«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар'еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп
Дар’я* працуе ў дацкай Raw Powers Labs і жыве ў Капенгагене. Яна Applied AI Researcher.
Дар’я* працуе ў дацкай Raw Powers Labs і жыве ў Капенгагене. Яна Applied AI Researcher.
Дар’я* працуе ў дацкай Raw Powers Labs і жыве ў Капенгагене. Яна Applied AI Researcher.
— У мяне дастаткова стандартны шлях. У 10 класе паступіла ў ліцэй БДУ, у фізічны клас. Потым зразумела, што ўсё ж праграмаванне мне падабаецца больш, чым фізіка. І паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Паколькі ў мяне быў яшчэ і інтарэс да эканомікі, выбрала спецыяльнасць «эканамічная кібернетыка». Каб размеркавацца, знайшла сваю першую кампанію і трапіла ў каманду Research and Development, дзе была Deep Learning распрацоўшчыкам. Скончыўшы ФПМІ, вырашыла працягнуць навучанне ў магістратуры — і паралельна мая кар’ера рухалася па вобласці AI, Deep Learning і гэтак далей.
— Усе сілы сыходзілі на вучобу?
— Яшчэ я актыўна займалася грамадскім жыццём, гуляла ў КВЗ. Памятаеце каманду БДУ «Дзеці Цьюрынга», якая выступала ў Вышэйшай лізе ў 2020?
— Так. Напэўна, гэта была апошняя каманда КВЗ, назву якой я запомніў.
— Вось, у ёй я гуляла.
— Ваша спецыяльнасць, «эканамічная кібернетыка», наўпрост не звязана з ШІ. Як з’явіўся інтарэс менавіта да гэтай сферы?
— Увесь ШІ — гэта машыннае і глыбокае навучанне, з больш высокай складанасцю і вылічальнай магутнасцю. Пры гэтым Deep learning і Machine learning заснаваныя на класічнай матэматыцы. А ФПМІ дае цудоўную матэматычную базу. Прынамсі, даваў, калі я вучылася. Ты бярэш гэтую базу, а потым проста чытаеш, як яе прымяняюць у машынным навучанні.
Адной з крыніц майго інтарэсу да ШІ была мінская школа аналізу дадзеных ад «Яндэкса», «ШАД». Я сама калісьці туды паступала, і вельмі шмат маіх знаёмых там вучыліся. Пасля яе некаторыя мае сябры працавалі ў Яндэксе, у камандзе беспілотнікаў. І там таксама было вельмі шмат Machine learning, Deep learning і гэтак далей. І было вельмі натхняльна, калі яны на нейкіх тусоўках пра гэта распавядалі. Ну і ты такая: «О, прыкольна. Хочацца таксама штосьці такое парабіць». А яшчэ я пісала курсавую ў выкладчыка, які хацеў паспрабаваць алгарытмы машыннага навучання ў эканаметрыцы.
І вось так усё склалася. Мне стала цікава, і ў выніку я тут.
— Дзе цяпер працуеце?
— У кампаніі Raw Power Labs, мы займаемся даследаваннямі ў галіне ШІ і распрацоўваем алгарытмы для гульнявой індустрыі.
Па факце гэта лаба, ёй пакуль толькі два гады, таму ў нас мала прадуктаў. Затое ўжо ёсць шмат добрага рэсёрча, частку з якога мы цяпер ператвараем у прадукты. Адзін з прадуктаў, які ў нас нядаўна выйшаў — Dynamic AI. Гэта платформа, якая дазваляе трэніраваць маленькія мадэлі, SLM (Small Language Module), якія можна ранаць на дэвайсах.
Вялікая праблема гейм-індустрыі — гэта тое, што ўсе дыялогі захардкоджаныя. У многіх гульнях няма магчымасці ўставіць LLM для генерацыі адказаў, таму што запусціць LLM на дэвайсе без доступу да інтэрнэту немагчыма. А калі ў цябе гульня не працуе без інтэрнэту, не ўсе будуць у яе гуляць. І вось адзін з нашых прадуктаў — гэта якраз платформа, якая дазваляе геймдызайнерам навучаць маленькія language-мадэлі, якія потым можна задэплоіць на амаль любую прыладу. І якія будуць генераваць дыялогі, пакуль ты гуляеш.
— То бок дзякуючы вам NPC перастануць быць такімі NPC-шнымі?
— Так, менавіта гэтым мы займаемся з розных бакоў. Ёсць яшчэ шмат, пра што я не магу расказаць. Але калі ў агульных рысах — мы працуем над тэхналогіямі, якія дазволяць гульням стаць жывейшымі.
Я Applied AI Researcher. Пры гэтым я не рэсёрчу фундаментальныя тэхналогіі, асноўная мая задача ў іншым. Дапусцім, мы бачым нейкую цікавую тэхналогію, накшталт той жа Small Language Models, якая можа быць карыснай у гульнях. Але мы ўяўлення не маем, як менавіта яе можна выкарыстоўваць у гульнях.
І мая задача — зразумець, якую праблему індустрыі мы можам вырашыць з дапамогай гэтай тэхналогіі. Распрацаваць Proof of Concept, пасля POC — распрацаваць MVP. Прыдумаць разам з камандай стратэгію, як мы будзем гэта прадаваць. Увогуле, з проста тэхналогіі зрабіць прадукт, які будзе мець каштоўнасць для індустрыі. Вось гэта мая асноўная праца.

— Вы геймер са стажам? Для такой працы вам патрэбна нейкая «нагулянасць»?
