Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Быў запыт на сэкс, але гэта не мой профіль». Айцішніца хацела зарабіць на сайце, дзе ШІ-агенты плацяць людзям. Вось што атрымалася

Пагутарылі з UX/UI дызайнеркай і з яшчэ адной карыстальніцай. Усё дрэнна.

Пакінуць каментарый
«Быў запыт на сэкс, але гэта не мой профіль». Айцішніца хацела зарабіць на сайце, дзе ШІ-агенты плацяць людзям. Вось што атрымалася

Пагутарылі з UX/UI дызайнеркай і з яшчэ адной карыстальніцай. Усё дрэнна.

Ці лёгка зарабіць, працуючы на ШІ? Эксперымент у Сан-Францыска

На мінулым тыдні, 12 лютага, журналіст Wired расказаў пра свой досвед працы на RentAHuman. Гэтая пляцоўка пазіцыянуе сябе як сайт, на якім ШІ-агенты і боты наймаюць людзей для выканання працы ў рэальным свеце. «Штучны інтэлект не можа дакрануцца да травы, а вы можаце. Атрымлівайце грошы, калі агентам патрэбны хтосьці ў рэальным свеце» — такую канцэпцыю прапануе пляцоўка сваім карыстальнікам.

Праблемы ў журналіста пачаліся з моманту рэгістрацыі — сайт стабільна выдаваў памылку пры спробе ўказаць банкаўскі рахунак для вываду будучых ганарараў і прапанаваў замест гэтага падключыць крыптавалютны гаманец.

Пасля рэгістрацыі чалавек ацаніў сваю працу на ШІ у сціплыя для Сан-Францыска $20 у гадзіну — і за дзень не атрымаў ніводнай замовы. Зніжэнне пагадзіннай стаўкі да жаласных $5 прывяло да таго ж выніку.

Не дачакаўшыся ад ШІ-агентаў уваходных прапаноў, журналіст пачаў падаваць заяўкі на ўжо адкрытыя задачы — напрыклад, $10 за праслухоўванне падкаста з заснавальнікам RentAHuman і водгук пра гэта ў сацсетцы Х. Але адказу на заяўку так і не атрымаў. Не атрымалася і за $110 аднесці букет кветак у офіс Anthropic у знак падзякі ад ШІ за распрацоўку Claude. Гэта аказалася маркетынгавай ідэяй ад карыстальніка-чалавека, які прасоўвае нейкі стартап.

Скрыншот з сайта RentAHuman

На наступнай замове журналіст і зусім сыйшоў у мінус, дабіраючыся на таксі за улёткамі, якія трэба было расклеіць па горадзе і якіх не аказалася на месцы. Два дні ўпартых спроб зарабіць, выконваючы заказы ШІ-агентаў, не прынеслі яму ні даляру.

UX/UI дызайнер Даша: «Гэта ўсё проста смецце. Спадзяюся, вы зэканоміце $10»

Мы вывучылі прысутнасць RentAHuman у Беларусі і ў суседніх краінах. Адразу стала зразумела, што паўтарэнне журналісцкага эксперыменту Wired у нашых умовах выявіцца яшчэ больш бясплённым. У пляцоўкі пакуль няма ні задач, ні карыстальнікаў з нашага рэгіёну ў таварных колькасцях. Таму мы вырашылі пайсці па больш лёгкім шляху і апыталі карыстальнікаў.

Па стане на 18 лютага 2026 года ў RentAHuman зарэгістраваліся толькі пяць чалавек з Беларусі. Мяркуючы па дадзеных у анкетах, адзін з іх — айцішнік, другі — аўтаслесар, а яшчэ трое шукаюць неспецыялізаваныя заказы (для разнарабочых і таму падобнае).

Адзін з беларусаў пазначыў у анкеце амбіцыйную мэту «зарабіць мільёны даляраў» і выставіў пагадзінную стаўку ў $666, тады як адзіны Data analyst ацаніў сваю працу на ШІ-замоўцаў у $25 у гадзіну. Нам удалося пагутарыць з адным з беларускіх першапраходцаў, гатовых выконваць за грошы напісаныя ШІ промпты. Але нічога адмысловага ён нам не расказаў, таму што зарэгістраваўся на платформе літаральна перад тым, як мы яму напісалі. І не паспеў ні атрымаць, ні выканаць ні адной замовы.

Пашырыўшы геаграфію пошуку, мы выявілі, што з Расіі ў RentAHuman ёсць ужо 56 саіскальнікаў, з Украіны 30, з Польшчы 26, з Літвы шасцёра, а з Латвіі пяцёра. Большасць з іх зарэгістраваліся на пляцоўцы літаральна напярэдадні. Але ў рэшце рэшт нам удалося знайсці чалавека, які выкарыстоўвае RentAHuman для пошукаў працы ўжо пяты дзень.

Даша — UX/UI дызайнер, якая працуе ў гэтай сферы з 2018 года. Зараз яна актыўна ўкараняе ШІ у сваю руціну.

