менш як за тыдзень

Amazon звольніла больш за 180 чалавек са свайго гульнявога падраздзялення, піша Reuters. За апошнія 7 дзён гэта мінімум другі раўнд скарачэнняў, якія кампанія праводзіць у рамках маштабнейшай рэарганізацыі.

Пакінуць каментарый

У імэйле, датаваным 13 лістапада, віцэ-прэзідэнт Amazon Крыстаф Хартман адзначыў, што пасля першапачатковай рэструктурызацыі ў красавіку кампанія прыйшла да высновы, што яшчэ старанней мае засяродзіць рэсурсы на напрамках росту, якія патэнцыйна найбольш прыбытковыя. У панядзелак яна пачала паведамляць сумную навіну тым, каго гэта закранула. Тым не менш Хартман у сваім лісце дадаў, што кампанія «актыўна наймае» на іншыя пазіцыі ў падраздзяленні, і што ён упэўнены ў яе будучыні.

Таксама Amazon згарнула два праекты: Twitch-канал Crown і праграму Game Growth, якая дапамагала распрацоўшчыкам прасоўваць іх гульні.

Гэта ўжо другое скарачэнне ў гульнявым бізнэсе Amazon ад пачатку года — у красавіку працу тут страціла блізу ста чалавек. Акрамя таго, крыніцы Reuters сцвярджаюць, што на мінулым тыдні Amazon пачала скарачаць у падраздзяленні стрымінгу музыкі і падкастаў, а таксама трохі прарэдзіла эйчар-падраздзяленне.

Усяго за апошні год Amazon правяла два маштабныя раўнды звальненняў, падчас якіх яе штат зменшыўся на 27 тысяч чалавек.

У Amazon менш чым за год на 99% знізілася колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў
Па тэме
У Amazon менш чым за год на 99% знізілася колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў
60% сокращённых сотрудников показали средний палец Meta, Salesforce и другим массово увольнявшим, которые ждут их назад
По теме
60% сокращённых сотрудников показали средний палец Meta, Salesforce и другим массово увольнявшим, которые ждут их назад
У Amazon, Microsoft, Google запаволіўся рост воблачных падраздзяленняў нягледзячы на бум АІ
Па тэме
У Amazon, Microsoft, Google запаволіўся рост воблачных падраздзяленняў нягледзячы на бум АІ
Amazon разрешила менеджерам увольнять сотрудников, которые не ходят три дня в неделю в офис
По теме
Amazon разрешила менеджерам увольнять сотрудников, которые не ходят три дня в неделю в офис

Читать на dev.by