Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час

Ці ёсць вайцішнікі ў 2026? Мы задаліся пытаннем і знайшлі два кейсы — абодва з 2025.

5 каментарыяў
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час

Ці ёсць вайцішнікі ў 2026? Мы задаліся пытаннем і знайшлі два кейсы — абодва з 2025.

«Адправіла 144 рэзюмэ»

Аня, бэкенд-распрацоўшчыца:

— Пачала працаваць у ІT у пачатку 2025 года.

Я вырашыла перайсці ў праграмаванне, таму што мяне не задавальняла мая тагачасная праца — нетэхнічны сапарт аднаго вядомай ў Польшчы аплікацыі дастаўкі ежы — і ў пэўным сэнсе таму, што лепшага спосабу зарабляць нядрэнныя грошы я не прыдумала, а мае папярэднія спробы самарэалізавацца ў іншых сферах ні да чаго мяне не прывялі.  Гэта не была мая мара, хутчэй прагматызм.

У сапарт я трапіла ў 2020 — і на той момант была вельмі шчаслівая, таму што ўжо доўга перабівалася падпрацоўкамі, а водгуку на мае рэзюмэ не было ўвогуле. Спадзявалася, што гэта часова, папрацую там максімум год — але жыццё склалася іначай, я засталася там на 4,5 гады. Праз нейкі час у мяне ўжо быў дэпрэсіўны стан, з’явіліся прыкметы выгарання і «усё такое» — я жахліва хацела звольніцца.

У выніку мае пакуты і роздумы прывялі мяне да праграмавання. Уваход туды на той момант здаваўся адносна лёгкім і хуткім, з перспектывамі добрых заробкаў у кароткія тэрміны. У мяне было шмат прыкладаў у атачэнні, як людзі пачыналі такую кар’еру, не маючы спецыяльнай адукацыі (у мяне таксама нетэхнічная адукацыя). Сама праца здавалася больш пасуючай майму характару (значна менш камунікацыі з людзьмі, чым у тым жа сапарце, больш канкрэтныя задачы).

Я вырашыла вучыцца сама, пра што, напэўна, крыху шкадую, хоць адначасова і ганаруся гэтым. Але было б значна прасцей пайсці ў буткэмп (і я нават ведала правераны) — упэўнена, што праз паўгода ў мяне ўжо была б праца. Але тады трэба было б сысці з працы ў сапарце, таму што ў буткэмпе ты вучышся 40 гадзін у тыдзень. Плюс мяне бянтэжыла перспектыва плаціць працэнт ад свайго заробку — гэта «нецікава».

Я вучылася два гады: адзін год штудзіравала тэорыю, чытала артыкулы і розныя бясплатныя гайды, глядзела відэа на YouTube, купіла пару курсаў на Udemy — па 30 злотых кожны, але цалкам іх не праходзіла, вырашала задачы на Codewars. Потым яшчэ год шукала працу і паралельна працягвала вучыцца.

Лічу, што так доўга атрымалася праз сукупнасць аб’ектыўных і суб’ектыўных перашкод: была фултайм-праца таксама за камп’ютарам (гэта значыць фізічна цяжка не толькі дзень, але і вечар праводзіць за камп’ютарам), якая да ўсяго іншага працягвала мяне псіхалагічна знясільваць, плюс няўпэўненасць у сваіх сілах (і немагчымасць адэкватна сябе ацаніць). Ну і цяпер я ўжо разумею, што занадта доўга затрымлівалася на некаторых тэмах і на тэорыі, завісала ў так званым tutorial loop і не штурхала сябе ісці далей. А самае галоўнае — лянота і праблемы з матывацыяй: былі перыяды, калі я тыднямі або нават месяцамі не рабіла нічога, а потым вярталася да навучання.

Я вяла календарык (хоць і не вельмі дакладны), згодна з якім выходзіць, што чыстага часу мне спатрэбілася 300 гадзін. Але, хутчэй за ўсё, рэальная лічба большая, таму што я часам забывалася яго запаўняць.

Шукаючы працу, я адправіла 144 рэзюмэ: на 126 з іх не было ўвогуле ніякай рэакцыі, а па 11 адразу адмовілі.

З тых сямі кампаній, дзе быў хоць нейкі кантакт са мной, у дзвюх мне перасталі адказваць пасля пачатковай перапіскі (без тэстаў або сумоўя). Яшчэ ў дзвюх першым этапам было тэставае (гэта значыць разам з рэзюмэ трэба было адправіць заданне) — і далей я не прайшла. У адной кампаніі прайшла тэставае і інтэрв’ю з HR, але не прайшла тэхнічнае сумоўе.

Я падавалася ў EPAM — не памятаю, што менавіта адбылося: здаецца, я прайшла тэст па англійскай мове, потым зрабіла ўсе тэхнічныя заданні, але яны нешта блыталі з дэдлайнам і адно заданне не залічылі. Я ім пісала, і яны нават нешта адказвалі, а потым проста праігнаравалі. Яшчэ я падавалася ў Andersen. Яны былі гатовы мяне ўзяць, але я адмовілася.

