Попыт на паслугі будзе падаць. Прагноз беларускіх ІТ-топаў
Што з попытам
Ва ўмовах крызісу і дэфіцыту заказчыкаў больш за палову ІТ-кампаній (56%) сутыкнуліся са зніжэннем попыту на ІТ-паслугі за апошнія паўгода. Толькі 28% не адчулі ваганняў попыту, а ў 16% рэспандэнтаў попыт павысіўся.
У той жа час меншы працэнт кампаній, ніж паўгода таму, сутыкаецца са стратай кліентаў. Напрыклад, пастаянных кліентаў праз санкцыі і сітуацыю ў рэгіёне страцілі 37% кампаній (увосень такіх было 43%).
«Калі ў 2022 годзе больш праблем узнікала з заказчыкамі з Заходняй Еўропы, то цяпер найбольш праблемным становіцца рынак ЗША. Асноўнай складанасцю застаецца немагчымасць пералічэння плацяжоў у Беларусь, а не „таксічнасць“ рэгіёна», — адзначаюць аналітыкі BICC.
Між тым і фінансавае становішча многіх ІТ-кампаній пагоршылася за апошнія паўгода. На гэта паказалі 46% рэспандэнтаў. Увосень пра пагаршэнне заяўлялі 44% кампаній.
Толькі ў 17% кампаній фінансавая сітуацыя палепшылася (увосень 2022 — 21%), у 37% кампаній не змянілася (увосень 2022 — 35%).
Кошт паслуг
Ва ўмовах крызісу ІТ-кампаніі сталі радзей павышаць рэйты. На гэта пайшлі толькі 20% кампаній. Для параўнання: увосень мінулага года пра павышэнне рэйтаў расказалі 42% рэспандэнтаў. 59% пакінулі рэйты на ранейшым узроўні (увосень — 49%), 21% знізіў (увосень толькі 9% адважыліся знізіць рэйты).
Большасць ІТ-кампаній (35%) прадае паслугі senior-распрацоўшчыка за 45 долараў на гадзіну і вышэй. Толькі 9% выстаўляюць рэйты ніжэй за 30 долараў на гадзіну.
Прагноз
Многія кіраўнікі і ўласнікі ІТ-кампаній наладжаныя песімістычна. Больш як палова рэспандэнтаў (53%) прагназуе падзенне попыту на аўтсорсінгавыя ІТ-паслугі па выніках 2023 года. Толькі 25% не чакаюць аніякіх ваганняў у попыце, а 22% упэўненыя, што попыт, наадварот, павысіцца.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by