Еўракамісія пачала паглыбленае расследаванне ўгоды Microsoft і Activision Blizzard
Еўракамісія вырашыла больш пільна вывучыць паглынанне карпарацыяй студыі за $68,7 мільярда.
Рэгулятар мае вырашыць, ці варта ўхваліць угоду паміж кампаніямі, да 23 сакавіка 2023 года. Прадстаўнікі Еўракамісіі занепакоеныя тым, што магчымае зліццё можа знізіць канкурэнцыю на гульнявых рынках ПК і кансолей. Таксама ў ведамстве асцерагаюцца, што Microsoft можа абмежаваць доступ да гульняў Activision Blizzard, у тым ліку да серыі Call Of Duty, на пляцоўках канкурэнтаў.
Неўзабаве пасля публікацыі навіны кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік апублікаваў заяву для супрацоўнікаў, у якой паведаміў, што кампанія сумесна з Microsoft працягне шчыльна супрацоўнічаць з рэгулятарам у рамках расследавання ўгоды. Коцік адзначыў, што антыманапольныя органы некаторых краін, уключна з Бразіліяй, ужо ўхвалілі паглынанне пасля правядзення ўласных расследаванняў.
Читать на dev.by