Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў

Ці магчыма (амаль) не працаваць на працы і атрымліваць за гэта грошы? 

23 каментарыя
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў

Ці магчыма (амаль) не працаваць на працы і атрымліваць за гэта грошы? 

У лістападзе 2024 года даследчык са Стэнфардскага ўніверсітэта Ягор Дзянісаў-Бланш, які спецыялізуецца на вывучэнні прадукцыйнасці працы ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння, падзяліўся вынікамі буйнога даследавання аб прадукцыйнасці інжынераў-праграмістаў.

Прааналізаваўшы дадзеныя аб прадукцыйнасці больш за 50 000 інжынераў з сотняў кампаній, даследчыкі са Стэнфарда прыйшлі да высновы, што 9,5% праграмістаў практычна нічога не робяць. Такіх супрацоўнікаў яны прапанавалі называць «прывідныя інжынеры» (Ghost Engineers).  

Паводле ацэнкі Дзянісава-Бланша, больш за ўсё «прывідных інжынераў» бывае сярод супрацоўнікаў, якія працуюць аддалена (14%). У гібрыдным рэжыме ўмела імітуюць працу 9% праграмістаў, а ў офісах — 6%. Аднак, адначасова сярод праграмістаў на аддаленцы прыкметна часцей, чым сярод офісных работнікаў, сустракаюцца і супрацоўнікі з анамальна высокай прадукцыйнасцю працы.

«Задачу я выконваю за гадзіну-дзве. І два-тры дні кажу на стэндапах, што працую над ёй»

Віктар* працуе на пазіцыі QA Automative у аўтсорс-кампаніі з прыблізна 500 супрацоўнікамі. Зараз ён жыве ў Польшчы, але свае эксперыменты з імітацыяй працы пачаў да пераезду:

— На адным з праектаў я пачаў гуляцца з нічоганерабеннем яшчэ працуючы ў Беларусі. А калі я перабраўся ў Польшчу, у якасці ІП такімі рэчамі стала займацца яшчэ прасцей і выгодней.

Звычайна я займаюся імітацыяй працы, калі ў мяне іх дзве. У кожным падобным выпадку адзін з праектаў — «для душы». Там я сапраўды ўкладваюся. Стараюся выконваць сваю працу як мінімум на ўзроўні, якога ад мяне чакае заказчык, а дзесьці нават і больш.

А на другім праекце я ў лепшым выпадку выконваю мінімальную колькасць задач, каб да мяне не было пытанняў. Прычым нават гэтыя задачы часта раблю з мінімальнай колькасцю намаганняў, абы зрабіць. А цяпер з дапамогай ШІ займацца такімі рэчамі стала яшчэ прасцей. Таскі эстымуюцца ў 2-3 разы больш за рэальныя эфарты. Гэта значыць задачу я выконваю за гадзіну-дзве, і два-тры дні кажу на стэндапах, што працую над ёй.

Ці мучыць мяне сумленне? Абсалютна не. І на гэта ў мяне ёсць прычыны.

Мая цяперашняя аўтсорс кампанія некалькі разоў парушала першапачатковыя дамоўленасці па ўмовах працы і абавязках, якія я буду выконваць на праекце. Спрабуючы неяк вырашыць гэтыя праблемы, я бачыў поўную абыякавасць з іх боку. Была толькі бачнасць заклапочанасці маёй сітуацыяй.

У адзін момант мне гэта надакучыла, і я вырашыў змяніць кампанію. Але, знайшоўшы добры офер, вырашыў часова паспрабаваць папрацаваць на дзвюх працах, укладваючыся цалкам у новую, а на першай ствараючы бачнасць працы. Я вырашыў, што будзе сумленна «падаіць» гэтых хлопцаў, бо тым жа самым яны займаліся ў адносінах да мяне, калі нават не спрабавалі вырашаць мае праблемы з кліентам, якому яны мяне прадалі.

У выніку ўсё гэта зацягнулася. Я ўжо даволі доўга ствараю бачнасць бурлівай дзейнасці ў кліента, і пакуль усё сыходзіць з рук. Вядома, бываюць моманты, калі трэба паспець да дэдлайнаў, і тады я магу расшчодрыцца на 5-6 гадзін працы ў дзень. Але гэта рэдкасць:  я аддаю перавагу скіроўваць працоўны час на другі праект, працаваць над якім мне сапраўды цікава. І які лепш па ўсіх параметрах.

Дарэчы, на праекце, дзе імітую працу, я не адзін такі. Ведаю яшчэ аднаго чалавека, які таксама працуе па гадзіне-дзве ў дзень, а асноўны час выдаткоўвае на другую працу. Прычыны падобныя: гэта наплявацельскія адносіны з боку аўтсорс кампаніі да абароны правоў работніка перад кліентам, а таксама аплата — ніжэй за сярэднюю па рынку.