— Я ўвогуле не гуляю ў відэагульні. У аддзеле ў нас зараз 20 чалавек, і ў гульні гуляюць чалавек 10. А можа і менш. Але ў нас ёсць Experience Team — людзі, якія распрацоўваюць гульні і дапамагаюць нам зразумець, як нашыя тэхналогіі можна ўкараніць. Плюс ёсць экспертыза сястрынскіх кампаній, якія робяць гульні. Калі нейкая тэхналогія трапляе ў наша поле зроку, мы з дапамогай калег намацваем, ці ёсць нейкая праблема ў індустрыі, якую гэтая тэхналогія можа вырашыць.
— Вы пачалі працаваць у сферы ШІ яшчэ да таго, як LLM-мадэлі сталі «падсіджваць» айцішнікаў. А што адбываецца зараз — ШІ выцісне людзей?
— Менавіта распрацоўшчыкаў, думаю, не. Гэта будзе вельмі добры tool. Праўда. І ён зробіць працу распрацоўшчыкаў іншай. Кода мы будзем пісаць значна менш. Магчыма, увогуле не будзем пісаць. Але ў тое, што ШІ-агенты цалкам заменяць распрацоўшчыкаў, я ўсё яшчэ не веру, — ні праз два гады, ні праз 10 гадоў.
Для тых жа QA працы, па адчуваннях, застанецца значна менш. І саміх тэсціроўшчыкаў у шырокім сэнсе, магчыма, стане менш. Можа быць, іх праца мадыфікуецца ў нешта больш цікавае. Напрыклад, іх месца зоймуць промт-інжынеры ці вайб-кодары. У Lovable [нейрасетка для стварэння праграм і вэб-сайтаў без напісання кода] іх любяць, яны нават адкрылі вакансію вайб-кодара нядаўна.
Але для ўсяго гэтага патрэбен вельмі высокі ўзровень даверу да ШІ. А яго зараз няма.
— Як ацэньваеце сённяшнюю і будучую ролю ШІ на рынку працы?
— Думаю, у бліжэйшай будучыні мы адкоцімся назад. Гадоў праз пяць CV будуць правяраць ужо на тое, ці няма ў іх следу працы ШІ. Падобна, што вельмі хутка надыдзе момант, калі працу будуць шукаць выключна па рэферэнсах і званках. Ну, нейкая фармальная сівішка, напэўна, застанецца. Але дакладна не як зараз, калі даходзіць да абсурду: ШІ піша CV, ШІ правярае CV — а дзе людзі? ШІ толькі ўскладніў для працадаўцы пошук правільных людзей.
— А ШІ мог бы стаць працадаўцам ці менеджарам, які раздаваў бы людзям задачы? Гэта ўвогуле можна рэалізаваць, на ваш погляд?
— Пры сучасным узроўні развіцця тэхналогіі — гэта таксама бязглуздзіца.
Па-першае, каманда павінна давяраць менеджару, каб праца працавалася. А хто зараз даверыцца ШІ ў плане менеджменту? Наўрад ці ёсць такія людзі, акрамя звязаных з ШІ бізнес-стэйкхолдараў. Нават яны насамрэч наўрад ці яму давяраюць, проста шмат пра гэта гавораць, каб заставацца на хайпе і прадаваць свае ШІ-прадукты.
Па-другое, ну якую адказнасць на сябе возьме ШІ? Ніякую.

Ведаю, што ў Даніі ёсць некалькі стартапаў, якія нешта робяць у гэтым кірунку. Але скептычна стаўлюся да гэтага. У ШІ няма ўласнага меркавання, якое павінна быць у менеджара. Таму што (не забываем) ШІ ў сучасным выглядзе — гэта проста прэдыкт слоў. Людзі паспрабуюць даць ШІ нейкія кіраўнічыя функцыі, і, хутчэй за ўсё, таксама адкоцяцца ў нейкі момант назад.
— Давайце падвядзем вынік. Развіццё ШІ чымсьці пагражае чалавецтву? Ці, наадварот, прынясе прагрэс, безумоўны базавы даход і росквіт?
— ШІ — магутны інструмент, які можа дапамагчы ў вырашэнні некаторых задач. Напрыклад, вывучэнне моў стане прасцейшым. А магчыма нават і не спатрэбіцца. Вось тут я бачу яго станоўчую ролю — людзі пачнуць крыху лепш разумець адзін аднаго.
Але я не лічу, што ШІ прывядзе нас у ідэальны свет. Як і не прывядзе да нейкай катастрофы накшталт татальнага беспрацоўя ці галечы (і LLM нас не паняволяць, шчыра, — гэта проста алгарытм, у якім адкуль узяцца свядомасці ці рэфлексіі). Адзіная катастрофа, да якой развіццё ШІ можа прывесці, — экалагічная. Пра гэта ўсе забываюць, калі робяць смешныя відосікі для інстаграма.
Разбежнасць ацэнак розніцы ў спажыванні энергіі для аднаго запыту да LLM і запыту да пошукавых сістэм у розных публікацыях вялізарная — ад «амаль аднолькава» да «у 60-90 разоў». Стваральнікі праекта Kanoppi, які спрыяе змяншэнню вугляродавага следу сайтаў, ацэньваюць гэтую розніцу прыкладна ў 10 разоў. Варта ўлічыць, што шмат энергіі сыходзіць яшчэ і на навучанне мадэляў ШІ (па некаторых ацэнках, на гэта выдаткоўваецца больш электрычнасці, чым на самі запыты).
— У вас ёсць нейкія перавагі сярод LLM?
