Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Лепшае віншаванне ад Wargaming — $100». Як (не) сапсаваць 8 сакавіка ў офісе

Паглядзелі на Міжнародны жаночы дзень вачыма супрацоўніц ІТ-кампаній.

8 каментарыяў
«Лепшае віншаванне ад Wargaming — $100». Як (не) сапсаваць 8 сакавіка ў офісе

Паглядзелі на Міжнародны жаночы дзень вачыма супрацоўніц ІТ-кампаній.

«Калі „упрыгожаннем калектыву“ не называюць — і на тым дзякуй»

Распавядае QA Engineer Маша*:

— Я адзіная дзяўчына ў камандзе, і ў нас усё неяк проста. У першы год працы мяне павіншавалі, падарылі букет кветак. Прычым падарылі моўчкі. Я проста прыйшла — і ён ужо стаяў на маім стале з цыдулкай «ад каманды». Мне было прыемна.

А вось у мінулым годзе мяне не віншавалі. Проста наш менеджар забыўся, і таму ўжо, недзе праз месяц, у размове сам на сам выбачыўся за тое, што мяне ніяк не павіншавалі. Мне было крыху крыўдна, напэўна, з-за кантрасту з першым годам. Але я неяк хутка забіла, гэта ж проста калегі. Мы не сябры, і ў асноўным камунікуем толькі па працы.

Віншаванні на 8 сакавіка — гэта ў цэлым фармальнасць. Я стаўлюся да гэтага нейтральна: павіншуюць — прыемна, не — нічога страшнага. Важней, каб сексізму не было ў працоўных пытаннях. У любым выпадку, калі «ўпрыгожаннем калектыву» не называюць — і на тым дзякуй.

«Калі ласка, не дарыце калегам задохлікі»

Ліза* працуе Lead Software Engineer у праекце, дзе суадносіны хлопцаў і дзяўчат прыкладна 50/50:

— Я лічу, што 8 сакавіка — гэта нармальнае свята ў тым выпадку, калі тыя, хто яго адзначаюць, разумеюць, пра што яно: пра правы жанчын. А калі як заўсёды, «упрыгожвайце свет, будзьце апорай» — то і не трэба такога свята.

Мужчынам на 8 сакавіка хачу параіць: калі будзеце віншаваць жанчын, выглядайце лепш, чым звычайна. І, калі ласка, не дарыце калегам «задохлікі», з імі сорамна вяртацца дадому. Задохлікі — гэта зусім жаласнага выгляду цюльпаны. Іх шкада выкідваць, але па іх адразу відаць, што яны ўжо не жыхары на гэтым свеце. Памятаю, адзін раз мне падарылі тры такіх, а ў іншы раз і наогул адзін.

Справа ў тым, што амаль заўсёды падарункі адны і тыя ж: кветкі, па якіх відаць, што яны купляюцца дзесьці на куце па дарозе ў офіс. І вось гэтага нам дакладна не трэба. Хаця б таму, што не ўсе дзяўчаты ўвечары ідуць дадому, дзе змогуць паставіць іх у вазу. Некаторым хочацца выбрацца куды-небудзь адразу пасля працы, і яны пачынаюць раздаваць свае «букеты» іншым. Увогуле, усё гэта нязручна.

Dana Sarsenbekova, Unsplash

Магу расказаць пра 8 сакавіка, якое мне падалося проста найкруцейшым. Гэта было на вялізным праекце, дзе ў асноўным працавалі хлопцы, але было і некалькі дзяўчат. Усе нашы калегі ў гэты дзень прыйшлі ў касцюмах, што выглядала вельмі святочна і прыемна. І падарылі кожнай дзяўчыне розныя букеты кветак, падабраныя індывідуальна. Нам потым было вельмі цікава супастаўляць іх паміж сабой. Можна было нават на аснове гэтага ўявіць, як мяне і іншых супрацоўніц успрымаюць нашы калегі. Такое віншаванне мне запомнілася.

