Айцішніца-беларуска выбралася з Ірпеня. Размаўляем пра страшныя 13 дзён
Кацярына — тэсціроўшчыца ў невялікай беларускай кампаніі і музыка. Ужо паўгода жыве ва Украіне. З пачатку вайны дзяўчына міжволі ператварылася ў блогера: тэлеграм-канал, які яна пачынала як асабісты дзённік, набраў 300+ падпісчыкаў.
Кацярына расказвае ў ім пра Ірпень, дзе правяла 2 страшныя тыдні пасля пачатку вайны, а цяпер і пра Львоў. dev.by паразмаўляў з ёй пра ўсё, што ёй давялося перажыць за апошнія паўтара месяца.
Кацярына — тэсціроўшчыца ў невялікай беларускай кампаніі і музыка. Ужо паўгода жыве ва Украіне. З пачатку вайны дзяўчына міжволі ператварылася ў блогера: тэлеграм-канал, які яна пачынала як асабісты дзённік, набраў 300+ падпісчыкаў.
Кацярына расказвае ў ім пра Ірпень, дзе правяла 2 страшныя тыдні пасля пачатку вайны, а цяпер і пра Львоў. dev.by паразмаўляў з ёй пра ўсё, што ёй давялося перажыць за апошнія паўтара месяца.
Фота носяць ілюстрацыйны характар, яны зробленыя беларускім фатографам Аляксандрам Васюковічам у Бучы і Барадзянцы. Мы публікуем іх, каб паказаць сітуацыю ў рэгіёне.
Чытаеш ваш канал і бачыш, што пачыналі для сябе.
Так, для сябе. Але на пачатку вайны я падзялілася спасылкай з блізкімі — каб, калі з сувяззю праблемы або зарад тэлефона трэба эканоміць, не адказваць па некалькі разоў на адныя і тыя ж пытанні: «Так, мама, усё ў парадку! Так, я ў шапцы». Цяпер я перыядычна дублюю кантэнт у інсту і з інсты, а тады ў Ірпені пісала толькі ў тэлегу, бо яна не лагала.
Першы пост з бамбасховішча ў вас з’явіўся 26 лютага.
Праўда, а ці не 25-га? Насамрэч, усе гэтыя дні зліліся для мяне ў адзін вялікі — часам я клалася спаць удзень, потым прачыналася і не магла зразумець, колькі часу прайшло. У сутарэнні было цёмна, а калі няма святла, ты губляешся.
Раскажыце пра першую бамбёжку. Як вы знайшлі тое першае бамбасховішча?
Насамрэч, мы ні разу не былі ў бамбасховішчы. Я паглядзела па мапе: найбліжэйшае да майго дома сховішча было ў вайсковым шпіталі. Але мы туды не пайшлі — і добра, бо яго разбамбілі, як потым аказалася.
У сваё першае сутарэнне мы ўвогуле трапілі выпадкова. У нас былі зарэзерваваныя месцы на аўтобус з Кіева ў Львоў. Мы хацелі дабрацца да Кіева, але не маглі — туды нічога не ішло, масты ўзарвалі. Адзін таксіст узяўся давезці нас да Жытомірскай трасы, але ў выніку адвёз да сутарэння, у якім хавалася і яго сям’я, — і за гэта ўзяў з нас 1000 грыўняў (няблага за 5 хвілін язды!).
Непрыемна, бо гэта была большая частка нашай гатоўкі (і таксіст гэта ведаў), але дзякуй яму, што звёз нас з той часткі Ірпеня, бо было пекла.
Наша кватэра згарэла. Я звязвалася з гаспадаром, пыталася, як перадаць ключы, ён адказаў: «Ключы не патрэбныя — паўдома згарэла, і наша кватэра таксама».
Так мы апынуліся ў тым першым сутарэнні — з таксістам, яго сям’ёй і гурбай людзей.
Колькі людзей там было?
Давайце прыкінем: у нас быў найвялікшы пакой — на 17 чалавек, чалавек 10 было ў другім, 7 — у трэцім. У калідоры сядзелі бабулькі і чыйсьці сабака. Калі ўсіх-усіх палічыць, чалавек 30+, пэўна.
