У ЕРАМ плацяць ніжэй за рынак, але для РБ і гэта норм. Што пішуць працаўнікі на Glassdoor у 2024 (Частка 1)
Паглядзелі, што пішуць на Glassdoor пра кампаніі ў Беларусі (або з беларускімі каранямі) іх былыя і цяперашнія супрацоўнікі ў 2024 годзе. У першай частцы — водгукі на EPAM, Itransition, Exadel, VRP Consulting, ScienceSoft ды іншых.
Ніжэй — кароткая вытрымка каментароў ад мясцовых спецыялістаў са студзеня гэтага года. Рэйтынгі дадзеныя на аснове ацэнак ва ўсім свеце, а ў дужках — ад супрацоўнікаў з Беларусі. Тут можна паглядзець, што пісалі айцішнікі на Glassdoor 5 гадоў таму.
Водгукі суб’ектыўныя, часам супярэчлівыя і ўяўляюць сабой асабістыя думкі каментатараў Glassdoor. Некаторыя кампаніі ўжо сышлі з Беларусі або замарозілі найманне ў краіне.
Glassdoor
Glassdoor — платформа, на якой супрацоўнікі кампаній могуць пакідаць каментары пра кампаніі і іх кіраўніцтва. Агульны рэйтынг кампаній Glassdoor выводзіць на аснове пяці параметраў, паводле якіх аўтары водгукаў выстаўляюць ацэнкі ад 1 да 5: карпаратыўная культура і каштоўнасці; баланс паміж працай і асабістым жыццём; топ-менеджмент; зарплаты і бонусы; магчымасці кар’ернага росту. Таксама можна даведацца, які працэнт супрацоўнікаў рэкамендуе кампанію для працы і падтрымлівае СЕО.
Змест
EPAM
Рэйтынг: 4,1 на аснове 7490 водгукаў (3,9 — на аснове 32 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- добрае месца для спецыялістаў junior-узроўню, «тут можна атрымаць досвед працы»;
- магчымасці для прафесійнага росту;
- адладжаныя працэсы;
- шмат ільгот і бенефітаў;
- медстрахоўка;
- шмат праектаў, што дазваляе мяняць ролі, каманды і тэхналагічныя стэкі;
- аптымальны баланс паміж працай і асабістым жыццём;
- карпаратыўная культура;
- «цудоўныя людзі і атмасфера», «працуе шмат моцных тэхнічных спецыялістаў»;
- бясплатная вучэбная платформа з вялікай колькасцю курсаў;
- добрыя курсы англійскай мовы;
- аддаленая праца;
- падтрымка пры пераездзе;
- «стабільнасьць»;
- добрыя праекты;
- «кампанія клапоціцца пра супрацоўнікаў, імкнучыся звесці да мінімуму звальненні ў складаны перыяд для галіны».
Сярод мінусаў:
- заробак «ніжэйшы за рынак», «нізкі», «але для Беларусі нармальна»;
«магчымасцяў для прасоўвання мала»; - складана змяніць праект;
- «рэдка ацэньваюць прадукцыйнасць»;
- бюракратыя;
- «даводзіцца авертайміць»;
- «вельмі лёгка захраснуць ва ўласнай „бурбалцы“, у сваёй зоне камфорту, у састарэлым стэку тэхналогій, што тыпова для любой буйной кампаніі»;
- «неактуальны тэхналагічны стэк»;
- «немагчыма прыняць ніякія тэхнічныя або архітэктурныя рашэнні, паколькі іх заўсёды прымаюць кліенты»
- «вам можа не пашанцаваць з кіраўніком — і гэта адаб’ецца на вашай зарплаце (хоць гэта не мой досвед)»;
- «гэта карпарацыя з іерархіяй — незразумела, як расці. Як супрацоўнік вы цалкам залежыце ад свайго рэсурснага менеджара і не можаце зрабіць амаль нічога, каб змяніць нешта. Палітыка кампаніі палягае ў тым, каб плаціць як мага менш і не прасоўваць па службе — такое ў мяне склалася ўражанне».
Itransition
Рэйтынг: 4,0 на аснове 220 водгукаў (4,1 — на аснове 9 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- людзі, «прыязны калектыў»;
- працэсы;
- ESG — экалагічнае, сацыяльнае і карпаратыўнае кіраванне;
- праекты;
- «магчымы пераход» [з праекта на праект];
- добрая працоўная атмасфера;
- «усё залежыць ад праекта, ад аддзела. Калі трапіш у добры дружны калектыў, гэта дасць вялікі штуршок для развіцця тваёй кар’еры»;
- «добры заробак для Беларусі, калі ў вас ёсць навыкі вядзення перамоў»;
- «цалкам аддаленая праца (з любой краіны, якая не патрабуе візавай падтрымкі)»;
- «добрае месца для пачатку кар’еры і атрымання досведу ў розных тэхналогіях»:
- «шмат працы з AWS і Azure»;
- шмат магчымасцяў для кар’ернага росту;
- «навучальны матэрыял, каб пачаткоўцы хутчэй адаптаваліся».
