Калекцыянуюць лагатыпы ў рэзюмэ? 23-гадовы кіраўнік ШІ-стартапа прысаромеў зумераў за тое, што мяняюць працу кожны год
Маладыя спецыялісты занадта часта скачуць з адной кампаніі ў другую, недаацэньваючы доўгатэрміновыя выгады ад стабільнасці. Да такой высновы прыйшоў 23-гадовы генеральны дырэктар кампаніі па навучанні ШІ-мадэляў Mercor Брэндан Фудзі, аналізуючы рэзюмэ кандыдатаў.
Маладыя спецыялісты занадта часта скачуць з адной кампаніі ў другую, недаацэньваючы доўгатэрміновыя выгады ад стабільнасці. Да такой высновы прыйшоў 23-гадовы генеральны дырэктар кампаніі па навучанні ШІ-мадэляў Mercor Брэндан Фудзі, аналізуючы рэзюмэ кандыдатаў.
На думку Фудзі, пастаянная змена працадаўцаў дзеля кароткатэрміновай выгады — правальная стратэгія для тых, хто хоча пабудаваць сур’ёзную кар’еру.
«Занадта многія прадстаўнікі майго пакалення недаацэньваюць, наколькі моцна з часам назапашваюцца і даюць плён асабістыя сувязі, рэпутацыя, апцыёны і давер. Яны перабягаюць у самую хайпавую кампанію кожны год проста таму, што лічаць, быццам гэта прыгожа выглядае ў рэзюмэ. Паглядзіце на тых, хто стварыў нешта сапраўды выдатнае: сярод іх амаль няма серыйных перабежчыкаў», — напісаў ён у X.
Заснавальнік Mercor падкрэслівае, што мяняць працу варта толькі з важкіх прычынаў — напрыклад, калі вы цалкам спыніліся ў прафесійным развіцці. Пераход дзеля цікавейшых задач прынцыпова адрозніваецца ад гонкі за гучнымі брэндамі. Праўда, Фудзі прызнае, што ў ІТ і асабліва ў сферы ШІ ўтрымацца складана: у тым жа Сан-Францыска заробкі растуць так хутка, што «трава ў суседзяў заўсёды здаецца зелянейшай».
Цікава, што статыстыка пацвярджае звычку зумераў да частай змены месцаў, адзначае Business Insider. У сярэднім прадстаўнікі пакалення Z затрымліваюцца на адной пасадзе на 2 гады і 3 месяцы — на паўгода менш, чым міленіалы. Каля 70% зумераў, якія лічаць сябе «лаяльнымі» супрацоўнікамі, паралельна знаходзяцца ў пошуку новых варыянтаў.
Аднак стэрэатып пра тое, што зумеры — самае ветранае пакаленне на рынку працы, разбіваецца аб дадзеныя Бюро статыстыкі працы ЗША. Насамрэч часцей за ўсё ва ўзросце 20 гадоў працу мянялі зусім не зумеры і не міленіалы, а прадстаўнікі пакалення бэбі-бумераў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Dude c 9 лет в своем деле ?
Дядя 23 года гендир, можно мы сами решим сколько нам и где работать?
Спасибо