— «Для сябе» люблю карыстацца маленькімі мадэлямі накшталт Gemini 2.0 Flash — для чагосьці зусім простага накшталт «знайсці рэцэпт». І я думаю пра тое, колькі ўсё ж трачу энергіі на такія запыты.
А для працы амаль заўсёды карыстаюся Сlaude, таму што яна проста лепшая. Калі дакладней, Claude Sonnet 4.5 альбо Opus 4.6. Бо я рэсёрчар, мне трэба чытаць вельмі шмат артыкулаў, вывучаць шмат новых тэхналогій: патрэбны добрыя summary і якасны reasoning, патрэбен добры пытанне-адказ. GPT, асабліва апошнія, вельмі дрэнныя ў гэтым сэнсе.
— Вам хацелася б папрацаваць у якім-небудзь з буйных распрацоўшчыкаў LLM?
— Я ніколі не працавала ў вялікіх карпарацыях. Мне здаецца, яны мяне не вельмі любяць, і я іх не вельмі люблю. Там часта робішся вінцікам. А я дастаткова амбіцыйная і імкнуся папрацаваць над рознымі рэчамі, над Product Vision. Часам мне цікава займацца тэхнічнай часткай, але і ў менеджмент сыходзіць цікава.

У вялікіх кампаніях заўсёды вельмі шмат карпаратыўных гульняў. Калі ты працуеш там на пазіцыі распрацоўшчыка — ты проста робіш таску, у цябе няма вiжна. Я чула шмат гісторый ад хлопцаў з Google пра тое, што вось ты робіш таску і ўвогуле не разумееш, навошта яна патрэбна, які ў ёй увогуле сэнс. Ты нешта зрабіў, яно тэсты прайшло, ну і клас. А я не хачу так працаваць.
З вялікіх кампаній я б, напэўна, хацела папрацаваць толькі на Яна Лекуна. Гэта бацька машыннага навучання, мае погляды на ШІ падобныя да ягонага, што і лагічна — я вучылася на яго кніжках. Ён працаваў дырэктарам рэсёрча ў «Меце» да лістапада мінулага года, а ў снежні запусціў свой буйны стартап. Вядома, ты туды не патрапіш, проста адправіўшы рэзюмэ, гэта так не працуе. Але калі ён раптам пачне наймаць рэсёрчараў у гэтую сваю каманду, то я б вельмі хацела ў яе трапіць. Таму што гэта будзе як OpenAI на ранняй стадыі. Гэта вельмі крута.
— А чым бы вы хацелі займацца ў Яна Лекуна?
— Я б гэта разглядала хутчэй як працу з канкрэтным чалавекам. Было б вельмі цікава паглядзець на тое, як ён мысліць, адкуль бярэцца яго вера ў тэхналогіі.
Ён зараз вельмі шмат гаворыць пра мадэлі, якія добра імітуюць фізіку. Справа ў тым, што цалкам вылічыць усе параметры для такіх задач немагчыма, таму што вылічэнні будуць працягвацца мільёны гадоў. Але гэтыя мадэлі-імітатары ўсё роўна класна працуюць. На гэта было б вельмі цікава паглядзець.
— Яшчэ нядаўна вы былі студэнткай і джуном — але з тых часоў ужо шмат што змянілася. Што рабіць сённяшнім студэнтам і джунам, як думаеце?
— Вельмі іх шкада.
Мне здаецца, сёння важна знайсці нешта, што адрознівае вас ад рынку, — быць проста распрацоўшчыкам пасля ВНУ недастаткова. Па-першае, варта зразумець, чаму вы ідзяце ў IT і чым хочаце там займацца. Гісторыя пра «я іду ў IT зарабляць грошы» больш не працуе. Але як толькі ты зразумееш, чаго ты хочаш, — якая б LLM-ка ні здарылася, табой усё роўна будзе хоць нешта рухаць. Таму я параіла б спрабаваць розныя тэхналогіі і рабіць сайд-праекты. Менавіта яны будуць вельмі моцна адрозніваць вас на інтэрв’ю і ў CV. Гэта вельмі важна.
Я шмат праводзіла сумоўяў. І калі на сумоўе прыходзіць джун, які ведае, чаго ён хоча, і ў яго яшчэ ёсць нейкі сайд-праект, ты проста адразу думаеш: «Так гэта не джун. Гэта вельмі круты распрацоўшчык». І бярэш яго з задавальненнем.
Увогуле, рабіце сайд-праекты, даследуйце новыя тэхналогіі і зразумейце, чым менавіта і чаму хочаце займацца.
— Можа, яшчэ трэба надаваць асаблівую ўвагу пабудове нейкага нетворкінгу? Больш знаёміцца, камунікаваць?
— Так, вядома. У Еўропе ўсё менавіта так і працуе. Я лічу, што, у адрозненне ад Беларусі, у Еўропе ўся ІТ-сфера пабудавана на падобных сувязях. Тут моцна развітыя воркшопы, канферэнцыі, бізнес праз знаёмствы.
Глядзіце, я, напрыклад, з кампаніі ў кампанію перацягвала з сабой адных і тых жа хлопцаў. І не таму, што гэта мае сябры, хоць да гэтага часу многія з іх такімі ўжо сталі. Вось цяпер у нас адкрыліся вакансіі ў Капенгагене, і першыя, каму я іх скінула — былыя калегі. Таму што я ведаю гэтых людзей, ведаю, што яны добра працуюць.
Навошта ў такой сітуацыі знаёміцца з кімсьці новым? Вядома, ты бярэш таго, каму давяраеш.