«Кветкі, якія мне дарылі ў офісе, я звычайна дзяліла і потым дарыла жанчынам у сваёй сям'і»

Наташа* некалькі гадоў працавала ў паблішынгу Wargaming:

— Цяпер я працую аддалена і супрацоўнічаю з рознымі кліентамі. Адзін з кліентаў нядаўна даслаў вялікі букет цюльпанаў, які, наколькі я ведаю, замаўлялі дзяўчаты з яго каманды. Як жэст увагі гэта было прыемна, але ў цэлым віншаванні з 8 сакавіка ніколі не мелі для мяне асаблівага значэння — ні цяпер, ні тады, калі я працавала ў карпарацыі.

Калі ўзгадваць карпаратыўны досвед, адзінае віншаванне, якое я сапраўды запомніла як прыемнае, — гэта штогадовыя 100 даляраў, якія налічвалі супрацоўніцам на карту. Магчыма, гучыць цынічна, але гэта было больш шчыра за любыя словы.

На фоне рэальнасці, дзе кар’ерныя магчымасці жанчын аб’ектыўна абмежаваныя — асабліва для жанчын з дзецьмі, без вялікага падтрымліваючага кола сям'і і тым больш па-за сталіцамі — такія грошы ўспрымаліся як кампенсацыя за сістэмны перакос, хай і невялікая.

Усе астатнія віншаванні — прамовы, кампліменты, жарты — я пастаралася забыцца. Яны амаль заўсёды гучалі максімальна няёмка і крынжова. У лепшым выпадку гэта быў фармальны рытуал, у горшым — дэманстрацыя таго, наколькі людзі не разумеюць, што ўвогуле стаіць за гэтай датай.

Кветкі, якія мне дарылі ў офісе, я звычайна дзяліла і потым дарыла жанчынам у сваёй сям'і — маме, бабулі, стрыечнай бабулі, цёткам. Сертыфікаты на масажы, духі, касметыку і іншыя «жаночыя радасці» я амаль заўсёды перадорвала. Яны выклікалі ў мяне ўнутраны пратэст. Таму што калі ты ведаеш рэальнасць — аліментныя даўгі, хатні гвалт, эканамічную залежнасць, падвойную нагрузку на жанчын з дзецьмі — такія падарункі абсалютна дакладна выглядаюць як здзек і дэкаратыўны жэст, які не мае дачынення да рэальнага жыцця.

Базавы ўспамін з офіснай культуры, які не дазваляе ўспрымаць 8 сакавіка сур’ёзна — калі ў кабінет заходзіў калега-мужчына, паціскаў рукі ўсім мужчынам у пакоі, а каля жанчын рабіў нейкі іншы жэст — усміхаўся, махаў рукой, часам рабіў жартаўлівы рэверанс. Фармальна гэта выглядала як ветлівасць, але гэта ніколі не было тым жа самым раўназначным прывітаннем.

Mina Rad, Unsplash

Для жанчыны без феміністычнай оптыкі ў гэтым моманце можа не быць нічога асаблівага. Але калі ў цябе гэта оптыка ўжо ёсць і ты ведаеш, што ў іншых прафесійных культурах такія паводзіны лічацца недапушчальнымі, знаходзіцца ў такой сітуацыі даволі цяжка. І пры гэтым ты разумееш, што не будзеш падымаць гэтае пытанне — таму што ты не адна жанчына ў пакоі, а ў іншых жанчын можа быць да яго іншае стаўленне.

Пры гэтым у мяне ёсць некалькі цёплых успамінаў пра 8 сакавіка ў кампаніі. Напрыклад, некалькі разоў мы рабілі дабрачынны збор для цэнтра, які да 2020 года дапамагаў у Беларусі жанчынам, якія перажылі хатні гвалт. І калі прыходзілі данаты, у тым ліку ад мужчын, калі людзі пісалі, што падтрымліваюць гэту ініцыятыву і паказвалі, колькі заданацілі, — гэта сапраўды выклікала пачуццё цяпла і павагі. Для мяне гэта было значна больш сур’ёзным, чым любыя карпаратыўныя віншаванні.

Былі і іншыя маленькія моманты, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Напрыклад, калі хтосьці публічна падтрымліваў размову пра гендарную роўнасць, нават проста лайкам у карпаратыўным фэйсбуку.

