З'явіліся першыя фота «спальняў» у Twitter

Журналісты BBC атрымалі фатаграфіі кабінетаў у офісе Twitter у Сан-Францыска, якія былі пераробленыя ў спальныя памяшканні.

2 каментарыя

У некаторыя пакоі акрамя ложкаў паставілі адзежныя шафы і паклалі тэпці. На іншай фатаграфіі бачныя дзве канапы з пасцельнай бялізнай. Яшчэ ў адным кабінеце з’явіўся будзільнік і карціна над засланым ложкам.

У Twitter засталася толькі траціна супрацоўнікаў. А інжынераў абавязалі штотыдзень даваць справаздачу перад Маскам аб праведзенай працы
Па тэме
У Twitter засталася толькі траціна супрацоўнікаў. А інжынераў абавязалі штотыдзень даваць справаздачу перад Маскам аб праведзенай працы

Паводле слоў супрацоўнікаў Twitter, пакоі нагадваюць гасцінічныя нумары. Яны дадалі, што Маск сам стаў рэгулярна начаваць у штаб-кватэры пасля куплі кампаніі. Прадпрымальнік заяўляў, што будзе спаць у офісе, пакуль не выправіць кампанію — той твіт ён пасля выдаліў.

Некаторыя лічаць з’яўленне ложкаў у офісе паказчыкам таго, што Маску пляваць на людзей, якія на яго працуюць. Улады горада ўжо пачалі расследаванне на прадмет нямэтавага выкарыстання будынка. Маск між тым лічыць, што ўладам трэба займацца іншымі праблемамі, напрыклад, не дапускаць, каб дзеці пасярод вуліцы маглі знайсці наркотыкі і пацярпець ад іх.

Маск арганізаваў спальні для супрацоўнікаў у офісе Twitter у Сан-Францыска
Па тэме
Маск арганізаваў спальні для супрацоўнікаў у офісе Twitter у Сан-Францыска
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter
Па тэме
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter

Читать на dev.by