Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму

Мы запыталіся ў чытачоў, якую ІТ-кампанію яны б выбралі, калі б у 2026 ім надалася магчымасць уладкавацца ў любую.

5 каментарыяў

Хітрасць асабліва не спрацавала. Самы часты адказ — ні ў якую! Кожны чацвёрты-пяты аддаў бы перавагу застацца ў сваёй кампаніі — што гэта, лянота ці патрыятызм?

Кожны шосты, так і быць, пайшоў бы ў Google. Прыкладна 8-9% рэспандэнтаў згадзіліся на SpaceX і CD Projekt Red. У Netflix, Microsoft, Apple і Perplexity — і таго менш. І амаль ніхто не хоча ў Open AI і Meta! Горш справы толькі ў EPAM з Amazon.

Зрэшты, многія паставіліся да пытання вельмі сур’ёзна і накідалі свае варыянты, якіх ім не прапанавалі. Там — SAP, Bloomberg, Cursor, Cloudflare, Blackberry, Goodbuy Kansas, Unfrozen, Valve.

Вось чаму айцішнікі хочуць туды, куды хочуць:

Google

  • «Меншае зло»
  • «Не палаю любоўю да Гугла, але з усіх пералічаных ён менш за ўсё касячыць. Трэба гэта выправіць!»
  • «Працую з AI, хацеў бы працягнуць, але ў вялікай прадуктовай кампаніі».
  • «Вялікая зарплата, тэхнічная кампанія, шмат магчымасцяў, на піку ўсяго».
  • «Ствараюць самы лепшы прадукт у маёй сферы».
  • «I’m working there».

Cursor

«Моцна веру ў іх вялікі поспех і іх прадуктам карыстаюся сам пастаянна. І гэта пакуль не такая вялізная карпарацыя, як Anthropic ці Google».

SpaceX

  • «Цікавая сфера дзейнасці кампаніі».
  • «Летуценнік».
  • «Адзіная са спіса адказвае за прагрэс чалавецтва як віду, а не абслугоўвае грамадства спажывання».

Blackberry

«qnx, embedded».

Perplexity

«Добрыя рэчы робяць».

Meta

«Ёсць знаёмыя».

Unfrozen

«На Unity распрацоўваюць крутыя гульні».

Netflix

  • «У іх пастаянна нестандартныя рашэнні».
  • «Люблю кіно».
  • «Грошы, статус»

Microsoft

  • «Стабільнасць, высокія зарплаты, офіс у Польшчы»
  • «Як ні круці, але большую долю добрых інструментаў у IT рабіла і робіць менавіта Microsoft. Плюс зараз яны часткова сталі open source, што ўдвая павялічыла буст».
  • «Стэк у маім напрамку; кампанію некалькі разоў прызнавалі лепшым працадаўцам; яшчэ з падлеткавага ўзросту было цікава, як менавіта Майкрасофт уладкаваны знутры».

Open AI

«Актыўна карыстаюся іх прадуктамі».

Goodbuy Kansas

«Лепшая студыя графікі ў свеце».

CD Projekt Red

  • «Мару аб гэймдэве, але зараз франтэндзер ангуляр».
  • «Звязана з відэагульнямі, размешчаны адносна блізка да маёй радзімы».
  • «Вартыя праекты, не настолькі глыбока зайшло выкарыстанне AI».

Apple

«Падабаецца іх прадукцыя».

Valve

«Унікальная кампанія па ўладкаванні, плюс люблю геймдэв».

Пераможца ў намінацыі — «застануся ў сваёй кампаніі»:

  • «Не люблю вялізныя карпарацыі».
  • «Ад дабра дабра не шукаюць».
  • «Працуе — не чапай, жыццё і так невясёлае».
  • «Ёсць досвед працы ў буйных кампаніях. Яны развітыя, але моцна завязаныя на свае ўнутраныя інструменты, якія па-за гэтымі кампаніямі не патрэбныя».
  • «Не хачу ў патагонку трапіць. Па мне, можна і ў меншых кампаніях нядрэнна зарабляць і мець нашмат менш стрэсу».
  • «Добры work-life balance і грошай хапае».
  • «Шмат плацяць».
  • «Таму што мне і ў Гугле добра».

«Ну іх усіх!»

Але не ўсе хочуць у вялікія/вядомыя карпарацыі. У некаторых запыты па сутнасці:

  • «Адназначна нешта маленькае, лакальнае, магчыма нават стартап. Ну, або [хацеў бы] сысці ў іншыя сферы, не звязаныя з ІТ».
  • «[Хачу працаваць] там, дзе цікавыя задачы, life balance, шмат грошай».
  • «Добрая прадуктовая кампанія, якая ўжо вырасла са стартапа і прыносіць прыбытак».

А пара-тройка чалавек парвала шаблон, паслаўшы карпарацыі куды падалей:

  • «Я выгарэў, ну іх усіх нафіг».
  • «Ні ў якую, хачу пасвіць гусей і даўншыфціць, а не працаваць на карпарацыі зла».

Так і запішам: «Навагодняе жаданне імярэк: пасвіць гусей».

Акцыі EPAM вырастуць AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Па тэме
Акцыі EPAM вырастуць, AI-бурбалка лопне? Айцішнікі самі робяць прагнозы на 2026 (без экспертаў!)
Чытайце таксама
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
69 каментарыяў
У EPAM адлюстравалася будучыня аўтсорсу? Абмяркоўваем з топ-менеджарамі падзенне акцый на роўным месцы з-за AI

13 каментарыяў
Вакансій для айцішнікаў ужо ў ~10 разоў менш, чым у 2021 годзе, усё падае. Абнавілі графікі апакаліпсісу

Праз год + мы абнавілі статыстыку ІТ-вакансій у Беларусі.
31 каментарый
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Dzik праводзіць даследаванне аб выдачы праязнога дакумента іншаземца (dokument podróży) у Польшчы. Вось анкета. Калі вы ўжо атрымалі (ці ў працэсе), просім патраціць некалькі хвілін — тут усяго 9 пытанняў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Сиди Прожэкт это какой-то родственник Лерой Мерлина, Ренаульта, Пеугеота, носитель сумочек Чэнэл и любитель известного коктейля Моджайто?

CD Projekt это ЦэДэ Проект. По польски.
Английское "проджект" пишется через "c".
Ну это на случай чтоб хотя бы знать как называется компания, где хочешь в 2026 работать

Пользователь отредактировал комментарий 2 января 2026, 15:31

1

Сразу видно душу компании

-2

Часто, пытаясь уколоть другого, люди первом делом бьют в свои же больные точки, это называется проекция.

Пользователь отредактировал комментарий 5 января 2026, 00:56

2

.... добавить хочется, пасти гусей над пропастью во ржи. Никак не меньше.

akocur88
akocur88 software engineer в Green Ray
0

SpaceX или Neurolink, потому что «Единственная из списка отвечает за прогресс человечества как вида, а не обслуживает общество потребления».