Google вылецела з топ-10, Apple вярнулася ў топ-100: сотня найлепшых працадаўцаў ЗША паводле версіі Glassdoor 2024

Аналітыкі Glassdoor абнавілі штогадовы рэйтынг найлепшых кампаній для працы ў ЗША. Сёлета перамагла кансалтынгавая фірма Bain & Company, якая апошнія пяць гадоў не апускаецца ніжэй за 3 пазіцыю. Тым не менш у першай дзясятцы па-ранейшаму пераважаюць прадстаўнікі ІТ-сектара.

2 каментарыя

Топ-10 выглядае так:

  1. Bain & Company (кансалтынгавыя паслугі)
  2. Nvidia
  3. ServiceNow
  4. MathWorks
  5. Procore Technologies
  6. In-N-Out Burger (рэстаранны бізнэс)
  7. VMware
  8. Deltek
  9. 2020 Companies (рэкламныя паслугі)
  10. Fidelity Investments (фінансавыя паслугі)

З 5 месца на 2-е за паднялася Nvidia, якая была найлепшай у 2022 годзе. Google апусцілася з 8 радка на 26-ы. Microsoft упала з 13 месца на 18-е, і ў цэлым у топ-15 упершыню за апошнія пяць гадоў няма ніводнай бігтэх-кампаніі. Apple вярнулася ў топ-100 на 39 месца — яна стабільна прысутнічала ў спісе ад пачатку яго публікацыі ў 2009 годзе, але апынулася за бортам у мінулым годзе. Meta, якая была ў спісе ад 2011-га і тройчы займала першае месца, так і не вярнулася пасля леташняга «экзіту».

Крыніца: Visual Capitalist

З поўным спісам топавых працадаўцаў Glassdoor можна азнаёміцца тут.

Meta і Apple вылецелі з сотні найлепшых працадаўцаў. Вось хто патрапіў
Па тэме
Meta і Apple вылецелі з сотні найлепшых працадаўцаў. Вось хто патрапіў
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Па тэме
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Цукерберг объяснил, почему так много ИТ-компаний до сих пор увольняют
По теме
Цукерберг объяснил, почему так много ИТ-компаний до сих пор увольняют

Читать на dev.by