На прапанову «не падабаецца — сыходзь» я адкажу так. Не раз бачыў, як людзей звальняюць ледзь не адным днём, калі яны становяцца не патрэбнымі кампаніі. Часта, а асабліва ў аўтсорсе, мы — гэта проста рэсурс, які выкарыстоўваюць для атрымання прыбытку. Крыху што — ты за бортам. Таму я вырашыў памяняцца ролямі, і замест бессэнсоўнай грэблі проста выкінуў вясло за борт.

Такі зараз час. Знаходзячыся ў эміграцыі, пакуль можна зарабіць лішніх грошай прыкладаючы мінімум намаганняў — трэба выкарыстоўваць гэты шанец. Не бачу нічога дрэннага ў тым, каб паступаць так у адносінах да тых, хто не грэбуе добра зарабляць за твой кошт.

«Каб не марнаваць час на гэтага менеджара, я яго забаніў у працоўным месенджары»

Ілья* — распрацоўшчык, які працуе ў сярэдняй па памеры кампаніі (500-600 чалавек у розных краінах), якая ўжо пакінула Беларусь:

— У мяне ёсць двое калег, якія ўмеюць імітаваць працу і атрымліваць за гэта зарплату. Праўда, з агаворкай: аднаго з іх працаваць усё ж прымусілі.

Першы — распрацоўшчык. Вось яму-та мы з калегамі «накруцілі хвост» і прымусілі працаваць. Сказаць, што ён увогуле нічога не рабіў — гэта перабольшанне, але зусім невялікае. Калі паглядзець у разрэзе ўсёй каманды, так яно і было. Стандартныя задачы ён рабіў у два-тры разы даўжэй, чым яго калегі. Заўсёды яму нешта перашкаджала. Кожны пул-рэквест — рука-твар, як быццам бы чалавек нават не спрабаваў зразумець, што патрабавалася ў задачы.

Conner Baker/ Unsplash

Піку ўся гэта сітуацыя дасягнула, калі яго папрасілі паглядзець адзін тэрміновы баг, які выскачыў на продзе і фікс быў патрэбны на працягу пары гадзін. Гэты паўфабрыкат (прабачце, інакш не ведаю, як назваць) сказаў: «добра, пагляджу проста зараз» — і знік.

Праз пару гадзін аказалася, што ён, нікому не паведаміўшы, паехаў у працоўны час па сваіх справах, а баг нават не глядзеў. Пасля гэтага мы правялі з ім выхаваўчую гутарку, падчас якой я ўжо не абмяжоўваў сябе ў выказваннях. Падзейнічала, і зараз нават не верыцца, што з ім былі нейкія праблемы.

Другі такі чалавек «працуе» на менеджарскай пазіцыі. Тут усё па класіцы. Калі ў календары вырастае бессэнсоўны мітынг, на якім будзем «пераліваць ваду» — з верагоднасцю 99% яго арганізаваў ён. А яшчэ зрэдку ўсплываюць яго ініцыятывы, якія адарваныя ад рэальнасці і патрэбны толькі для таго, каб паказаць яго эфектыўную працу. 

Часам ён прыходзіць з нейкімі пытаннямі ў асабістыя да рандомных людзей. Таму, каб не марнаваць на яго час, я яго забаніў у працоўным месенджары. Усё зносіны з ім цяпер адбываюцца выключна праз тыкеты або праз майго лінейнага менеджара. У іншым выпадку ёсць рызыка ўвесь дзень правесці ў бязглуздай перапісцы і сазвонах з ім.


