Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Дай свабоду». Як кампаніі матывуюць людзей, калі грошай няма (і наогул «рынак працадаўцы»)

Якія нематэрыяльныя «плюшкі» цяпер могуць прапанаваць кампаніі? І ці прапануюць — бо «рынак працадаўцы» на двары.

6 каментарыяў
Дадай у Google
«Дай свабоду». Як кампаніі матывуюць людзей, калі грошай няма (і наогул «рынак працадаўцы»)

Якія нематэрыяльныя «плюшкі» цяпер могуць прапанаваць кампаніі? І ці прапануюць — бо «рынак працадаўцы» на двары.

Робім візы, возім у Еўропу

Маргарыта*, эйчар, рэкрутар, вопыт працы паводле спецыяльнасці — 7 гадоў, з іх 4 у ІТ:

— Вопыт маёй кампаніі, магчыма, не ўніверсальны, — але ў нас ёсць бонусы для ўсіх супрацоўнікаў:

  • кожны квартал мы атрымліваем квартальны бонус з агульнай «скарбонкі» прыбытку кампаніі, — і памер гэтага бонуса залежыць ад даходу кампаніі;
  • звычайныя бонусы кшталту страхоўкі і аплаты заняткаў спортам у нас таксама ёсць.

Яшчэ наша кампанія аказвае візавае падтрыманне беларускай камандзе (а гэта розныя «памагатары», якія ўсё робяць пад ключ) і возіць хлопцаў на канферэнцыі ў Еўрасаюз (зразумела, што гэта зусім не танна: квіткі, лагістыка і жыллё). І на канферэнцыі ў нас супрацоўнікі ездзяць цэлымі камандамі.

Плюс у нас штогадовае performance review, якое ў тым ліку дае нагоду перагледзець заробак. Магу толькі сказаць, што перагляд магчымы не проста за добрую працу, але калі ты робіш нешта звыш — гэта значыць паляпшаеш свае навыкі і дзякуючы гэтаму становішся каштоўнейшым для кампаніі.

Так, сітуацыя на рынку даволі складаная — і ў нас у тым ліку паўстае пытанне пра мэтазгоднасць некаторых бонусаў, калі рэвенью ўжо не той. Проста цяпер гэтае пытанне на абмеркаванні і, магчыма, у будучыні нешта зменіцца.

Але варта ўдакладніць, што ў нас рыначны заробак і такая культура ўнутры кампаніі, што супрацоўнікі, паводле іх, застаюцца ў нас «не толькі праз грошы» — яны шчыра захопленыя сваёй працай і ўцягнутыя ў праекты. І гэта вельмі адрознівае атмасферу ўнутры ад тых кампаній, дзе працуюць толькі за грошы.

Таму калі заробак не будзе індэксавацца, а перагляд раптам будзе замарожаны, ёсць адчуванне, што многія прымуць гэта і зразумеюць, што трэба зрабіць нешта, каб рэвенью кампаніі зноў вырас (зразумела, што за стратэгію адказны C-level).

Не можаш даць грошай — дай складаную задачу і менш мітынгаў

Яўгенія*, HRD, вопыт у прафесіі — 15+ гадоў:

— Заморозка бюджэтаў на індэксацыю — гэта выклік, але зусім не тупік. Супрацоўнікі, у тым ліку «зоркі», застаюцца ў кампаніях не толькі дзеля базавай кампенсацыі. 

Напрыклад, вядома, што моцныя інжынеры вастрэй рэагуюць на стагнацыю і руціну. Калі ты не можаш прапанаваць супрацоўніку фінансавы рост, прапануй яму прафесійны выклік. Дай яму карт-бланш на рэфактарынг крытычна важных вузлоў сістэмы, аптымізацыю нейкіх працэсаў або ўкараненне новага стэка, пра які ён даўно казаў. Магчымасць легальна вырашаць складаныя інжынерныя задачы і павышаць сваю капіталізацыю як спецыяліста — гэта магутнейшы ўтрымліваючы фактар.

Далей, для добрых спецыялістаў аўтаномія мае каласальную вагу. Мы можам матываваць людзей, прыбраўшы з іх раскладу залішні кантроль і бясконцыя сінхранізацыі і мітынгі. Паверце, распрацоўшчыкі цэняць свабоду і камфортнае рабочае асяроддзе без мікраменеджменту нароўні з матэрыяльнымі бонусамі. 

Ну, і потым мы можам прапанаваць ключавому супрацоўніку садзейнічанне ў развіцці ягонага ўласнага брэнда: дапамагчы яму падрыхтаваць экспертны даклад для профільнай канферэнцыі і аплаціць удзел у ёй, прафінансаваць рэдкую міжнародную сертыфікацыю. Для амбітнага спецыяліста падтрыманне кампаніі ў ягоным публічным прызнанні — гэта моцны маркер лаяльнасці.

А што датычыць тэзіса пра тое, што рынак цяпер належыць працадаўцу, — так, гэта сапраўды так, калі глядзець на агульную статыстыку. Аднак гэты трэнд падманлівы, калі гаворка ідзе пра ключавыя фігуры і рэдкую экспертызу. Ціск на супрацоўнікаў у духу: «Сітуацыя на рынку складаная, трымайцеся за сваё месца», — дае адваротны эфект. Людзі не любяць маніпуляцый — на такі ціск каманда можа адказаць зніжэннем прадуктыўнасці, супрацоўнікі пачнуць ціха шукаць альтэрнатыву (і знойдуць, трэба толькі час). 