Кумаўство ў Беларусі, як я яго разумею — гэта калі цябе бяруць проста за тое, што ты чыйсьці брат, сват. Але калі ты брат і пры гэтым добра працуеш — нуль пытанняў. І тут, у Еўропе, ты проста будзеш першым на разгляд.
— Як вы апынуліся ў Капенгагене?
— Я пераязджала ў Данію «па візе хлопца», ён таксама беларус, айцішнік. Тут ёсць такое паняцце, як партнёры, то бок вам не трэба быць распісанымі, каб атрымаць такую падставу для ўезду. Ну, а зараз ён ужо мой муж.
Працу на польскую кампанію прывезла з сабой, але хутка зразумела, што ў Даніі такая аддаленая праца на замежны бізнес — гэта абсалютна не выгодна па падатках, і сацыяльнага жыцця ніякага. Таму знайшла працу тут.
— Данію і яе скандынаўскіх суседзяў уяўляюць як краіны пераможнай гендэрнай роўнасці. Заўважылі такое?
— У паўсядзённым жыцці гэта насамрэч так. Першае, што мяне вельмі моцна здзіўляла ў Даніі — часцей бачу мужчын з вазкамі, чым жанчын. Тут дэкрэтны адпачынак абавязкова дзеліцца паміж бацькамі, мужчыны і жанчыны сапраўды ўдзельнічаюць ва ўсіх гэтых сямейных справах на роўных. Яшчэ амаль заўсёды ў сям'і працуюць абодва.
— У мяне склалася ўражанне, што ў жанчын у Даніі аплата працы ўсё ж меншая. Выходзіць проста як у маёй бабулі, якая лічыць, што мужчына павінен зарабляць умоўныя 7000, жанчына 3000, і ніяк па-іншаму. Проста ў яе не складваецца ў галаве, што можа быць 50 на 50.
На жаль, я не бачыла лічбаў жаночых і мужчынскіх зарплат, каб праверыць, праўда гэта ці няпраўда. Але з таго, што ведаю пра жонак сваіх калег, — іх праца ацэньваецца ніжэй, чым праца іх мужоў.
— А давайце паспрабуем параўнаць на вашым прыкладзе.
— У нас з мужам абсалютна аднолькавы стаж і досвед. І заўсёды, аж да гэтага года, і ў Беларусі, і ў Даніі мая зарплата была меншая. А вось зараз у мяне крыху вышэйшая.
На самай справе, з майго досведу, у Беларусі як раз усё ў парадку з гендэрнай роўнасцю ў ІТ — лепш, чым у Даніі.
— Вам даводзілася сутыкацца ў Даніі з якой-небудзь формай дыскрымінацыі?

— Я ніколі не сустракалася з дыскрымінацыяй па расавай ці нацыянальнай прыкмеце. Але сустракалася з гендэрнай.
Калі я прыйшла на сваю першую працу ў Даніі (гэта было да Raw Powers Lab), мне было 25 гадоў. І там мне прамым тэкстам сказалі: «Ты маладая дзяўчына, мы баімся, што ты выгарыш. Мы пра цябе клапоцімся, таму ты не атрымліваеш сур’ёзных таскаў». На мой погляд, гэта была дыскрымінацыя. Я пару месяцаў імкнулася да таго, каб да мяне пачалі ставіцца сур’ёзней. Але складаныя тэхнічныя таскі мне ўсё роўна аддавалі радзей, чым хлопцам.
Яшчэ такі момант. У Даніі наймальнік абавязаны карміць супрацоўнікаў ланчам. І дзе-небудзь у 11.30 — 12.00 вы садзіцеся і ясце. Зразумела, што ўсё гэта ў кампаніі, дзе ўсе паміж сабой камунікуюць. І вось тут таксама часта адчуваецца дыскрымінацыя. Калі хлопцы-распрацоўшчыкі пачынаюць размаўляць, напрыклад, пра Linux, пра Docker-кантэйнеры. І яны цябе як бы выключаюць з размовы. То бок нават не глядзяць на цябе, калі размаўляюць.
Гэта нават узмацнілася, калі я перайшла ў геймдэв-кампанію. Таму што геймдэв — гэта самая male dominator сфера. У нашай канкрэтнай кампаніі з 22 чалавек усяго чатыры дзяўчыны. І вось ты сядзіш за абедам, мужчыны пачынаюць абмяркоўваць нешта, звязанае з сістэмамі. І яны нават не разумеюць, што ты таксама можаш разумець тое, аб чым яны размаўляюць.

Або іншы прыклад. У нас быў офсайт, на якім гулялі ў покер. Ні мне, ні іншым дзяўчатам нават не прапанавалі згуляць. Калі я сказала, што таксама буду гуляць, яны, вядома, мяне прынялі. Але іх рэакцыя дазваляла думаць, што бачыць дзяўчыну, якая гуляе ў покер, — гэта дзіўна.
Увогуле, такая штука ў галовах ёсць, асабліва ў людзей старэйшых. Калега на працы мне распавядаў, напрыклад, што яго бацька-датчанін у банку ніколі не падыдзе да дзяўчыны-касіра. Ён проста не лічыць яе дастаткова адукаванай, каб яна займалася яго грашыма.
— А калі вы вучыліся ў БДУ, не адчувалі, што вас не ўспрымаюць усур’ёз менавіта таму, што вы дзяўчына?
— Не, ніколі. Быў, праўда, у нас адзін выкладчык, пра якога мы любім узгадваць. Яму было гадоў пад 90, і вось ён любіў сказаць штосьці накшталт «а што вы, дзяўчаты, увогуле робіце на матэматычным факультэце?»
