Айцішная кампанія даслала паліцыю, каб адведаць цемнаскурага супрацоўніка на бальнічным. Цяпер ён судзіцца за дыскрымінацыю

Цемнаскуры супрацоўнік судзіцца з амерыканскай кампаніяй Workday, якая выклікала да яго паліцыю з праверкай, калі ён быў на бальнічным і праходзіў лячэнне ў бальніцы. Гісторыю расказвае Business Insider.

6 каментарыяў

Workday займаецца распрацоўкай праграмных платформаў, напрыклад, для кіравання фінансамі і персаналам. Энтані Хіл займае тут пасаду галоўнага юрыста, але цяпер не працуе. У снежні 2023 года ён падаў пазоў за дыскрымінацыю па прыкметах расы і працаздольнасці.

Адпачынак па здароўі ён узяў ад 12 кастрычніка да 22 лістапада 2022 года, бо праз напружанне на працы стаў больш піць. Дапамога дактароў яму спатрэбілася праз «стрэс, знясіленне і траўму, выкліканую няроўным, дыскрымінацыйным, рэпрэсіўным, здзеклівым і жорсткім стаўленнем» да яго з боку калег.

Хіл сцвярджае, што ў дзень, калі быў у бальніцы, ён напісаў свайму менеджару па імэйле, што яму тэрмінова туды трэба. Напярэдадні ён падаў заяўку на бальнічны, і наступнага дня менеджарка адказала, каб ён не хваляваўся і думаў пра здароўе. Але 20 кастрычніка да яго даслалі паліцыю з праверкай — хоць, адзначае Хіл, людзі са зброяй наўрад ці маглі зрабіць для яго штосьці, чаго не зрабілі б дактары.

У дакладзе паліцыі гаворыцца, што Workday ініцыявала праверку пасля таго, як не змагла звязацца ні з Хілам, ні з яго жонкай, якая была пазначаная як кантакт на экстранны выпадак. Жонка пацвердзіла паліцыі, што яе муж у бальніцы. Хіл кажа, што яму з кампаніі не тэлефанавалі і не пісалі, а апошні імэйл ад менеджара ён атрымаў 13 кастрычніка. Эйчары пасля так не патлумачылі яму, навошта спатрэбілася рабіць гэтую праверку і палохаць сям’ю.

Пасля вяртання на працы да яго «ставіліся з агідай», сталі мацней цкаваць і перасталі клікаць на мітынгі. Таксама яго перавялі на частковую занятасць, хоць наймалі на фултайм.

У сакавіку 2023 года яго на пяць тыдняў адхілілі, а ў маі адправілі ў адпачынак па часовай непрацаздольнасці і стане здароўя, аднак у доўгатэрміновым такім адпачынку адмовілі. Перад гэтым у красавіку ён падаў скаргу ў Камісію па роўных магчымасцях працаўладкавання ЗША, а ў жніўні 2023-га падаў пазоў у федэральную акругу Калумбія, які пазней адклікаў.

Акрамя снежаньскага пазову Хіла да Workday выстаўлены групавы пазоў. У ім абвінавачваецца ў прадузятасці яе АІ-софт для скрынінгу суіскальнікаў. Каментаваць пазоў Хіла ў кампаніі адмовіліся.

Китайская ИТ-компания уволила сотрудника за то, что провёл больничный на курорте. Он работал там 20 лет
По теме
Китайская ИТ-компания уволила сотрудника за то, что провёл больничный на курорте. Он работал там 20 лет
Сотруднице прислали фото с веб-камеры, где она отлучилась поесть. Заблокировали компьютер и уволили
По теме
Сотруднице прислали фото с веб-камеры, где она отлучилась поесть. Заблокировали компьютер и уволили

Читать на dev.by