Мы з Мікітам, маім маладым чалавекам, неяк змясціліся на стале, але хтосьці з нас увесь час падаў — і ў выніку мы сталі спаць па чарзе.
Як доўга вы прабылі ў гэтым першым сутарэнні?
Каля чатырох дзён. Потым на вуліцы стала цішэй — людзі разышліся па дамах. А мы засталіся. І тут да нас зайшоў дзядзька Коля — вясёлы такі дзядзька, які падкормліваў часам насельнікаў сутарэння, прыносіў нам супы-пірагі-макарону.
— А што вы тут робіце? — спытаў.
— Сядзім.
— А вы чые?
— Нічые.
— Будзеце мае, — і пацягнуў да сябе дадому.
У дзядзькі Колі быў прыватны дом, а ўнізе — склеп для закатак і бульбы 1,5 на 1,5 метра. Першай жа ноччу быў авіяналёт. Я прачнулася ад гулу самалётаў і крыкаў дзядзькі Колі: «Моладзь, хутчэй, б…!» Я зляцела з другога паверха, літаральна губляючы тапкі, плюхнулася на дзядзьку Колю, а зверху ўпаў мой тапак.
Ці было страшна?
Ну вядома! Ты думаеш: па прыватным доме не стануць страляць — які сэнс марнаваць цэлую бомбу, каб забіць пару чалавек. Але потым глядзіш навокал: аджа страляюць абы-куды — прыватны сектар быў вельмі моцна пашкоджаны.
Яшчэ ты думаеш: а калі ў дом трапіць бомба, яго заваліць. І як выкапацца? Седзячы ў склепе, мы зразумелі, што здуравалі — нават рыдлёўкі не прынеслі. У нас была толькі сякера.
Ці бачылі вы, як бамбяць суседскія дамы?
Не, толькі бляск пажараў. На двор мы ўвогуле стараліся не выходзіць — заўсёды ёсць рызыка, што прыляціць які-небудзь асколак або куля.
Запіс з тэлеграм-канала ад 3 сакавіка
Першая вылазка. Мне пашанцавала, чарга ў краму аказалася не надта вялікай. Усяго хвілін 30 адстаяла. Учора чарга ў той жа супермаркет была значна большая (а яшчэ, пэўна, учора ў краме хоць нешта заставалася).
Асартымент супермаркета сёння — вось проста ўсё, што недаступна расійцам праз санкцыі: хамон, каралеўскія крэветкі, сыр з цвіллю, мармуровая ялавічына (пару кавалкаў заставалася), ну і ўсялякае смачнае — стронга-ласось-сёмга, нямецкія шакаладкі, каўбаскі са шляхетнай цвіллю, мідыі, ракі.
За хлебам чарга недзе на паўгадзіны, я не стала стаяць. Цыгарэт няма. Бухла няма. Малака няма. Алею няма. Круп і макароны няма. Мяса (акрамя таго, што апісана вышэй) няма.
З вашага «дзённіка» складана зразумець, як і чаму ад дзядзькі Колі вы раптам перамясціліся ў наступнае ірпенскае сутарэнне.
Наблізіліся баі, трэба было выбірацца з горада. Мы даведаліся, што на чыгуначным вакзале праводзяць эвакуацыю ў Кіеў, дабраліся туды — і патрапілі пад абстрэл. Было п…ц як страшна: гурба людзей, каты, сабакі, нейкая дзяўчына на мыліцах — а з неба падаюць снарады.
Потым мы спрабавалі дабрацца да нейкай царквы, дзе быццам таксама эвакуацыя павінна была быць. Але не дабраліся — зноў абстрэл. Мы стаялі, спрабуючы прыкінуць: дзе ж схавацца, і тут да нас падбеглі хлопцы з тэрабароны: «На зямлю! Кладзіцеся!» Гэтыя ж хлопцы потым дапамаглі нам дабрацца да другога нашага сутарэння. У мяне быў чамадан у руках — ён парваўся, дык хлопцы падхапілі мае рэчы і пагналі: «Давайце за намі!»
Бородянка
Бородянка
Ці надоўга вы затрымаліся ў гэтым сутарэнні?
