Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі

Настроі ў Google пасля масавых звальненняў, якія пачаліся з 12 тысяч супрацоўнікаў летась і ўжо перавалілі за тысячу сёлета, упадніцкія. Асабліва на фоне папярэджанняў асабіста ад Сундара Пічаі пра тое, што наперадзе больш скарачэнняў.

Супрацоўнікі непакояцца за свае працоўныя месцы, а нявызначанасць наўрад ці спалучаецца са спрыяльнай і прадукцыйнай карпаратыўнай культурай. Сярод людзей спеюць расчараванне і незадаволенасць кіраўніцтвам. Праблему звальненняў яны ўздымалі на ўсеагульным сходзе на мінулым тыдні — запіс трапіў у распараджэнне The Verge.

6 каментарыяў

У адным з пытанняў вялася гаворка пра «прорву паміж менеджментам і супрацоўнікамі, якая расце». Той, хто яго задаў, хацеў даведацца, ці ўсведамляе гэта менеджмент і ці робіць нешта для аднаўлення «ўзаемнага даверу».

Чаго кіраўніцтва Google, мяркуючы з усяго, не хоча прызнаваць, гэта тое, што падзенне маральнага духу сярод супрацоўнікаў — прамы вынік рашэнняў самога кіраўніцтва. Рашэнняў, якія непасрэдна ўплываюць на канкрэтных людзей, бо іх жыццё залежала ад страчанай працы, якая для кампаніі — проста ліквідаваная пазіцыя. Няведанне, ці будзеш ты наступным, ці цябе абміне бокам, не дадае даверу гендырэктару. Але Пічаі лічыць за лепшае рабіць выгляд, што нічога не разумее:

«Людзі на месцах гэта адчуваюць і часам пішуць словы падзякі за тое, што зрабілі прасцей. Часам нашая структура занадта складаная і дублюецца», — сказаў Пічаі.

Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
По теме
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году

Журналісты Inc. пішуць, што ўсе апытаныя імі ад пачатку свежых звальненняў супрацоўнікі Google у адзін голас кажуць, што працуецца тут цяпер проста пагана. І ніводны не «ўдзячны» за тое, што выгналі іх калег — і дакладна ж не за страх быць наступным.

«Гаворка пра спрашчэнне сфер, дзе ёсць непатрэбныя пласты іерархіі, і ліквідацыю бюракратыі, каб кампанія функцыянавала лепш», — растлумачыў Пічаі, дадаўшы, што кіраўніцтву даводзіцца прымаць «цяжкія рашэнні».

Тую самую бюракратыю з дадаванымі з году ў год напластаваннямі па меры росту кампаніі і партфеля прадуктаў выбудавала сваімі свядомымі рашэннямі само ж кіраўніцтва Google, адзначае Inc. Выйшла бокам, і ў такім выпадку кіраўніцтва мае несці адказнасць за свае рашэнні. Але Пічаі застаецца на сваім месцы і нават атрымлівае неблагія грошы. Дарэчы, у складаны перыяд гадоў дзесяць таму кіраўнік Nintendo Сатору Івата ахвяраваў паловай зарплаты і на 20% зрэзаў узнагароджанне кіраўніцтву, абы толькі пазбегнуць скарачэнняў.

СЕО Google: могли провести увольнения лучше, но если бы не провели, то очень пожалели бы
По теме
СЕО Google: могли провести увольнения лучше, но если бы не провели, то очень пожалели бы
Экс-менеджар Google раскрытыкаваў «раздробленасць» і кіраўніцтва, якое ўхіляецца ад прыняцця рашэнняў
Па тэме
Экс-менеджар Google раскрытыкаваў «раздробленасць» і кіраўніцтва, якое ўхіляецца ад прыняцця рашэнняў
Гуглеры недовольны «корпоративными повелителями», холодными увольнениями и переменами в корпоративной культуре
Па тэме
Гуглеры недовольны «корпоративными повелителями», холодными увольнениями и переменами в корпоративной культуре
«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру
По теме
«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру
Google уразае бонусы кіраўніцтву
Па тэме
Google уразае бонусы кіраўніцтву

Читать на dev.by