* — імя апавядальніка зменена 

«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія захапілася AI — айцішнікі скардзяцца
«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія захапілася AI — айцішнікі скардзяцца
Па тэме
«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія захапілася AI — айцішнікі скардзяцца
Как работать на двух фултаймах — нашли тех кто смог
Как работать на двух фултаймах — нашли тех, кто смог
Па тэме
Как работать на двух фултаймах — нашли тех, кто смог
Працую «ў паралель» на 3-4 фултаймах хачу і да вас. Два прыклады няўдалага «падкату» да працадаўцы
Працую «ў паралель» на 3-4 фултаймах, хачу і да вас. Два прыклады няўдалага «падкату» да працадаўцы
Па тэме
Працую «ў паралель» на 3-4 фултаймах, хачу і да вас. Два прыклады няўдалага «падкату» да працадаўцы
«Сядзеў і думаў: я — гэта мае грошы? Не. Я інжынер? Ужо таксама не». Гісторыя чалавека які падарожнічае 10 гадоў (і яшчэ 2 кейсы пра лічбавы дэтокс)
«Сядзеў і думаў: я — гэта мае грошы? Не. Я інжынер? Ужо таксама не». Гісторыя чалавека, які падарожнічае 10 гадоў (і яшчэ 2 кейсы пра лічбавы дэтокс)
Па тэме
«Сядзеў і думаў: я — гэта мае грошы? Не. Я інжынер? Ужо таксама не». Гісторыя чалавека, які падарожнічае 10 гадоў (і яшчэ 2 кейсы пра лічбавы дэтокс)
Чытайце таксама
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.
10 каментарыяў
Дыстанцыйныя супрацоўнікі атрымліваюць на 12% больш за калег, якія працуюць у офісе
Дыстанцыйныя супрацоўнікі атрымліваюць на 12% больш за калег, якія працуюць у офісе
Дыстанцыйныя супрацоўнікі атрымліваюць на 12% больш за калег, якія працуюць у офісе
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
Ці магчыма (амаль) не працаваць на працы і атрымліваць за гэта грошы? 
23 каментарыя
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
Не вельмі, але бывае. І часцей калегі, чым кіраўніцтва. 
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Act your wage, как сейчас говорят

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
1

Знаю человека, работает на ТРЕХ проектах, делает ровно то, что требуется с разумными тормозами х1-2, ЗП на 30-40% меньше по рынку, но в сумме за год купил квартиру семье и машину новую, все эти договора в B2B сфере по типу работаешь 8 часов и ни на кого больше, ходишь в офис и так далее - сплошной разводняк и не имеет никакой законности для предпринимателей как бы..

1

Ну тут надо уточнять что именно за квартира и машина

table
table Table в Database
0

и где эта квартира. Мало ли там Петрозаводск какой

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

с 3-х проектов при скидке 30-40% в среднем по не самому плохому рынку, дай бог, десятка килоевро чистыми получится. Что за квартира и машина такие <120к ?!

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

я могу сказать, только то, что знаю, а как там что в деталях придумывать не буду, работает он по прямым контрактам без белшлюпок на ес и на штаты, как это делает я не знаю, но машина обычная, но новая (опель за сотку), квартира на вторичке 43 метра

Anonymous
Anonymous Consultant в Worldwide market
-2

опель за сотку чего? Евро / злотых / бел рублей? Что за страна?
Синьоры напрямую на 3-х проектах при скидке 30-40% - это 15 килоевро в месяц, что не так и много.

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

за сотку злотых

1

Да, есть такое.
Все эти аутсорсинговые промокашки уже надоели. Сидят на жопе, ничего не делают и деньги получают. Ещё пытаются запугивать и манипулировать. Неправильно это.

Хорошо, если оказываете услуги по сведению проектов и разработчиков, то должны получить один раз вознаграждение за выполненную работу и идти искать дальше. А эти обнаглевший нахлебники каждый месяц хотят кусок из ЗП разработчиков урвать, при этом буквально ничего не предлагая взамен.

Скоро выйдет продукт который подрежет крылья всем этим посредникам аутсорсинговым. Сказали что уже на финальном этапе тестирования. Так что начинайте учить джаву господа недобизнесмены...

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

а что за продукт, хотелось бы попробовать его поюзать

-1

Здесь пока интрига))

0

Опаньки...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2026, 10:39

slacker
slacker DevOops в dev/null
0

Legends

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
3

Ну норм, чё. Как там галеры любят говорить увольняя одним днём? "Не обижайся, just a business... "

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
0

del

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2026, 23:06

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Это тестовый коммент

Граждане редакция, вы что-то поломали в комментах. Я постоянно вижу "Что-то пошло не так. Попробуйте позже" и при этом коммент добавляется. И удалить его нельзя. Очень плохо и неудобно из-за этого.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2026, 02:39

0

Аналогично. Я уже привык и рефрешу страницу, чтобы два раза не постить один и тот же мотороллер

1

Аналогичная ситуация

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

ну это лучше, чем когда коммент внезапно оказывается под совершенно другим материалом )

-1

Хороший исполнитель - ленивый исполнитель с мозгами. Что бы меньше работать, они свою работу автоматизируют и повторно используют свою интеллектуальную собственность - вот и весь секрет "ничегонеделания". Кому не нравятся такие работники пусть идут на дикий рынок :)

1

друг так делает:

Если после salary review остался недоволен, то уменьшаешь кол-во часов на % который ты хотел и Profit!

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
1

главное эти часы с пользой юзать

0

+1 Всегда призывал всех так делать. Особенно если на интервью обещают одно, а по факту получаешь другое