Або калі ў размове хтосьці спыняў сексісцкі жарт сярод калег у фармальнай ці не фармальнай абстаноўцы. Адчуванне павагі ад такіх сітуацый запамінаецца значна мацней, чым любыя святочныя прамовы.

У працоўным асяроддзі для мяне заўсёды былі важныя і іншыя рэчы — напрыклад, іпатэчная падтрымка ад кампаніі, навучанне па прафесіі і англійскай, спартзала (часта менавіта ў маці няма часу на ўсё гэта па-за працай). Таксама я ўдзячная кампаніі за ўсё, што было звязана з падтрымкай дзяцей супрацоўнікаў: дзіцячыя святы, падарункі дзецям, зніжкі на дзіцячыя сады, сямейныя мерапрыемствы. Уся гэта мітусня вакол дзяцей выклікала ў мяне значна больш павагі, чым сімвалічныя віншаванні раз на год. Таму што гэта рэальныя рэчы, якія аблягчаюць жыццё бацькам — і асабліва маці.

Яшчэ ў мяне выклікалі радасць жанчыны на кіруючых пазіцыях. Нават калі ў іх саміх былі даволі кансерватыўныя погляды, усё роўна заставалася пачуццё павагі і радасці за іх. Таму што падняцца вышэй у гэтай пірамідзе для жанчыны часта азначае атрымаць рэальныя рэсурсы: магчымасць жыць самастойна, забяспечыць дзіця. Або эміграваць з ім і выхоўваць яго ў тых каштоўнасцях, якія яна лічыць правільнымі.

Dane Deaner, Unsplash

Пасля таго, як я пераехала ў правінцыю, а большасць маіх сяброў і знаёмых эміграваla, у маім атачэнні засталося зусім няшмат фем-фрэндлі мужчын. Нават сярод сяброў. Напрыклад, адзін з маіх блізкіх сяброў шчыра не ведаў, чаму менавіта прысвечана свята 8 сакавіка. Іншы добры сябар у цэлым ставіцца да гендарных пытанняў даволі паблажліва і часам пасмейваецца над тым, што жанчыны «прыдумляюць сабе праблемы». А, скажам, мой былы муж — добры чалавек, але ён проста не валодае матчасткай.

Таму калі я чую ад мужчыны фразу пра тое, што ён разумее існаванне гендарных праблем (гвалту, трафікінгу, эканамічнай няроўнасці, аліментных даўгоў, падвойнай нагрузкі жанчын з дзецьмі), я гэта ўспрымаю як селянін, які атрымаў у саюзнікі шляхціча падчас паўстання супраць прыгоннага права. Або як афраамерыканец, які знайшоў белага саюзніка ў часы Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Для мяне важна не святкаванне 8 сакавіка. Значна важней бачыць, што мужчына гатовы перагледжваць свае погляды — асабліва калі ў яго ёсць дочкі або партнёрка. Любая такая падтрымка, у любы дзень года, для мяне значна значнейшая, чым любыя карпаратыўныя віншаванні.

Лепшым віншаваннем на 8 сакавіка быў бы вельмі просты жэст. Напрыклад: «Наташа, я ведаю, што для цябе значыць гэты дзень. Я заданаціў арганізацыі, якая падтрымлівае жанчын». Вось гэта для мяне было б значна больш значным віншаваннем, чым любыя кветкі.

«Напэўна, мне пашанцавала»

Content Manager у ІТ-кампаніі Насця*:

— Напэўна, мне пашанцавала, я аточана пераважна адэкватнымі людзьмі. Таму на працы я не сутыкалася з якімісьці базавымі стэрэатыпамі пра 8 сакавіка накшталт «упрыгожанне калектыву» і «азарайце сваёй усмешкай усё навокал». А калі хтосьці дорыць у гэты дзень кветкі — супер. Нічога супраць гэтага не маю, кветкі я люблю.

