Беларусам, магчыма, не будуць забараняць атрымліваць грамадзянства Літвы
Дэпутаты літоўскага Сейма прапанавалі ўнесці змены ў законапраект, які ўводзіць абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі.
Дакумент быў зарэгістраваны 17 сакавіка, 21 сакавіка яго прынялі ў першым чытанні.
Першапачаткова законапраектам, у прыватнасці, прапаноўвалася прыпыніць прыманне заяў ад грамадзян РБ і РФ на атрыманне электроннага рэзідэнцтва і грамадзянства Літвы.
23 сакавіка дэпутаты Сейма ўнеслі змены і прапанавалі выключыць беларусаў з пункта аб абмежаванні выдачы грамадзянства.
Абмежаванні прапануецца распаўсюдзіць толькі на грамадзян Расіі. Пры гэтым і для іх ёсць выключэнні. Падавацца на грамадзянства прапануецца дазволіць грамадзянам РФ з пастаянным ВНЖ, а таксама тым, хто мае права на аднаўленне грамадзянства Літвы. Таксама грамадзянам РФ з пастаянным ВНЖ хочуць дазволіць набываць нерухомасць.
Іншыя абмежаванні пакуль засталіся без змен.
У прыватнасці:
- грамадзяне РБ і РФ не змогуць атрымліваць літоўскія візы — за выключэннем выпадкаў, калі пасярэднікам выступае літоўскае МЗС;
- будзе прыпыненая выдача літоўскага ВНЖ грамадзянам РБ і РФ «праз вонкавага пастаўшчыка паслуг за мяжой» (гэта не тычыцца грамадзян, які ўжо маюць літоўскую нацыянальную або шэнгенскую візы, або дзейны ВНЖ Літвы і іншых краін ЕС).
Закон часовы — яго плануюць прыняць на год (з магчымасцю далейшага падаўжэння). Ён накіраваны «на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і знешнепалітычных інтарэсаў Літоўскай Рэспублікі».
Раней урад Літвы заявіў пра гатоўнасць падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на межах з Беларуссю і Расіяй. Ён таксама ўключае ў сябе абмежаванні на выдачу віз.
Вы выдаткавалі на гэты матэрыял хвіліну. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме.
У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by