— У вашай кампаніі няма нейкіх гендэрных квот, мяркуючы па суадносінах 22/4?
— Я не ведаю. Мяркуючы па ўсім, няма. Мне здаецца, яны стараюцца наймаць дзяўчат, але проста неяк так склалася, што ў гейм-індустрыі іх мала.
І яшчэ мне здаецца, што ў Еўропе няправільна вырашаюць гэтую праблему. Мы размаўлялі пра гэта на працы. Яны кажуць: «Нам прыходзіць 20 рэзюмэ — пяць дзяўчат, 15 хлопцаў. І што мы робім? Мы бяром тры дзяўчыны, тры хлопцы». Але гэта ж дыскрымінацыя ў дачыненні да хлопцаў! Я кажу: «Хлопцы, калі да мяне прыходзіць рэзюмэ, я ўвогуле не павінна ведаць, хлопец гэта ці дзяўчына. Каб не было ніякага, нават мінімальнага ўхілу ў любы бок». Вось гэта я лічу правільным падыходам.
Дарэчы, з такім падыходам зусім не абавязкова вы наймеце ў асноўным хлопцаў. Чула гісторыю, як у Вялікабрытаніі адна кампанія набірала людзей на стажыроўку. Зрабілі абсалютна безасабовы набор — і на стажыроўку трапілі адны дзяўчаты. Гэта сумленны падыход.

Я вельмі негатыўна стаўлюся да квотаў. Я лічу, што гэта абясцэньвае дзяўчат. Змяшчае іх у сітуацыю «вас узялі на працу, таму што вы дзяўчына». А не пайшлі б яны лесам з такім стаўленнем.
— Праз тры гады жыцця ў Даніі вы пачынаеце адчуваць, што паціху ператвараецеся ў датчанку, у «сваю» для мясцовых?
— Мне здаецца, што тут немагчыма стаць сваім. Так, я пераймаю нейкія іх звычкі, вучуся ў іх чамусьці класнаму.
Капенгаген — гэта вельмі мультынацыянальны горад.Тут нашмат прасцей стаць «сваім эмігрантам», чым «сваім датчанінам». Мне не здаецца, што я калі-небудзь стану датчанкай. Я беларуска, якая жыве ў Даніі. І нават калі ў мяне будзе дацкі пашпарт, гэта наўрад ці зменіцца.
— Што ў Даніі больш за ўсё падабаецца?
— Давер. Людзі давяраюць дзяржаве, а дзяржава давярае людзям. І гэта працуе паўсюль.
Раскажу гісторыю. На мяжы са Швецыяй у апошні год сталі правяраць дакументы, і калега-датчанін трапіў на такую праверку. Ён паказвае шведскім паліцэйскім фатаграфію пашпарта, і яны кажуць: «Гэта не падыдзе, вам трэба вяртацца ў Данію». І ён проста разлютаваўся: у яго разуменні фотаздымак пашпарта — гэта тое ж самае, што сам дакумент, у Даніі менавіта так і лічыцца.
Мая мама пытала, як падчас распіскі ў Даніі мы з хлопцам давялі, што не былі жанатымі на кімсьці ў Беларусі. А мы проста сказалі — і нам паверылі. І тут вельмі многае так працуе. Напрыклад, з падаткамі (але калі ўсё ж правераць, і штосьці не сыдзецца — штраф будзе проста велізарным).
— Чаго вам у Даніі не хапае з беларускага жыцця?
— Беларускай жаноцкасці. Глядзіце. У Даніі вельмі прыгожыя мужчыны. І ўсё ў краіне зроблена для культуры мужчынскай прыгажосці. Вельмі шмат крамаў класнага мужчынскага адзення, барбершопаў. Быць прыгожым мужчынам у Даніі вельмі лёгка (тое ж самае ў Беларусі працуе для жанчын!). А вось у жанчын праблемы і з касметалогіяй, і з прыгожымі сукенкамі. Пры гэтым тут вельмі прыгожыя дзяўчаты — але яны быццам не бачаць для сябе сэнсу ва ўсёй гэтай жаноцкасці.
— Айцішніку трэба быць гатовым да таго, што тут нікога асабліва не цікавяць тэхнічныя веды. Затое моцна цікавіць, які ты чалавек, якая ў цябе мэта ў жыцці. Інтэрв’ю тут праходзяць як размовы. Нават калі цябе просяць выканаць нейкія тэхнічныя заданні, іх больш цікавіць ход тваіх думак. На анлайн-сумоўі ніхто не будзе цябе экзаменаваць, усе ўжо цудоўна разумеюць, што гэта не мае карысці. Нагугліць правільны метад ты заўсёды зможаш. Гэта вельмі вялікае адрозненне з беларускімі інтэрв’ю.

Таму я раю людзям перад інтэрв’ю з дацкай кампаніяй рэальна паглядзець на яе Value, яе каштоўнасці. Усе гэтым звычайна грэбуюць, ніхто іх увогуле не глядзіць, нават не залазіць на сайт. Паглядзіце і паспрабуйце зразумець, падыходзяць яны асабіста вам, ці не. І нават калі вы захочаце зманіць — маніце ўпэўнена: «Так, падыходзіць». Таму што дацкі працадаўца звяртае на гэта ўвагу. Ну проста вельмі моцна.
Другая парада — не спрабуйце тут мудрыць з падаткамі, як робяць многія людзі з нашага рэгіёна. Калі вы не гатовыя плаціць такія вялікія падаткі, як у Даніі, проста не варта сюды ехаць.