Не надта, мы там правялі прыкладна 4 дні. Наступнага дня даведаліся, што ёсць магчымасць эвакуявацца з Ірпеня праз вёску Раманаўку. Было страшна, стралялі ўвесь час — але нейкая бабуля сабрала свае клункі і пайшла. Потым даслала эсэмэску суседу: «Дабралася». Мы такія: «Ага! Будзем мець на ўвазе».
Аднак валанцёры сказалі, каб ніхто больш пакуль не соваўся ў Раманаўку, бо там страляюць у людзей. «Добра, — вырашылі мы. — Будзем чакаць зялёнага калідора».
Але навін пра калідор не было, а між тым перастала працаваць сувязь. Потым прапала святло. Потым — вада. Потым — газ. Мы разумелі, што далей будзе горш, бачылі, што ў людзей вакол пачынаюць здаваць нервы, — вырашылі сыходзіць. Пагаварылі ўвечары з валанцёрам, ён абнадзеіў: «Сёння ніхто не загінуў падчас эвакуацыі. Былі толькі параненыя».
Вы — не мясцовыя. Як шукалі тую Раманаўку, як дабіраліся без сувязі?
Нам вельмі пашанцавала з памочнікам — у суседнім пад’ездзе жыў валанцёр Максім, вельмі класны хлопец, ён паглядзеў на дваіх дэбілаў з чамаданам і катом, узважыў ката і сказаў: «Я вас давязу куды змагу». І падвёз да таго самага моста на Раманаўку.
Без яго мы б прапалі: была завіруха і вельмі небяспечна — трэба было ведаць, як ісці. І не высоўвацца на галоўную дарогу, каб не падстрэлілі. Максім вёз нас бяспечнейшым шляхам: завулкамі, дварамі, вулачкамі. Даехаў да моста — там усё было застаўлена згарэлымі машынамі. А далей — пешшу.
Ці быў «самы страшны момант»?
Страшна ўвесь час было. Мы толькі выехалі — да нас падбеглі нейкія хлопцы, папрасілі «прыкурыць» машыну. Ты сядзіш, чакаеш, пакуль Макс упораецца, — і чуеш артылерыйскую страляніну. Гук яшчэ далёка, але зразумела, што ён можа наблізіцца ў любы момант.
Ехаць таксама страшна: мы ж чулі не раз, ніхто не глядзіць, што машына валанцёрская або што напісана «Дзеці» — могуць пачаць страляць.
Пад абломкамі моста чарга: нехта нясе на насілках ляжачых, нехта кандыбае на мыліцах, бабулі праходзяць, людзі з дзецьмі — ты прапускаеш. Мы прастаялі гадзіны дзве. Насамрэч гэта не так шмат. Але страляюць — і табе страшна.
Пераход цераз раку вельмі павольны, бо замест моста там — пара слізкіх дошак, і табе трэба прымудрыцца не ўпасці. Рака неглыбокая, але хуткая і, блін, снег, холадна! Але мы з Мікітам малайцы — пераправіліся і нават нічога з рэчаў у раку не ўпусцілі. Аджа ў нас акрамя сваіх ноўтаў была яшчэ і тэхніка кампаній. І мы ўсё вывезлі з Ірпеня — не пакінулі. І ката пераправілі.
Чытала ў вас, што гэта «не кот, а цэлы слон».
Так, а яшчэ ў яго самая вялікая пераноска, што была ў краме — царскі палац.
Запіс з тэлеграм-канала ад 8 сакавіка:
З пераправы. Там усё развалена і дошкі такія слізкія, а ў мяне ў адной руцэ пераноска, у другой — сумка і пакет з коўдрай. Мужчыны ў камуфляжы дапамагаюць перабрацца. На самым складаным месцы я кажу: «Хлопцы, патрымайце ката».
Адзін з іх бярэ пераноску і «Херасабе ў вас коцік, гэта ж слон. Як ён добра еў!»