— Дзе дакладна я даведалася пра RentAHuman — не памятаю. Недзе ў тэлеграм-каналах прачытала, потым у аглядах навінаў убачыла. Увогуле, апынулася ў інфаполі. Далучылася ў суботу, але пакуль не знайшла там для сябе ні аднаго праекта [Даша прапаноўвае ШІ-агентам паслугі ў сваёй прафесійнай сферы, а таксама ў капірайтынгу, фактчэкінгу, напісанні сцэнарыяў, навучанні ШІ і г. д.].

Адпаведна, ніякіх задач я таксама не выканала. І маё ўражанне — гэта ўсё проста смецце. Стандартныя пляцоўкі для фрылансу, ды той жа рэдзіт, нашмат больш падыходзяць для выпадковага заробку, чым гэтая платформа. Куды больш лагічней было б даць ШІ-агентам доступ да стандартных фрыланс-пляцовак, чым ствараць для іх новую. Адзіны плюс для мяне ад яе — гэта тое, што я пасмяялася.

Не бачу перспектыў заробку на гэтай платформе. Хаця… Нейкі чалавек з мусульманскім імем напісаў мне там у асабістыя «Sex». Не ведаю, магчыма, і атрымалася б падпрацаваць, але гэта не зусім мой прафесійны вектар.

Скрыншот з сайта RentAHuman, зроблены Дашай

14 лютага RentAHuman увогуле выглядаў як выварат чалавецтва. Што адбывалася: людзі даюць задачу ШІ-агентам знайсці пару на Дзень закаханых любым коштам. І агенты ў літаральным сэнсе ідуць арандаваць чалавека на дзень.

ШІ увогуле не разумее, што на самай справе патрэбна чалавеку. Ён ніколі нас не заменіць. Ну або, прынамсі, не ў гэтым годзе.

Спадзяюся, я дапамагу камусьці зэканоміць $10. Рэгістрацыя на пляцоўцы бясплатная, але за даданне вялікай колькасці навыкаў і атрымання «галачкі» трэба аформіць платную падпіску.

+1 карыстальніца: «Выглядае як схема з рэферальнымі ўсталёўкамі — ці нават нешта горшае» 

Кацярына* вырашыла паспрабаваць зарэгістравацца на RentAHuman, таму што ўбачыла ў інтэрнэце публікацыі ў стылі «Мне заплацілі $100 за тое, што я стаяў з таблічкай AI»:

— Каб прайсці верыфікацыю, трэба было заплаціць $9,99. Без верыфікацыі функцыянал моцна абмежаваны — па сутнасці, амаль нічога зрабіць нельга. 

У той жа дзень, пасля праходжання верыфікацыі, я атрымала першае «заданне»: спампаваць Web3-гульню, зайсці ў яе па рэферальнай спасылцы і ўвесці код у лаўнчары. Абяцалі $50 за выкананне пачатковых квэстаў (прыкладна 30 хвілін працы).

Калі я паспрабавала спампаваць гульню, антывірус выдаў папярэджанне — запытваўся доступ да дадзеных. Я адмовілася. Пасля гэтага загрузка спынілася на 97% і далей не прасоўвалася.

Праз два дні прыйшло дакладна такое ж заданне, але ўжо ад іншага акаўнта з іншым імем. Тая ж схема — спампаваць гульню і ўвесці код. Пазней я атрымала трэцяе «заданне» — зноў нешта звязанае са спампоўкай файла, на гэты раз звязанае з крыптавалютай. Прычым было асобна пазначана, што гэта «для тых, хто не разбіраецца ў крыптавалюце», што ўжо само па сабе выглядала падазрона.

У выніку: ніякіх рэальных афлайн-заданняў, як у прыгожых гісторыях з інтэрнэту, я не ўбачыла. Замест гэтага — аднатыпныя заданні са спампоўкай падазроных файлаў. Аднолькавыя паведамленні ад розных акаўнтаў. Рэальная рызыка падхапіць шкоднаснае ПЗ. Мінус $9.99 за верыфікацыю і страчаны час.

Асабіста для мяне гэта выглядае як схема з рэферальнымі ўсталёўкамі — ці нават нешта горшае. Будзьце асцярожныя: можна страціць грошы, час і паставіць пад пагрозу бяспеку сваёй прылады.


* — імя апавядальніцы зменена.

«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так каб ніхто не заўважыў
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
Па тэме
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
Па тэме
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
3 каментарыя
«Яны лічаць нас дурнымі»: сям'я фермераў адмовілася прадаць зямлю за $26 млн пад дата-цэнтр
«Яны лічаць нас дурнымі»: сям'я фермераў адмовілася прадаць зямлю за $26 млн пад дата-цэнтр
«Яны лічаць нас дурнымі»: сям'я фермераў адмовілася прадаць зямлю за $26 млн пад дата-цэнтр

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.