Трэцяя парада: калі раптам у вас на руках ужо ёсць офер, але вас стрымліваюць страхі, — варта паспрабаваць. Зрэшты, гэта не толькі пра Данію.
* — імя суразмоўцы зменена на яе просьбу


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Интересная специализация. Датчане верным путём идут: именно в сторону SLM в любом случае будет смещаться рынок. Потому что железо для LLM - это офигеть как дорого, и горизонтальное масштабирование уже не окупает затраченных средств, ROI низкий. А вот узкоспециализированная модель, которая как GNU прилаги делает одну задачу, но очень хорошо и дешёво - это прям огонёк.
В статье хорошо всё, кроме гендерной повесточки
Астрологи объявили месяц повесточки. Тут про "дискриминацию", в соседней статье про послродовую депрессию у мужика в декрете.
А что плохого? Все по делу.
К сожалению с реальностью придется смириться: мужчины просто работают эффективнее когда речь идёт об интеллектуальном труде. По статистике среднеквадратичное отклонение по IQ у них выше, а гормональный фон даёт энергию для конкуренции
Ваше утверждение – типичный пример псевдонаучного обобщения, замаскированного под групповую статистику. Мета-анализы показывают, что средний IQ у мужчин и у женщин практически одинаковый, а различия в успеваемости и карьерных достижениях обусловлены чаще всего культурой, образовательной средой, социальными стереотипами и доступом к возможностям.
Некоторые исследования показывают чуть больший разброс значений, что значит, что среди мужчин может быть больше людей с очень низким и очень высоким IQ, но это свойство распределения, а не оценка качества группы. Это не говорит о том, что в среднем одна группа умнее другой, или что каждый представитель какой-то группы умнее другой, что какая-то группа лучше справляется с интеллектуальной работой, что профессиональные элиты формируются только биологией.
"гормональный фон даёт энергию для конкуренции"
Конкуренция != продуктивность. К тому же в интеллектуальной работе часто гораздо важнее сотрудничество.
Если бы мужчины "в целом были эффективнее", это устойчиво проявлялось бы во всех странах и культурах одинаково. Но различия сильно зависят от социального контекста.
Во всех странах и культурах мужчины эффективнее, разница лишь размере пропасти.
Глобальный средний IQ тут не важен, сложный интеллектуальный труд требуют высоких IQ как мужчины так и женщины, но из-за того что у мужчин разброс по IQ выше, то там где требуется высокий IQ для выполнения сложных задач мужчины в среднем будут эффективнее, просто потому что их группа в среднем будет иметь более высокий IQ.
По продуктивности я мог написать полную чушь, но учитывая положение выше продуктивность у мужчин тоже выше так как она зависит от уровня IQ
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 14:32
Перенос групповой статистики на всех членов группы – это логическая ошибка.
Даже если бы в правом "хвосте" распределения IQ статистически оказалось бы больше мужчин, каким образом из этого следует, что всем представителям группы можно приписать свойство "быть эффективнее"?
Нас не интересуют все представители группы, а только те, которые находятся в правом хвосте распределения. Ведь именно им достается тяжелый интеллектуальный труд и именно благодаря ним осуществляется весь научно-технический прогресс. И именно в этом хвосте подавляющее большинство это мужчины. Именно этот хвост отвечает за все сложные процессы в мире и именно этот хвост двигатель всего мирового прогресса. Если вы хотите поговорить про сотрудников гипермаркета то я почти не сомневаюсь что женщины там будут и умнее и эффективнее мужчин, потому что тут играет обратная сторона распределения
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 18:20
Ваш изначальный тезис утверждал, что мужчины эффективнее в интеллектуальном труде. Сейчас он сузился "в правый хвост".
Правильно ли я понимаю вашу логическую цепочку?
в правом хвосте распределения больше мужчин –>
именно этот хвост двигатель всего мирового прогресса –> следовательно, мужчины – двигатель мирового прогресса
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 19:33
Неужели не понятно что эффективность в интеллектуальном труде это про правый хвост. Кодеры например это не правый хвост, среди кодеров женщины и мужчины абсолютно равны. Нужно просто подумать
Вы не ответили на мой вопрос.
"Неужели не понятно, эффективность в интеллектуальном труде это про правый хвост."
Нет, не понятно. Объясните, что вы имеете в виду? В "правом хвосте" есть как мужчины, так и женщины, и их неравномерное распределение само по себе ничего не говорит ни об эффективности, ни о прогрессе.
Из-за бОльшего разброса по IQ и рассматривая только правый хвост распределения, средний у мужчин именно в правом хвосте будет выше. Что тут обсуждать ? То же самое с нижним только в этом случае там у мужчин ниже. Для обоих хвостов в целом эта разница видна, мужчины сильно выделяются как в топе так и на дне
Вы можете объяснить вашу логику, как из "средний у мужчин именно в правом хвосте будет выше" следует, что эти мужчины эффективнее в высоко-интеллектуальном труде и вообще "двигатель всего мирового прогресса"?
Я честно говоря уже устал отвечать на очевидные вещи. Мы же выяснили что в правом хвосте распределения который отвечает за тяжелый интеллектуальный труд средний IQ мужчин будет выше. Мне надо объяснять как более высокий средний IQ влияет на эффективность в интеллектуальном труде ? Спросите у ИИ
"Мне надо объяснять как более высокий средний IQ влияет на эффективность в интеллектуальном труде ?"
Нет, не надо, потому что не об этом разговор.