Сярод мінусаў:
- «не вельмі шчодрая сацыяльная палітыка»;
- «аўтсорс, з усімі наступствамі»;
- шмат джуніяраў;
- недахоп прафесіяналаў;
- «замарозка зарплаты (у асноўным для кіроўных пасад)»;
- «неаплачваны бэнч, калі ў вас няма праекта (нават калі гэта не вашая віна)»;
- звышурочная праца;
- «не найлепшы на рынку заробак, але насамрэч залежыць ад кожнага супрацоўніка»;
- цяжкадасягальныя kpi для праверкі кваліфікацыі;
- непразрыстая палітыка аплаты працы;
- «пасады, вышэйшыя за сеньёр-узровень, ужо занятыя»;
- «некаторыя праекты і калегі так сабе»;
- «праз хуткае звальненне мінусаў не выявіў»
Exadel
Рэйтынг: 4,4 на аснове 350 водгукаў (2,5 — на аснове 2 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- «сустрэў тут шмат выдатных калег і сапраўдных сяброў»;
- мудрае і прафесійнае кіраўніцтва;
- вялікія і цікавыя праекты;
- мноства магчымасцяў для росту навыкаў.
Сярод мінусаў:
- няма перагляду заработнай платы;
- адсутнасць кар’ерных перспектыў;
- жудаснае кіраванне.
VRP Consulting
Рэйтынг: 3,9 на аснове 78 водгукаў (5,0 — на аснове 1 водгуку сёлета).
Сярод плюсаў:
- высокапрафесійныя калегі;
- разнастайныя і цікавыя праекты.
Сярод мінусаў:
- адсутнасць сістэмы бонусаў для інжынераў.
Altoros Systems
Рэйтынг: 4,0 на аснове 80 водгукаў (3,0 — на аснове 2 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- «добрыя кліенты, на якіх працуеце ад імя кампаніі»;
- зарплата;
- бонусы;
- карпаратыўная культура;
- супрацоўніцтва.
Сярод мінусаў:
- заработная плата ніжэйшая за рынкавую;
- спрабуюць падмануць з выходнай дапамогай;
- «у аднабаковым парадку мяняюць умовы аплаты ў сярэдзіне кантракта (перасталі аплачваць святочныя дні і бальнічныя);
- «звальняюць у дзень паведамлення: я падаў заяву аб звальненні за месяц да планаванай даты (па кантракце я абавязаны зрабіць гэта за 14 дзён)»;
- «некампетэнтныя супрацоўнікі патрабуюць кампенсацыю праз год пасля вашага сыходу (у дзень здачы абсталявання ўсё было акей, паводле іх слоў)»;
- адсутнасць кар’ернага росту;
- «вы раб на продаж».
ScienceSoft
Рэйтынг: 4,5 на аснове 79 водгукаў (3,8 — на аснове 4 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- «гнуткасць у дачыненні да супрацоўнікаў»;
- мноства праектаў;
- спрыяльнае асяроддзе, створанае кіраўніцкай камандай;
- карпаратыўная культура;
- выключная каманда;
- «у складаныя перыяды не было скарачэнняў або ўразання заробкаў, што дазваляе мне пачувацца больш упэўнена ў гэтым нестабільным свеце»;
- «плацяць без затрымак»;
- «калі патрэбная праца ў Мінску, то наймаюць. Але не верце, калі ласка, што гэта будзе добрая праца».
Сярод мінусаў:
- цяжка павысіць зарплату;
- «некаторыя працэсы варта палепшыць, але, наколькі мне вядома, кіраўніцтва працуе над гэтым»;
- «проста пазбягайце. Ваш менеджар не будзе знаць вашага імя пасля пары гадоў працы там. Менеджмент — самая слабая частка. Ніякіх зносін паміж людзьмі, ніякай падтрымкі, няма цікавасці да людзей, людзі — проста функцыі»;
- «большасць людзей працуе ў выходныя і ў адпачынку, а таксама дапазна».
Effective Soft
Рэйтынг: 4,2 на аснове 46 водгукаў (4,5 — на аснове 2 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- прыязныя калегі, высакакласныя распрацоўшчыкі;
- «калі вы добра выконваеце сваю працу, усім усё роўна».
Сярод мінусаў:
- бонусаў няшмат.
