Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка

Аліса* не любіць слова «лудаманія», але прызнае — у яе залежнасць ад анлайн-казіно. Яна шчыра распавяла devby, з чаго пачалося, да чаго прывяло і чаму яна ніколі не пойдзе працаваць у гэмблінг-кампанію.

15 каментарыяў

«Калі я 50 рублёў змагла ператварыць у $5К, то што ж будзе, калі пастаўлю 500?»

— На працы ў нас быў малады калектыў, і калега неяк распавяла пра адну аплікацыю — падзялілася, якія сумы выйгравала.

Хлопцы пажартавалі, пасмяяліся. Потым некаторыя сталі пагульваць — і чалавек 10 проста зацягнула, яны гулялі ў тым ліку на працы падчас перапынкаў. Часам збіраліся невялікімі кампаніямі па трое-чацвёра і круцілі слоты з нейкага аднаго акаўнта. Паставілі 20 рублёў — выйгралі 120, ну, пайшлі знялі. Піцу на ўсіх ці шаурму заказалі.

Пазней хтосьці з гэтай кампаніі стаў асобна гуляць. Іншыя праходзілі міма і пыталіся: «Зноў гуляеш?» — «Так, глядзі, колькі выйграў…»

Праз нейкі час мне стала цікава. Я зайшла, закінула 5 рублёў — і з другога ж націскання выйграла 100 рублёў. Праз суткі зняла сваю сотку з карткі — і падумала: а на гэтыя 100 рублёў можна ж яшчэ пагуляць. Паставіла 20 рублёў і прайграла іх, праз тыдзень — яшчэ столькі ж. Я казала сабе: ну, у мяне яшчэ 60 рублёў у запасе, я іх выйграла, значыць — не «свае крывавыя».

Потым я стала ўсё часцей заходзіць у аплікацыю — і завісла там: ставіла 20-30-40-50 рублёў. Я пастаянна лічыла, колькі паклала на рахунак, колькі вывела — і першыя тры месяцы была ў невялікім плюсе: выводзіла па 350-400 рублёў.

А потым раптам выйграла амаль $5К. Прыкладна 2К патраціла на новыя рэчы — астатняе прайграла за месяц.

На працы я толькі і чула ад калег, што аб пройгрышах, але ж я была ў плюсе. З’явілася пачуццё, што мне шчасціць. Хацелася паўтарыць поспех. Я думала: калі я 50 рублёў змагла ператварыць у 10 тысяч, то што ж будзе, калі пастаўлю 500. Ставіла, ставіла — і так усё сышло.

«У Беларусі рэклама анлайн-казіно — літаральна з кожнага „праса“. Пакуль я не гуляла, амаль не заўважала гэтага»

Па фільмах казіно асацыявалася з небяспекай — здавалася, гуляюць толькі маргіналы. Але калі стала гуляць сама, уражанне змянілася: нібыта гэта такая дзіцячая гульня.

Выйгрышы не спыняліся. Далей я «зрабіла» яшчэ 4 тысячы рублёў — але не вывела іх, усё прайграла. Унутраны голас паўтараў: я трачу не свае грошы, — гэта не давала спыніцца. А ўвайшоўшы ў смак, я перастала разбіраць, дзе «чужыя» грошы, а дзе свае: калі на балансе заставаўся нуль — я пераводзіла з карткі.

У Беларусі шмат рэкламы анлайн-казіно — літаральна з кожнага «праса». Пакуль я не гуляла, амаль не заўважала. Але ў залежных ад гульні з’яўляецца магічнае мысленне: ты праходзіш міма рэкламнага шчыта і думаеш, што гэта знак — трэба зайсці ў гульню. Ці бачыш, як незнаёмае дзіця просіць у бацькоў купіць яму цацку, — і зноў счытваеш гэта як знак.

Два гады ўсе мае грошы сыходзілі на гульню — зарплата, аванс, усё падчыстую. З аднаго з выйгрышаў я купіла тэлефон. А праз тры месяцы прадала, таму што прайгралася ў пух і прах, і нават залезла ў даўгі. Грошы, выручаныя з продажу тэлефона, само сабой, таксама прайграла.

Купіла ноўтбук — праз нейкі час прадала і яго.

Кажуць, нельга закрываць даўгі залежных сваякоў. Я з гэтым згодна! Думка, што сям’я табе дапаможа, расслабляе. Ты ведаеш, што табе не дадуць памерці з голаду, і залазіш у новыя даўгі. Адзін раз мама дала мне грошы, каб пагасіць доўг, другі раз — брат. Тата дапамагаў, калі не заставалася ні капейкі на ежу.

У нейкі момант я звярнулася да псіхатэрапеўта — працавалі пяць месяцаў. Але потым я залезла ў даўгі, і грошай на заняткі са спецыялістам не стала. Круг замкнуўся: каб змагацца з залежнасцю, патрэбныя грошы на сеансы ў псіхатэрапеўта, але ўсё сыходзіць на гульню.