* — імя апавядальніцы зменена

«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кареру хайп працу з мужчынамі і розніцу ў зп
«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар’еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп 
Па тэме
«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар’еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп
Как отличаются зп мужчин и женщин. На примере литовских офисов EPAM Wargaming и других
Как отличаются зп мужчин и женщин. На примере литовских офисов EPAM, Wargaming и других
Па тэме
Как отличаются зп мужчин и женщин. На примере литовских офисов EPAM, Wargaming и других
Чытайце таксама
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
Сумоўе адвярнула ад працы мары.
17 каментарыяў
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
Ці ёсць вайцішнікі ў 2026? Мы задаліся пытаннем і знайшлі два кейсы — абодва з 2025.
5 каментарыяў
«Гэта не праз AI. Проста такой канкурэнцыі не было ніколі». Хто зламаў хайрынг і як прасачыцца праз фільтры
«Гэта не праз AI. Проста такой канкурэнцыі не было ніколі». Хто зламаў хайрынг і як прасачыцца праз фільтры
«Гэта не праз AI. Проста такой канкурэнцыі не было ніколі». Хто зламаў хайрынг і як прасачыцца праз фільтры
Вывучаем «гонку ўзбраенняў» у рэкрутынгу, калі ШІ-агенты камунікуюць ужо не з людзьмі, а з такімі ж агентамі.
29 каментарыяў
«Пра палітыку на працы не гаварылі». Кітай хоча ўсіх ашчаслівіць з дапамогай AI за 5 гадоў. Абмеркавалі з экс-супрацоўнікам Huawei
«Пра палітыку на працы не гаварылі». Кітай хоча ўсіх ашчаслівіць з дапамогай AI за 5 гадоў. Абмеркавалі з экс-супрацоўнікам Huawei
«Пра палітыку на працы не гаварылі». Кітай хоча ўсіх ашчаслівіць з дапамогай AI за 5 гадоў. Абмеркавалі з экс-супрацоўнікам Huawei
Паглядзелі на план новай кітайскай пяцігодкі, дзе ШІ згадваецца больш за 50 разоў, і даведаліся меркаванне экс-супрацоўніка беларускага офіса Huawei.
8 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Немецкая социалистка Клара Цеткин задумывала этот праздник как день борьбы за равноправие, право голоса и улучшение условий труда женщин, а не как повод для подарков

-3

"пожимал руки всем мужчинам в комнате, а возле женщин делал какой-то другой жест — улыбался, махал рукой, иногда делал шутливый реверанс" – гэта мужчынам цяпер трэба ад уласнай культуры адмовицца? Як жанчыны стануць годными для вайны, тады можна будзе и руку жаць. Культуру трэба разумець и паважаць, у чужы кляштар з уласным статутам не ходзяць.

-1

Плюс жаночая рука зусим не крэпкая, часта чуў ад тых жанчын, што падавали, што занада для их моцна мужчыны гэта робяць. Што гэта, як не патрабаванне асабливага стаўлення?

-3

Приятно, а мужику и писярик никто не нальет...

4

Одной подарили букет - понравилось. Другой подарили букет - вспомнила об алиментах, домашнем насилии и ещё бог весть о чём.
Со стороны дарящего коллеги (а не друга) проще сделать стандартный подарок, а не пытаться угадать, какой флешбек словит девушка в этот раз.

3

Господи, как же надоела это повальная ненависть женщин к мужчинам, ты виноват лишь потому что родился. Мало цветов - плохо, много цветов - плохо, поздравил - сексит, не поздравил - не мужчина, приватизация всех общих праздников(новый год/14 февраля), игнорирования мужских. И всё это в постсовке где мужчин как скот загоняют в армию и на фронт по обе стороны, где конституционное неравенство в пользу женщин, где мужчины живут в среднем на 10 лет меньше. Ей богу, верх лицемерия и узколобости, феменистка везде ущемление найдёт.

-1

Наташка молодец - у нее оптика с jajkiem. Жму ей руку и желаю найти хорошего специалиста.

Anonymous
Anonymous
0

Мои поздравления всем дамам, которые когда-либо скрашивали мои серыебудни 😍
Отдельное поздравление лохам с Лебяжего независимо от пола - вы доказали 👍🏻