Калі мы пераправіліся, ірванулі з усіх ног да грузавых бусаў без вокнаў. Там стаяў мужык з аўтаматам і падганяў: «Хутчэй, давайце хутчэй, яшчэ месцы ёсць! Грузіцеся». Ён набіў нас туды шчыльна-шчыльна — як шпроты ў бляшанку. А потым кіроўца пагнаў штосілы. Мы жартавалі, быццам нас вязуць, як дровы: у нейкі момант мы ледзь не прыбілі бабульку нейкую, потым на мяне чалавек 10 упала — усе ж стоячы ехалі. Але нічога.
Гэтыя бусы прывезлі нас у лес — а там ужо былі аўтобусы.
Запіс з тэлеграм-канала ад 8 сакавіка
Перабраўшыся цераз раку і падушыўшыся ў грузавой машыне, селі ў лесе ў нармальны аўтобус да Кіева. Заходзіць мужык у камуфляжы і тыпу брані, усіх супакойвае, гучна і выразна кажа, што зараз мы паедзем на Кіеў, што месцаў хопіць усім і да т. п. Карацей, даў інфу, арганізаваў людзей — клёвы такі. Гэта быў Аляксандр Маркушын — мэр Ірпеня.
Калі ад’ехалі, нейкія жанчыны заплакалі. Мы сталі жартаваць, каб іх адцягнуць і супакоіць.
А далей — Кіеў? Што было там?
Нас прывезлі некуды на ўскраіну, выгрузілі. Мы вырашылі на вакзал не совацца — ведалі, што там таўкучка. Я спытала ў фэйсбуку, хто ў Кіеве можа нас упісаць да сябе ненадоўга.
Мне тут жа патэлефанаваў гаспадар кватэры, якую мы здымалі ў Ірпені, прапанаваў да яго на лецішча — на захад Украіны. Яшчэ напісаў калега — музыка і айцішнік, — і аказалася, у яго кватэра зусім недалёка ад таго месца, дзе нас выгрузілі. Мы ўзялі таксі, ехалі і круцілі галовамі: там — сляды абстрэлаў, там — вожыкі, гільзы паўсюль валяюцца… Сірэну ўпершыню пачулі, у нас у Ірпені яна не працавала.
Таксіст даведаўся, што мы беларусы, і вельмі расхваляваўся.
Чаму?
Усюды блокпасты, а раптам мы дыверсанты.
Ён так вам так і сказаў?
Так, сказаў: «Я вас не павязу». Я ў адказ: «Паслухайце, мы ж ужо едзем, да таго ж паветраная трывога — вы што, выкінеце нас дзе прыйдзецца? Высадзіце хаця б каля бамбасховішча ў такім выпадку». Ён прыкінуў, што ехаць недалёка — прасцей нас давезці да месца, чым наварочваць кругі ў пошуках сховішча. Ну і давёз.
Мы правялі ў той кватэры адну ноч. Я кінула Free Belarus Center заяўку на эвакуацыю — і ўжо наступнага дня мы выправіліся ў Львоў. Добра даехалі, адзінае «але»: кіроўца адмовіўся пускаць катоў у салон — яны ехалі ў багажніку і ўсю дарогу гарлапанілі.
У Львове вы таксама праводзіце шмат часу ў сутарэннях?
Тут часта бываюць паветраныя трывогі, але мы жывём на першым паверсе, побач сутарэнне — калі будзе небяспечна, спусцімся, а пакуль проста выходзім у калідор.
Сёння я нават працоўны кол адсюль рабіла падчас паветранай трывогі.
Што сказалі калегі, пачуўшы гук сірэны?
Не ведаю, ці было ім чуваць. Але мае калегі ўжо нічому не дзівяцца: мяне не было 3 тыдні — і яны малайцы, справіліся!
Хаця пашанцавала, што вайна пачалася на наступны дзень па самым вялікім за гісторыю праекта рэлізе — я тады яшчэ падумала: «Блін, паспелі!»
Цяпер я ўжо два тыдні як вярнулася на працу, але да гэтага часу забываюся спытаць, як будзе афармляцца дакументальна мая адсутнасць праз вайну. Не адпачынкам жа?
А яшчэ я працую, але грошай атрымаць не магу, бо картка заблакаваная. Жыву ў доўг.