Howard Lee/Unsplash

У той час я перайшла на аддаленку — і гуляла вельмі шмат, значна больш, чым калі мне даводзілася хадзіць у офіс. Дома цябе ніхто не кантралюе, і цягне зайсці ў гульню.

«Пераехала ў Польшчу, падумала: а раптам тут перастану гуляць»

Я пераехала ў Польшчу ў 2023 годзе — вырашыла змяніць абстаноўку. Падумала: а раптам тут я перастану гуляць.

Многія кажуць, што пераезд даўся ім няпроста. Калі шчыра, я нават яго не заўважыла. Працавала па 10 гадзін у дзень, а яшчэ 4 выдаткоўвала на дарогу. Заставалася гадзіна, каб памыцца, паесці і легчы спаць. Усе мае дні — і нават суботы — былі загружаныя так, што не заставалася ні хвіліны на думкі аб гульні.

А потым я памяняла працу, з’явіўся вольны час. Я аддала сваю беларускую сімку родным — і без яе не магла ўвайсці ў свой акаўнт. Таму стала шукаць нешта мясцовае. Але тут шмат падману: выйгрыш часта трэба альбо выводзіць у крыптавалюце, альбо грошы наогул знікаюць — ты не можаш нічога атрымаць.

Зараз я гуляю рэдка — напэўна, раз у месяц-паўтара. Увесь астатні час пераконваю сябе, што ніколі ў жыцці не зайду ў гульню. Але потым штосьці здараецца — і я зноў там.

Калі быць сумленнай перад сабой і іншымі, то ўсё проста: з’яўляюцца грошы — і ты знаходзіш прычыну зайсці ў гульню. Не патраціўся на нешта — о, можна пагуляць; далі прэмію, якую ты быццам як не чакаў — можна пагуляць.

А яшчэ анлайн-казіно часта прапануюць бонусы — на тэлефон прыходзіць смс, і ты заходзіш «пракруціць» халяўныя грошы. Нядаўна я выйграла на бонусах вялікую суму — і… не вывела яе, гуляла, пакуль усе грошы на балансе не скончыліся.

Апошні раз я выводзіла грошы на картку летам. Вырашыла нешта набыць сабе — а потым прыйшла ў гандлёвы цэнтр і зразумела: а я нічога не хачу! Жыву, як аскет, спакойна нашу адну і тую ж вопратку «і ў свята, і ў будні». Адзінае, чаго па-сапраўднаму хочацца — зноў і зноў выпрабоўваць фартуну.

«Пісала ў анлайн-казіно, каб мяне заблакавалі з-за залежнасці. Адказ: пачакайце, вось вам бонус!»

Я ведаю, што анлайн-казіно зараз — у топе сярод працадаўцаў (калі не нумар адзін) для тэхнічных спецыялістаў у Беларусі.

Казіно хутка будуць галерай №1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)
Казіно хутка будуць галерай № 1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)
Па тэме
Казіно хутка будуць галерай № 1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)

Але я асабіста ніколі б не пайшла туды працаваць. Адна справа — разбураць сваё жыццё, і зусім іншае — чужыя.

Я спрабавала кінуць. Некалькі разоў прасіла падтрымку, каб мне заблакавалі акаўнт, а ў адказ атрымлівала: «Пачакайце, мы налічылі вам бонус — 200 злотых». Окей, паспрабую ў наступны раз, а пакуль пагуляю.

Паўтары тыдні таму я адправіла ўжо трэці ліст з просьбай аб тым, каб анлайн-казіно мяне заблакавала. Падтрымка пацікавілася прычынай. Я адказала пра залежнасць. Тады яны даслалі спасылкі, дзе можна атрымаць дапамогу, і прапанавалі проста зрабіць паўзу ад двух да васьмі месяцаў. Працягваем перапісвацца.

Дарэчы, мне даслалі адрас сайта са спасылкай на аплікацыю, дзякуючы якой ты можаш унесці сябе ў чорны спіс, — і анлайн-казіно перастануць даваць табе доступ да гульні. Ведаю, што ў Беларусі гэта працуе, але не з усімі: ёсць тыя, хто пазіцыянуе сябе не як анлайн-казіно, а як анлайн-латарэя — таму яны не адрубаюць табе магчымасць гуляць, нават калі іншыя блакуюць твой акаўнт. І гэта жахліва! Я неяк ехала ў аўтобусе і чула, як падлеткі абмяркоўвалі гульню, я падумала: яны ў такім уразлівым узросце — і ім усё гэта даступна. (Анлайн-латарэя дазваляе карыстальнікам рэгістравацца па нумары тэлефона і не выстаўляе ўзроставы цэнз 21+, як анлайн-казіно. — Заўв.)

