Як забусціць кар'еру джунам — парада кіраўніка AT&T
Генеральны дырэктар AT&T Джон Стэнкі лічыць, што маладым спецыялістам варта пераасэнсоўваць сваю кар’ерную траекторыю кожныя чатыры–пяць гадоў.

Пра гэта Стэнкі расказаў у падкасце In Good Company, адзначаючы, што традыцыйнае ўяўленне аб «правільнай» адукацыі імкліва старэе.
Паводле Стэнкі, хуткія тэхналагічныя змены і трансфармацыя бізнес-мадэляў патрабуюць ад работнікаў рэгулярнага абнаўлення навыкаў і гнуткасці. «Вы павінны думаць пра сваю кар’еру як пра чараду раздзелаў па чатыры ці пяць гадоў», — сказаў ён. Кожны такі «раздзел», на яго думку, павінен будавацца на новай базе кампетэнцый.
Кіраўнік AT&T падкрэсліў, што сучасная эканоміка робіць самаадукацыю не проста перавагай, а неабходнасцю: «Адзіны спосаб заставацца запатрабаваным 80–90 гадоў жыцця — гэта стаць уласным дэканам і мець выразны працэс навучання».
Стэнкі адзначыў, што доступ да ведаў сёння практычна бязмежны, а распаўсюджванне ШІ толькі ўзмацніла гэтую тэндэнцыю: выйграюць тыя, хто ўмее эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыю і інструменты ШІ.
Яго пазіцыя перагукваецца з рэкамендацыямі іншых вядомых постацей Крамянёвай даліны. Сузаснавальнік LinkedIn Рыд Хофман кажа пра неабходнасць станавіцца «CEO уласнай кар’еры» і выкарыстоўваць сваю «ШІ-натыўнасць» як канкурэнтную перавагу. Інвестар Навал Равікант таксама лічыць фармальную адукацыю састарэлай, сцвярджаючы, што сапраўднае навучанне цяпер цалкам залежыць ад ініцыятывы чалавека.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.