АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў
Генератыўны АІ накшталт ChatGPT можа прывесці да істотных змен на рынку працы, адзначаецца ў новым даследаванні Goldman Sachs. Гаворка вядзецца пра сістэмы штучнага інтэлекту для спараджэння тэксту, выяў і рознага іншага кантэнту на запыт карыстальніка.
На аснове аналізу даных пра прафесійных задачы ў Еўропе і ЗША эксперты прыйшлі да высновы, што АІ можа пазбавіць працы 300 млн людзей па ўсім свеце. Калі АІ дасягне абяцаных распрацоўшчыкамі здольнасцей, гэтыя працоўныя месцы могуць пасці ахвярамі аўтаматызацыі.
Таксама ў дакладзе гаворыцца, што каля 2/3 сённяшніх працоўных месцаў у той або іншай ступені могуць быць аўтаматызаваныя АІ, а генератыўны АІ можа замяніць аж да чвэрці існай працы. Офісныя супрацоўнікі — адная з тых катэгорый супрацоўнікаў, якія найбольш уразлівыя перад новымі АІ-інструментамі. У групе найбольшай рызыкі — юрысты і адміністрацыйныя супрацоўнікі.
Між тым у дакладзе сказана, што шырокае распаўсюджванне генератыўнага АІ можа прывесці да значнага скарачэння заробкавых выдаткаў і стварэння новых працоўных месцаў. Напрыклад, разам з бумам нейрасетак ужо ўзнікла новая прафесія: промпт-інжынер, якая палягае ў складанні правільных запытаў да АІ-чатботаў.
Читать на dev.by