Ваша цепочка рассуждений понятна и выглядит логичной: правый хвост = высокий IQ –> в правом хвосте больше мужчин = средний IQ у мужчин в этом "хвосте" выше –> высоко-интеллектуальный труд требует высокого IQ = мужчины эффективнее –> этот "хвост" двигает мировой прогресс = мужчины являются его двигателем
Но эта цепочка ложная, потому что делает широкие обобщения. То, что в "правом хвосте" больше мужчин не делает их автоматически более продуктивными или "двигателем прогресса". Реальная эффективность в интеллектуальном труде и достижения зависят от множества факторов, а не только от IQ.
Ну и в конце концов непонятно, с какой реальностью, кому и зачем нужно мириться.
Кстати уж в области AI исследований нет никаких сомнений что средний IQ у мужчин там точно будет выше, о чем тут говорить. Среди мужчин там много гениев как раз таки засчет разницы в среднеквадратичном отклонении
"Когда парни-разработчики начинают разговаривать, например, про Linux, про Docker-контейнеры. И они тебя как бы исключают из разговора. То есть даже не смотрят на тебя, когда разговаривают."
А почему они на тебя должны смотреть? Хочешь обратить на себя внимание-скажи что-то дельное. Никому неинтересно смотреть как ты молча жуёшь картошку.
"И вот ты сидишь за обедом, мужчины начинают обсуждать что-то, связанное с системами. И они даже не понимают, что ты тоже можешь понимать то, о чём они разговаривают."
Откуда ты знаешь что они понимают про тебя? Опять на тебя не посмотрели?
"У нас был офсайт, на котором играли в покер. Ни мне, ни другим девушкам даже не предложили сыграть. Когда я сказала, что тоже буду играть, они, конечно, меня приняли. Но их реакция подразумевала, что видеть девушку, играющую в покер, — это странно."
Ты захотела-тебя взяли в игру. Что тебе ещё надо? Чтобы за тобой бегали и звали персонально? Есть сложившаяся неформальная копания коллег играющих в покер, если ты хочешь в неё влиться, инициатива должна от тебя идти.
Когда нет настоящих проблем, но их очень хочется всем показать, то надо придумать.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 13:39
Ваш снисходительный и обесценивающий тон как раз подчеркивает проблему, о которой упоминается в статье.
Нет никакой проблемы. Дама просто прочувствовала на своей шкуре, как парни получают своё место в иерархии благодаря своим навыкам и личностным качествам, а не просто по половому признаку.
Поддерживай адекватный разговор про линукс, докер, покер - и с тобой будут считаться на равных. Это мужской мир, у нас он работает так.
Надо выбрать одно - или быть на равных, или быть девочкой, а не пытаться отщипнуть от каждой роли только то, что выгодно.
"линукс, докер, покер"
Из того, что вы написали, это вообще единственные слова, которые упоминались в статье.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 сакавіка 2026, 00:59
по-моему тоже девушка просто хотела влиться в коллектив, и работать над более сложными задачами, которых ей давали мало. да и было с чем сравнивать:
Дискриминация может быть если всем парням за столом или в компании предлагают общаться и играть, а всем девушками нет. Но на это авторка вряд ли обращала внимание, сфокусировавшись на своих ощущениях. Мол если там какого-то не нерда, или арогантного менеджера-сэйлза не позвали в покер играть и обсуждать отладку драйверов в линуксе это понятно, нестыковка личных интересов, но я то интересный приятный человек, и если игнорят меня, то это 100% дискриминация по полу, национальности, цвету волос, весу или еще чего-там.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 18:27
"Дискриминация может быть если всем парням за столом или в компании предлагают общаться и играть, а всем девушками нет."
Об этом и речь: "Ни мне, ни другим девушкам даже не предложили сыграть."
Про то, что при этом предложили играть всем парням тут ничего нет. Может группа покеристов (так сложилось что парней) играла с теми кого знали. Желание остальных что девушек, что парней их не интересовало. Это может быть не очень хороший софт-скилл, и не умение считывать потенциальные ожидания окружающих, но не заведомая дискриминация.
Опять же, для некоторых коллективов это нормально игнорить невключенного туда человека. Бывает это по статусу.. трындят большие начальники в баре, и часто мнение линейного сотрудника, который там тоже оказался, их может интересовать только из вежливости и вполне заметно выражается, что их нетворкинг на него не распространяется.. это ж дискриминацией не назовешь, такое построение иерархии. С девушкой кстати скорее будут дольше болтать, но такое предпочтение обычно жалоб не вызывает.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2026, 23:01
Девушка описывает ситуацию как гендерную дискриминацию и делится своим опытом.
Ваши альтернативные интерпретации теоретически возможны, но сами по себе не являются опровержением исходной версии. Если бы вы сказали "девушка, вы могли неверно интерпретировать сигналы" – это была бы понятная позиция. Проблема в том, что подобные ситуации редко сопровождаются прямым заявлением "мы не зовём вас, потому что вы женщины". Чаще предвзятость проявляются через поведенческие паттерны – кого реально включают, а кого систематически не замечают. Отсутствие прямого признания не означает отсутствие предвзятости.
Да группа людей в общем-то и не должна считывать потенциальные ожидания окружающих, если это не мероприятие, конкретно направленное на тимбилдинг. Там да, за новичками имеет смысл наблюдать и вовлекать их в разговор. А отслеживать во время обычного разговора за обедом, кто уже готов обидеться, ну такое.
Проблема с софтами скорее у того, кто не может свои ожидания до группы людей донести и вместо этого идёт писать, как его унизили игнором.