Вы пісалі пра знаёмых у Ірпені. Не ведаеце, ці ўдалося ім выбрацца з горада?
Я не ведаю. Я пісала эсэмэскі — мне ніхто не адказаў. Ці то няма сувязі, ці то нешта здарылася.
Ігар, з якім мы трымалі сувязь, не збіраўся нікуды сыходзіць, сказаў, што ў яго калекцыя рарытэтных кружэлак — і ён яе не пакіне. «І наогул гэта мой дом!»
У яго як у заўзятага рыбака было ўсё, што трэба, каб перажыць вайну — і велізарныя запасы алкаголю, і тушонка, і ліхтары-батарэйкі, коўдры. Магчыма, што ён з іншымі яшчэ сядзіць у нашым другім сутарэнні.
Запіс з тэлеграм-канала ад 8 сакавіка:
Багі, бараніце рыбакоў! І ў прыватнасці дзядулю Ігара — дзякуючы яго запасам ліхтароў мы не сядзім у цемры.
P. S. Разбамбілі кавярню. Каву хрэновую рабілі, ці што? Ё.нула так, што мы ўжо з жыццём развіталіся.
Буча
На пачатку вайны і пазней вы рабілі запісы пра Бучу. Ці маглі вы ўявіць, што затым Буча будзе ў навінах вось з такімі падрабязнасцямі?
Запіс з тэлеграм-канала ад 26 лютага
Трываюць баі ў Бучы. Гэта, калі хто бачыў фоткі майго возера, — адразу за возерам. Тут іх добра чуваць. Адзін раз увогуле нейкі асколак у наш будынак бумкнуўся.
Запіс з тэлеграм-канала ад 7 красавіка
Мы хаваліся ў той частцы горада, што бліжэй да Кіева. А кватэру да гэтага здымалі ў супрацьлеглым раёне, побач з Бучай і дарогай на Гастомель. Як жа добра, што мы там не засталіся.
Я гляджу на відэа расстралянага мемарыяла героям АТА. Расстралянага з аўтаматаў. Проста ля майго дома. Значыць, там не проста ляталі снарады — яны хадзілі з аўтаматамі па маёй вуліцы. Я не ведаю, дзе мы там маглі б схавацца, каб засталіся, і што з намі было б. Нічога добрага.
Да вайны думала пра балота ля возера, пра яр за мемарыялам — там такая немарач. Аднаго разу гулялі і ледзь вылезлі з гэтых западзін. Тыпу, ну хто туды палезе. Яшчэ шэфу казала, калі вайна, то будзем у яры, як у акопе, там бяспечна. А цяпер разумею, што там ляталі аўтаматныя кулі. Кулі ў партрэтах на плоце. Нахера?
Насамрэч, да нас даходзіла інфармацыя, што адбываецца ў Бучы і ў паўночнай частцы Ірпеня — нашы суседзі тэлефанавалі сваякам, знаёмым.
Скажу шчыра: я спадзявалася, што раптам яны перабольшваюць, што насамрэч не ўсё так дрэнна. Але, на жаль, усё было менавіта так дрэнна.
Якія гісторыі расказвалі суседзі?
Што расстрэльваюць мірных жыхароў, а ў кагосьці застрэлілі сабаку — проста дзеля смеху. Што ў кагосьці згвалтавалі суседзяў.
У нейкі момант наш галоўны па сутарэнні схадзіў на выведку — і атрымаў інфармацыю, што УСУ сышлі з Ірпеня і ў горад увайшлі кадыраўцы. Ён схаваў зброю і пераапрануўся, бо прайшла пагалоска: калі чачэнскія байцы ўбачаць хаця б пясочныя красоўкі — то ўсё, гэта смяротны прысуд не толькі яму, але і ўсяму сутарэнню.
Мы сядзелі ў сутарэнні вельмі ціха. Калі падымаліся ў кватэры ў прыбіральню — краліся, як мышы: ніякіх ліхтарыкаў і свечак, толькі святло з вокнаў. Намагаліся не выходзіць без лішняй патрэбы, бо ведалі, што можна выйсці да калонкі і не вярнуцца. Былі выпадкі, у людзей стралялі, калі яны выходзілі з вядром па ваду.