Таму маё меркаванне такое: варта быць сумленнымі з камандай. Напрыклад, сказаць: «Мы часова прыпынілі перагляд акладаў, каб пазбегнуць скарачэнняў і гарантаваць кожнаму з вас стабільнасць, аддалены фармат працы і ўсе дзеючыя карпаратыўныя льготы. Але як толькі вонкавая сітуацыя стабілізуецца, мы адразу ж вернемся да індывідуальных планаў кампенсацыі».

Айцішнікі — людзі логікі. Калі бізнес транслюе ім празрыстасць, павагу да іхнага інтэлекту і бярэ на сябе абавязацельствы ў іхнай абароне ў крызіс, гэта фарміруе лаяльнасць.

Якія сацыяльныя бонусы ёсць у Польшчы Літве Германіі Канадзе. Расказваюць айцішнікі
Якія сацыяльныя бонусы ёсць у Польшчы, Літве, Германіі, Канадзе. Расказваюць айцішнікі
Па тэме
Якія сацыяльныя бонусы ёсць у Польшчы, Літве, Германіі, Канадзе. Расказваюць айцішнікі
Чытайце таксама
«Лепшае віншаванне ад Wargaming — $100». Як (не) сапсаваць 8 сакавіка ў офісе
«Лепшае віншаванне ад Wargaming — $100». Як (не) сапсаваць 8 сакавіка ў офісе
«Лепшае віншаванне ад Wargaming — $100». Як (не) сапсаваць 8 сакавіка ў офісе
Паглядзелі на Міжнародны жаночы дзень вачыма супрацоўніц ІТ-кампаній.
8 каментарыяў
«Дай свабоду». Як кампаніі матывуюць людзей, калі грошай няма (і наогул «рынак працадаўцы»)
«Дай свабоду». Як кампаніі матывуюць людзей, калі грошай няма (і наогул «рынак працадаўцы»)
«Дай свабоду». Як кампаніі матывуюць людзей, калі грошай няма (і наогул «рынак працадаўцы»)
Якія нематэрыяльныя «плюшкі» цяпер могуць прапанаваць кампаніі? І ці прапануюць — бо «рынак працадаўцы» на двары.
6 каментарыяў
«Часам прачынаецца сумленне». Як айцішнікі нічога не робяць на працы
«Часам прачынаецца сумленне». Як айцішнікі нічога не робяць на працы
«Часам прачынаецца сумленне». Як айцішнікі нічога не робяць на працы
Вы лагіравалі партыю ў більярд як «працу з дакументамі», а паход у кавярню як «распрацоўку новай прадуктовай стратэгіі»? Магчыма, вам даводзілася самому шукаць сабе задачы пад ціскам сумлення, якое прачнулася? Як наогул узнікаюць сітуацыі, калі плацяць за бяздзейнасць? І што ў гэтым можа не падабацца?
4 каментарыя
«Усе тут апантаныя кароткатэрміновымі бізнес-мэтамі». Распрацоўшчык Microsoft пра мінусы бігтэху
«Усе тут апантаныя кароткатэрміновымі бізнес-мэтамі». Распрацоўшчык Microsoft пра мінусы бігтэху
«Усе тут апантаныя кароткатэрміновымі бізнес-мэтамі». Распрацоўшчык Microsoft пра мінусы бігтэху
Навошта даюць бонусы за крывыя фічы, як уладкаваны эканомны «залаты ашыйнік» і чаму 12 гадоў у бігтэху — гэта, хутчэй, мінус для рэзюмэ?
10 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Поэтому моё мнение такое: стоит быть честными с командой. Например, сказать: «Мы временно приостановили пересмотр окладов, чтобы избежать сокращений и гарантировать каждому из вас стабильность, удалённый формат работы и все действующие корпоративные льготы. Но как только внешняя ситуация стабилизируется, мы сразу же вернёмся к индивидуальным планам компенсации».

Вы просто озвучили то что работник и так поймёт. Т.е. вы продолжаете манипулировать, но делаете это честно?

Честно - это когда работник может видеть сколько зарабатывает компания и на основе этого делать вывод может компания платить больше или нет. Тут и мотивация работать появится... Но это не всем почему-то выгодно. Всё остальное, так же как и эта статья, это обычная манипуляция...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 кастрычніка 2026, 15:48

superhuman
superhuman QA в EPAM
0

Есть такие компании?

0

Ну ЁмаЁ. Вроде супер-человек, а такие вопросы))
EPAM - простой пример. Это публичная компания которая публикуют отчеты о заработке.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 кастрычніка 2026, 00:33

superhuman
superhuman QA в EPAM
0

Я вам точно могу сказать, что в Epam это никак не помогает мотивации, поэтому я не знаю, где это помогает.

0

Мне помогало, когда я там работал. Раз в год зп повышали мне всегда. И мой ресурсный менеджер тоже был рад видеть прибыль компании...

0

Не можешь дать денег — дай сложную задачу и меньше митингов

Не можешь заплатить, компенсируется большим кол-вом работы которое в теории должно дополнительно оплачиваться? Очень интересный подход, я не думаю что у людей с мозгами проблема найти сложную задачу.