Гульні Netflix стануць даступныя на тэлевізарах. Смартфоны стануць кантролерамі
Кампанія працуе над тым, каб зрабіць свой гульнявы сэрвіс даступным на смарт-тэлевізарах.
Паводле даных Bloomberg, на гэта паказвае праграмны код, які выявілі карыстальнікі ў праграме Netflix. Часткі кода паказваюць на тое, што юзеры змогуць выкарыстоўваць смартфоны ў якасці кантролераў пры ўзаемадзеянні з гульнямі на тэлевізарах. Раней Netflix запусціла свой гульнявы каталог пры канцы 2021 года. Ён даступны на iPhone, iPad і прыладах з Android.
Распрацоўшчыкі ўжо выпусцілі дзясяткі гульняў, у тым ліку Into the Dead 2: Unleashed, Stranger Things 3: The Game і Card Blast. На прыладах Apple гульні выпускаюцца асобна праз App Store, але іх можна запускаць праз праграму Netflix, маючы падпіску на стрымінгавы сэрвіс. Прадстаўнікі сэрвісу раней заяўлялі, што ў планах кампаніі перанесці гульнявы сэрвіс на іншыя прылады і стварыць шырэйшую воблачную платформу.
Читать на dev.by