AI-фотарэдактары захапілі амерыканскі топ iOS-праграм на хвалі поспеху Lensa AI
Апошнім часам сэрвіс Lensa AI набыў вялікую папулярнасць дзякуючы функцыі стварэння анімаваных аватараў на базе нейрасеткі Stable Diffusion — і дапамог цэлай купе падобных сабе праграм з абрэвіятурай AI у назве ўзляцець на вяршыні App Store у ЗША.
Як піша TechCrunch, станам на панядзелак 3 першыя месцы ў агульным заліку ў амерыканскім сегменце крамы займалі фотарэдактары на аснове штучнага інтэлекту.
Лідзіраваў Lensa AI, які за першыя 11 дзён снежня набраў 12 млн спамповак у свеце — у 7 разоў больш, чым за папярэднія 11 дзён (20-30 лістапада). 3,6 млн са снежаньскіх спамповак прыйшліся на ЗША. На 2 месцы ішоў AI Art: AI Image Generator, які стварае аватары і малюнкі паводле тэкставага апісання, на трэцім — Dawn — AI Avatars з фокусам на аватары. У аднаго колькасць глабальных спамповак за разгледжаныя перыяды павялічылася ў тры разы, у іншага — у 60 разоў.
У цэлым, 8 з топ-100 самых пампаваных за 1-11 снежня былі менавіта мастацкімі АІ-праграмамі.
Акрамя таго, у топ-50 праграм у катэгорыі «Графіка і дызайн» TechCrunch налічыў 15 фотарэдактараў з запаветным словам AI. У катэгорыі «Фота і відэа» такія праграмы таксама ў трэндзе: на 1 (Lensa AI), 5, 7, 8 і 26 месцах.
Многія з гэтых сэрвісаў, уключна з Lensa AI, таксама папулярныя і ў Google Play.
Читать на dev.by