Кітай скупляе мазгі, Samsung абараняе сакрэты: вайна за інжынераў выходзіць у суды
Кітайскія вытворцы чыпаў актыўна перацягваюць інжынераў замежных канкурэнтаў, прапаноўваючы высокія заробкі ды ільготы. Samsung ды іншыя кампаніі імкнуцца абараніць свае тэхналогіі, у тым ліку праз суды і абмежаванні на пераход супрацоўнікаў.
Кітайскія вытворцы чыпаў актыўна перацягваюць інжынераў замежных канкурэнтаў, прапаноўваючы высокія заробкі ды ільготы. Samsung ды іншыя кампаніі імкнуцца абараніць свае тэхналогіі, у тым ліку праз суды і абмежаванні на пераход супрацоўнікаў.
Як паведамляе CNBC, 22 кастрычніка апеляцыйны суд Сеула прысудзіў былога супрацоўніка Samsung Electronics да пяці гадоў зняволення за перадачу тэхналогій вытворчасці памяці DRAM кітайскай кампаніі ChangXin Memory Technologies (CXMT).
Інжынер перайшоў у CXMT у 2016 годзе. У красавіку 2026-га яго прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі, аднак пазней пакаранне змякчылі. Суд улічыў прызнанне віны, раскаянне і супрацоўніцтва са следствам. Пры гэтым суддзі падкрэслілі, што ўцечка нанесла Samsung непапраўную шкоду і стварыла пагрозу прамысловай канкурэнтаздольнасці Паўднёвай Карэі.
Праблема становіцца ўсё сур’ёзнейшай па меры ўзмацнення кітайскіх вытворцаў паўправаднікоў. Паводле аналітыка Counterpoint Research Чонку Чхвэ, кітайскія кампаніі актыўна наймаюць вопытных замежных інжынераў, прапаноўваючы высокія заробкі, апцыёны, жыллё і падтрыманне сем’яў. Гэта дапамагае ім пераадольваць тэхналагічныя абмежаванні, асабліва на фоне амерыканскіх санкцый, якія ўскладняюць закупку сучаснага абсталявання.
Вынікі ўжо заўважныя. Паводле дадзеных Counterpoint Research, доля CXMT у сусветнай выручцы ад продажу DRAM вырасла з 4% у другім квартале 2025 года да 10% у другім квартале 2026-га.
Карэйскія вытворцы імкнуцца спыніць уцечку спецыялістаў і тэхналогій. Былы супрацоўнік Samsung расказаў CNBC, што кампанія адсочвала, куды пераходзяць некаторыя звольненыя інжынеры. Паводле яго, так кіраўніцтва дэманстравала астатнім, што змяніць працадаўцу будзе няпроста.
Samsung таксама выкарыстоўвае пагадненні пра неканкурэнцыю, якія могуць забараняць супрацоўнікам пераходзіць да канкурэнтаў на працягу двух гадоў пасля звальнення.
Бігтэх узляцеў пасля перамогі дэмакратаў у ЗША, а акцыі дата-цэнтраў абрынуліся. Чаму?
Напрыклад, у 2023 годзе кампанія дабілася праз суд забароны на працу свайго былога даследчыка DRAM у амерыканскай Micron. Суд прызнаў двухгадовае абмежаванне апраўданай неабходнасцю абароны тэхналогій Samsung.
Падобныя меры ўжываюцца і ў іншых краінах Азіі. На Тайвані пагадненні пра неканкурэнцыю могуць дзейнічаць не больш за два гады, прычым працадаўцы абавязаны выплочваць былым супрацоўнікам кампенсацыю ў памеры не менш за палову іх сярэднямесячнага заробку.
Аднак юрысты адзначаюць, што абараняць тэхналагічныя сакрэты становіцца ўсё складаней. У вытворчасці паўправаднікоў важныя не толькі дакументы і чарцяжы, але і практычныя веды інжынераў, назапашаныя за гады працы.
«Няма выразнай мяжы паміж прафесійным вопытам інжынера і канфідэнцыяльнай інфармацыяй кампаніі», — растлумачыў CNBC партнёр юрыдычнай фірмы Lee & Lee Закарыя Чан.
Паводле яго, звычайныя прафесійныя веды застаюцца ў супрацоўніка, а камерцыйныя сакрэты належаць працадаўцу. Але даказаць, што канкурэнт выкарыстаў менавіта сакрэтную тэхналогію, часта складана: староннія бачаць гатовыя мікрасхемы, а не ўвесь працэс іх вытворчасці.
Эксперты чакаюць, што па меры выхаду кітайскіх вытворцаў на міжнародныя рынкі спрэчак пра камерцыйную тайну і пераходы інжынераў стане больш.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.