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).
Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі.
Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод.
Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
Наверное жизнь в Европе всегда будет такой и нужно готовить себя к переезду за океан, куда еще реально попасть. Канада выглядит самым простым вариантом
Хомячки минусуют, хоть бы написали причину.
А знаю, это озлобленность из за того, что все вокруг вас кинули: беларусы которые уехали раньше над вами потешаются, вы не можете записаться в визовый центр, т к виноваты все кроме вас, даже если и записались и подались - получили отказ, Латвия перестает выдавать ВНЖ, границы обещают перекрыть, проекты закрываются, Upwork заблокировал. Так вот поэтому я и написал, что всего этого мрака и маразма нет за океаном. Там люди живут своей жизнью и для них нет разницы, даже если у человека паспорт РФ.
Ну а вы минусуйте
Или можно готовить себя к тому, чтобы уметь встретить русский мир, если он придет к тебе в Европу. Курсы по полевой медицине/тактической стрельбе выглядят самым простым вариантом.
Тогда нужно уезжать, получать лет через 5-8 паспорта и активно интересоваться политикой и историей, тратить время и ресурсы на гражданскую деятельность. Если люди самоустраняются и не интересуются что происходит, то получается вот это все.
Йозеф Швейк
My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
8 красавіка 2022, 04:33
2
Тоже об этом подумал. В Европе жесть творится каждые лет сто.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
страшно подумать, что с ними могло бы случиться, если бы росия освобождать не пришла
А пока русские военные отдыхают после Украины на мозырьских дискотеках
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 красавіка 2022, 14:03
Им еще бабульки картофан носят и закатки. Добрые у нас люди, жалостливые.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 красавіка 2022, 04:32
и за мир, против войны
Наверное жизнь в Европе всегда будет такой и нужно готовить себя к переезду за океан, куда еще реально попасть. Канада выглядит самым простым вариантом
Антарктида.
If you have Ukrainian passport- Yes: https://www.canada.ca/en/immigration-refugees-citizenship/news/2022/02/additional-immigration-support-ukraine-eng-ua.html
I am not sure, it is the easiest way, if you do not have Ukrainian passport.
Хомячки минусуют, хоть бы написали причину.
А знаю, это озлобленность из за того, что все вокруг вас кинули: беларусы которые уехали раньше над вами потешаются, вы не можете записаться в визовый центр, т к виноваты все кроме вас, даже если и записались и подались - получили отказ, Латвия перестает выдавать ВНЖ, границы обещают перекрыть, проекты закрываются, Upwork заблокировал. Так вот поэтому я и написал, что всего этого мрака и маразма нет за океаном. Там люди живут своей жизнью и для них нет разницы, даже если у человека паспорт РФ.
Ну а вы минусуйте
Да как бы и не поэтому. Скорее потому, что ты идеализируешь жизнь за океаном. А люди везде одинаковы. И своих тараканов типа BLM у них хватает.
Пока для вас BLM== тараканы, будете жить как-то так.
Да я и согласен жить как то так. Вот только расскажи мне, почему есть BLM, но нет WLM или YLM?
Самое забавное как освистывают тех, кто пытается заявить что любая жизнь matter. Как же, ведь это противоречит философии BLM.
Или можно готовить себя к тому, чтобы уметь встретить русский мир, если он придет к тебе в Европу. Курсы по полевой медицине/тактической стрельбе выглядят самым простым вариантом.
А если я не хочу воевать, не хочу что бы мой сын воевал?
понятия не имею; вроде никто вокруг не хочет, и украинцы не хотели.
Заблуждаешься ты, Алеша, есть люди, для которых война это работа и шанс подняться. И таких очень много
Тогда нужно уезжать, получать лет через 5-8 паспорта и активно интересоваться политикой и историей, тратить время и ресурсы на гражданскую деятельность. Если люди самоустраняются и не интересуются что происходит, то получается вот это все.
Тоже об этом подумал. В Европе жесть творится каждые лет сто.
Ого, какая жесть! Во Львове было достаточно лайтово относительно того, что происходило с автором.
Какая черняга :(
Таки таксисты везде стремные.