Казіно хутка будуць галерай №1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)
Казіно хутка будуць галерай № 1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)
Па тэме
Казіно хутка будуць галерай № 1? Тымлід «Бетэры» сарваў покрывы — разбіраем трэнды вакол гэмблінгу (які расце паўсюль)
Скам казино ставки табак порно: разработчики рассуждают об этике
Скам, казино, ставки, табак, порно: разработчики рассуждают об этике
Па тэме
Скам, казино, ставки, табак, порно: разработчики рассуждают об этике
Чытайце таксама
«Гэта як вучыцца зноў хадзіць». Распрацоўшчыца была хатняй гаспадыняй 4 гады — вось як атрымалася вярнуцца (цяжка!)

Кажа, што калі б ведала загадзя — ніколі б не зрабіла перапынку.
1 каментарый
Дасведчаную айцішніцу не ўзялі на курсы, хоць яна выдатна здала тэсты (тройчы!). EPAM растлумачыў
Дасведчаную айцішніцу не ўзялі на курсы, хоць яна выдатна здала тэсты (тройчы!). EPAM растлумачыў
Дасведчаную айцішніцу не ўзялі на курсы, хоць яна выдатна здала тэсты (тройчы!). EPAM растлумачыў
Цяпер зноў iдзе набор — ужо на снежань.
23 каментарыя
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
Аліса* не любіць слова «лудаманія», але прызнае — у яе залежнасць ад анлайн-казіно. Яна шчыра распавяла devby, з чаго пачалося, да чаго прывяло і чаму яна ніколі не пойдзе працаваць у гэмблінг-кампанію.
15 каментарыяў
Распрацоўшчыца сышла ў звартшчыцы пасля скарачэння. Шчаслівая
Распрацоўшчыца сышла ў звартшчыцы пасля скарачэння. Шчаслівая
Распрацоўшчыца сышла ў звартшчыцы пасля скарачэння. Шчаслівая

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
5

Играть в казино и работать в казино - совершенно разные вещи. А от лудомании надо лечиться

6

это не лечится, но можно какоето время терпеть до очередного срыва. Реальное огромное зло - это открытая реклама. Это и привлечение новичков и сильный триггер для тех зависимых, которые в завязке.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 студзеня 2026, 12:56

0

После просмотра того самого 7ч видео "как я работал в Б.", где автор говорил, что казик зло и на него подсаживаются с первой секунды, решил попробовать, что же это такое. До этого ни разу не был там.

Захожу, какие-то игры, тыкаю в случайную, дали демо бонус 5000 даларов, далее надо кнопкой крутить машину. И по результатам высчитывается коэффициент, и ты что-то выигрываешь или нет. Пару раз что-то выиграл. Но прокрутил в ноль демо депозит за минуту.

Особых эмоций не испытал. Желания "депнуть в казик" тоже. Вывод, на это подсаживаются дико специфичные люди, имеющие в голове изначально предрасположенность. У нормальных людей это вызывает только недоумение.

2

нет, подсесть может любой. Вот если тебе "повезет" и ты с первого раза реально получишь и выведешь эти 5т далярав, разве не попробуешь ещё раз?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 студзеня 2026, 12:52

0

не попробую. Меня выморозило именно то, что там нет никакого контроля - тупо кнопка рычаг и результат от рандома. И то, большие вопросы к этому рандому.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
0

Там вполне себе random, только с кое-какой докруткой.

Просто по законодательству РБ не менее 30% должно уходить на выигрыши участников. Можно больше, меньше нельзя. Но если посмотреть с другой стороны, то по закону казино имеет свои 70%.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 студзеня 2026, 14:12

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
2

По лицензии Мальты, RTP должен быть не менее 92% (сейчас вроде снизили до 85%). Откуда информация, что в Беларуси 30%? Ни в одной стране меньше 80% я не видел

1

подсесть может любой

У каждого вида зависимости есть % населения, склонного именно к ней. Все пробовали алкоголь, но не все спились. Тут так же.

-1

не всем алкоголь доставляет удовольствие, а вот халявные даляры практически всем.

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
3

Алгоритмы рассчитаны таким образом, что казино забирает себе 80% денег, остальные 20% разыгрываются между толпами лиц обманутых хулиганами, это касается спорта (особенно боев), трейдинга (80% массы брокера, плечи и движуха графика в нужную сторону, чтобы выбить плечи, 20% между толпой - 98% кухонь рисует эти графики)), а в реальные трейдинг с вашими 100 баксами вас не пустят просто), казино, все они базируются на Кипре в основном или в офшорных зонах. Защищенный законом СКАМ.

1

Тихо, Мельничек с Кипра услышит...)

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

который продал великие технологии гуглу и представь себе пинтерест, наняв роты инженеров чтобы создать это, но это не Маск неееет))

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Когда не вышла лицом в онлифанщицы приходится заниматься грязным гемблингом(

-1

работать в гэмблинге и иметь лудоманию, это рекурсия?

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

работать и играть, а это заболевание как и веганство