Softeq Development
Рэйтынг: 4,7 на аснове 68 водгукаў (4,0 — на аснове 1 водгуку сёлета)
Сярод плюсаў:
- выдатная каманда прафесіяналаў;
- цікавыя і складаныя праекты;
- кліенты з гучнымі імёнамі ў галіне.
Сярод мінусаў:
- «часам вам трэба націснуць на кіраўніка, каб ён правёў ацэнку эфектыўнасці працы і павысіў зарплату».
Ciklum
Рэйтынг: 3,9 на аснове 830 водгукаў (5,0 — на аснове 1 водгуку сёлета).
Сярод плюсаў:
- добры ўтульны офісе;
- цікавы праект;
- каманда моцных інжынераў.
Сярод мінусаў:
- «усё залежыць ад праекта, можа быць сумна».
EY
Рэйтынг: 3,8 на аснове 87 682 водгукаў (4,0 на аснове 1 водгуку).
Сярод плюсаў:
- добрае месца для старту кар’еры;
- выдатны досвед;
- камфортны офіс;
- калегі.
Сярод мінусаў:
- авертаймы;
- сярэднія заробкі.
Qulix
Рэйтынг: 4,3 на аснове 30 водгукаў (3,5 — на аснове 2 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- надзейная кампанія;
- заробак выплачваўся штомесяц без затрымак;
- карпаратыўны дух;
- добрыя адносіны паміж супрацоўнікамі;
- «сур’ёзныя праекты, якія прымушаюць вас адчуваць адказнасць за вынік»;
- добрае кіраванне;
- «для студэнтаў і выпускнікоў — знаёмства з сапраўднай працай».
Сярод мінусаў:
- нізкія заробкі, павольны рост заробкаў;
- «звальняюць супрацоўнікаў, калі праект скончаны»;
- «няма працоўных месцаў для дызайнераў»;
- аўтсорсінг і аўтстафінг.
SoftTeco
Рэйтынг: 4,5 на аснове 28 водгукаў (3 — на аснове 1 водгуку сёлета).
Сярод плюсаў:
- нармальная зарплата;
- баланс паміж працай і асабістым жыццём;
- магчымасць працаваць аддалена;
- класны офіс у Польшчы.
Сярод мінусаў:
- «некаторыя менеджары знаходзяцца ў гэтай ролі, проста таму што яны звязаныя з заснавальнікам або іншымі менеджарамі. Не ведаюць, як размаўляць з калегамі і кіраваць у цэлым»;
- «няма перагляду заробкаў. Вы можаце развіваць свае навыкі, прыносіць шмат карысці, але ў канцы яны кажуць, што ў іх няма магчымасці павысіць вашую зарплату»;
- маленькі сацпакет;
- «нерэалістычныя кампенсацыі для Польшчы»;
- «ніякага развіцця супрацоўнікаў з боку кампаніі»;
- «шмат непрапісаных працэсаў, хоць у кампаніі працуе 400 чалавек у розных месцах».
Belhard
Рэйтынг: 3,9 на аснове 8 водгукаў (5,0 — на аснове 1 водгуку сёлета).
Сярод плюсаў:
- свабода выбару тэхналагічнага стэку;
- рост заработнай платы штогод.
Сярод мінусаў:
- «хуткія спрынты і хуткія змены»;
- «няма вольнага часу, каб дазнацца чагосьці новага».
SOFTSWISS
Рэйтынг: 4,2 на аснове 64 водгукаў (4,3 — на аснове 3 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- «добры шанец для джуноў пачаць кар’еру ў сферы ІТ»;
- «добрая кампанія з добрай культурай».
Сярод мінусаў:
- дрэнныя працоўныя працэсы;
- адсутнасць камунікацыі паміж аддзеламі;
- слабая дакументацыя.
Intetics
Рэйтынг: 4,5 на аснове 72 водгукаў (5,0 — на аснове 1 водгуку сёлета).
Сярод плюсаў:
- канкурэнтаздольныя рынкавыя зарплаты, адсутнасць мікраменеджменту і прыцягненне аўтсорсінгавых праектаў ствараюць пазітыўнае працоўнае асяроддзе.
Сярод мінусаў:
- «неадназначная сістэма аплачваных адпачынкаў»;
- «ніякіх бонусаў за прадукцыйнасць».
VironIT
Рэйтынг: 3,4 на аснове 20 водгукаў (1,5 — на аснове 2 водгукаў сёлета).
Сярод плюсаў:
- «не варта працаваць у гэтай кампаніі, нікому не парэкамендую».
Сярод мінусаў:
- зарплата;
- адносіны;
- працоўная прастора і кантроль працы;
- «жахлівыя ўмовы кантракту і кіраванне».
Читать на dev.by