Молодец, девушка! Приятно читать. Конечно сейчас будут все обсуждать в тысячный раз одни и те же тезисы гендерного равенства\неравенства, но увы. Кликбейт же нужен, просмотры, комментарии. Все всё понимаем.
"одни и те же тезисы гендерного равенства\неравенства, но увы. Кликбейт же нужен, просмотры, комментарии. Все всё понимаем"
Эта тема вызывает резонанс как раз в среде, где реально существует такое неравенство.
То есть везде? Или вы у вас есть примеры где все во всем равны?
"То есть везде?"
Именно! В том то и дело, что глубина проблемы сексизма недооценена: он пронизывает все сферы жизни, культуру, религию, нормализует невежество и незаметен как проблема.
"Или вы у вас есть примеры где все во всем равны?"
Все во всем равны это абсолютная величина, очевидно, что это невозможно везде, но к этому состоянию можно стремиться. В каких-то группах и даже целых обществах эти ценности будут проявляться сильнее, в других нет (условный хитмап представить себе несложно). Всегда можно привести в пример скандинавские страны (например в статье как раз говориться, что в Дании декрет обязательно делится между родителями), которые наиболее прогрессивные в вопросе гендерного равенства. Этим странам в принципе свойственны ценности, которые объединяют гуманизм, равенство, сотрудничество, автономию и социальную ответственность, что создает культурную среду, где дискриминация и невежество чувствительно снижаются.
Хорошая статья.
Умная девушка, благодаря своим способностям смогла освоиться в высокотехнологичной и востребованной сфере ML/ AI. Ничего удивительного. Ведь ступеньками к успеху был и Лицей БГУ, и ФПМиИ. Ну и нашла работу в Дании, переехала, вышла замуж.
Повезло? Нет. Говорят "нет везения - есть умение".
Мне по работе и жизни приходилось встречаться с такими. С ними интересно и приятно общаться.
Да, героиня интервью - большая молодец. Побольше бы таких в отрасли.
Ща бомбанет у многих от статьи.
А реальность такова, что вот буквально 10 минут назад обратился к самому толковому спецу в смежной команде (по совместительству девушке), поскольку два других спеца мужского пола не потянули все сделать по запросу.
Лично для меня пол, гендер, возраст как аттрибуты значения не имеют когда речь идет о работе. Есть только рабочие скиллы.
Кмк, это норма
Дарья* спасибо, интервью замечательное. Но шифроваться нужно лучше - в команде БГУ «Дети Тьюринга», которая выступала в Высшей лиге КВН в 2020 было не так и много девушек :)
"У нас был офсайт, на котором играли в покер. Ни мне, ни другим девушкам даже не предложили сыграть. Когда я сказала, что тоже буду играть, они, конечно, меня приняли."
А чего вам хотелось больше - играть в покер или играть в покер в компании мужчин?
Жертвы патриархата, скажите, сколько вам надо скинуться со всех мужчин, чтобы вы с этой муйней отстебались уже навсегда?
"Конечно, ты туда не попадёшь, просто отправив резюме, это так не работает. Но если он вдруг начнёт нанимать ресёрчеров в эту свою команду, то я бы очень хотела в неё попасть."
"... но вас сдерживают страхи, — стоит попробовать. Впрочем, это не только про Данию. "
Диана, мир все еще открыт. Профиль Яна тоже есть в LinkedIn. На сайте компании - ссылка для отправки резюме. Вы точно знаете, что делать, и вы готовы попробовать!
Locations
Paris + New York + Montreal + Singapore
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 сакавіка 2026, 07:03
"Ни мне, ни другим девушкам даже не предложили сыграть (в покер)"
А я сейчас начинаю вспоминать прямо противоположные ситуации. Например, когда мы собирались выезжать кататься на горных лыжах то обязательно приглашали в нашу компанию девушек. ....
Как же без них?
Скучновато.
Положительная дискриминация девушек не беспокоит разумеется ).
"Конечно, ты туда не попадёшь, просто отправив резюме, это так не работает. "
Согласен с Дианой. В высшую лигу просто так не попадёшь.
Однако умный (талантливый) и энергичный уже где то засветился. На олимпиадах, научно-технических конференциях. С кем то встречался, разговаривал, познакомился. Попал в списки потенциальных соискателей.
И дальше с ним начинают работать представители компаний. Приглашают на свои events, конференции. Идёт дальнейшее общение и познавание друг друга.
У Google такая система.
Есть у компаний MAANG и так называемый internal semester. Это когда студенты университетов проходят стажировку у них во время последних семместров обучения. А это по срокам может быть и до года.
Адсутнасць цикавосци гэта не дыскрыминацыя. Людзи ў офисах не ўсе з усими стасуюцца, незалежна ад полу.
Одни предъявы к мужчинам.
Зарплат не знает, но "сложилось впечатление", что женщинам платят меньше (умение выбивать зарплату вообще от пола не зависит).
Обсуждением докеров тоже обделили. Держу в курсе, обычно в разговоре смотрят на собеседника, а не на окружающих девушек, которым не терпится влететь разговор, а их не пущают.
Когда сказала языком, что будет играть в покер, то, конечно, приняли в компанию. Но, разумеется, нехотя, что ещё можно было ожидать от мужиков?
Ещё и барбершопов понастроили, чтобы выглядеть красивее девушек. Заговор против женщин, не иначе.
У героини синдром главного героя походу, ожидает, что за ней будут бегать и упрашивать высказать своё мнение или потусить с ними. Спойлер - не будут, если ты не селеба.