Ну і была яшчэ адна кампанія, куды я ў выніку і трапіла. Працую там і цяпер, расту, але яшчэ не мід, таму што аб’ектыўна да мідла трэба хаця б 2–3 гады.

«Ад роспачы падавалася часам на ўсе вакансіі запар: PM, QA, SA, BA»

Марыя*, бізнес-аналітык:

— Я выпускніца факультэта эканамічнай інфарматыкі БДЭУ (яшчэ вучуся на чацвёртым курсе), сам універсітэт — эканамічны, але наш факультэт выпускае спецыялістаў у ІТ. 

Свой шлях у ІТ я пачала на другім курсе ў 2024 годзе: мяне ўзялі на стажыроўку ў адну ІТ-кампанію. Увогуле кампанія павінна была стаць для мяне і маіх аднакурснікаў месцам для практыкі (па рэкамендацыі кафедры), але, калі мы прыйшлі туды падпісваць дамовы, нам прапанавалі паўнавартасную стажыроўку. Вядома ж, мы пагадзіліся. 

Мне вельмі там падабалася, але з часам я зразумела, што ў штат ні мяне, ні кагось яшчэ з хлопцаў не возьмуць (а нас было сем-восем чалавек) — таму сышла і спакойна працягнула вучыцца. Праз год мяне ўзялі ў іншую ІТ-кампанію — таксама на стажыроўку. Я знайшла яе на rabota.by і прайшла паўнавартасны адбор з тэхнічным сумоўем (першапачаткова было больш за 200 чалавек, з 25 праводзілі сумоўі, а 7 узялі на стажыроўку). Я на ўсе пытанні адказвала добра і упэўнена, бо пытанні задавалі па нядаўна пройдзеным матэрыяле (мне вельмі пашанцавала тады), на пару пытанняў я не адказала, але мяне падштурхоўвалі да адказу, я «дакручвала» — і ўсё атрымалася.

На гэты раз стажыроўка была не бестэрміновай, як у папярэдняй кампаніі, але, на жаль, у штат я зноў не трапіла. Па выніках працу прапанавалі двум хлопцам, і, падпісваючы дакументы на звальненне, я звярнула ўвагу, што не ўзялі нікога з тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове.

З забаўнага: стажыроўка ў першай кампаніі была цалкам бясплатнай, мы хадзілі ў офіс са сваімі ноўтбукамі, у другой трэйні плацілі (хоць і нямнога — сімвалічную плату, але гэта было прыемна) і выдалі тэхніку. 

І ўсё ж я увайшла ў ІТ — я BA у неайцішнай кампаніі і вельмі шчаслівая, што апынулася на сваім месцы. 

Праз тое, што я вучуся на «бюджэце», мне трэба было знайсці месца для пераддыпломнай практыкі і далейшага размеркавання — і яго прапанавала кафедра. Я шукала таксама самастойна, але, калі не атрымалася, звярнулася ў кадравую службу гэтай кампаніі. Мяне там прынялі, прывезлі ў офіс. Сумоўе праводзілі хлопцы, якія цяпер з’яўляюцца маімі начальнікамі. Усё было так спакойна і як быццам нават неафіцыйна — што інтэрв’ю адчувалася ў разы лягчэй, чым любое з папярэдніх. 

Дарэчы, я праходзіла стажыроўкі як сістэмны аналітык, але потым, спрабуючы знайсці працу і прабіцца ў ІТ, ад роспачы падавалася часам на ўсе вакансіі запар: PM, QA, SA, BA. І ўсё ж BA — гэта той, кім я першапачаткова хацела быць. Так што ўсё склалася найлепшым чынам.

З маіх аднакурснікаў шмат хлопцаў уладкавалася — нехта працуе ў ІТ-кампаніях, а нехта, як я, айцішнікі ў неайцішных кампаніях. І кожны прайшоў праз пякельную колькасць сумоўяў і адмоваў.

После 3 лет в ИТ снова стал инженером. Вайтишники последних лет — откуда пришли и где они теперь
Пасля 3 гадоў у ІТ зноў стаў інжынерам. Вайцішнікі апошніх гадоў — адкуль прыйшлі і дзе яны цяпер
Па тэме
Пасля 3 гадоў у ІТ зноў стаў інжынерам. Вайцішнікі апошніх гадоў — адкуль прыйшлі і дзе яны цяпер
Чытайце таксама
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
3 каментарыя
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
У сеціве завірусіўся выкладчык, які на прыкладзе Assassin's Creed тлумачыць дзецям прамысловую рэвалюцыю ў Англіі
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite
Epic Games звольніць больш за 1 000 супрацоўнікаў з-за падзення цікавасці да Fortnite

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
-1

А могла бы на онлик

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.

Правила тут, их всего 5

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Аккаунт создан 13 февраля)

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
1

Фут фетиш тоже сойдёт

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

белье продавать )