«Калекцыянавалі нас, як карткі з пакемонамі»: звольненая супрацоўніца пра працу ў Meta

Экс-супрацоўніца Meta Брытні Леві, якая страціла працу падчас першага раўнда звальненняў у мінулым лістападзе, расказала, што меркаванні, быццам кампанія плаціць людзям ні за што, не з’яўляюцца перабольшаннем.

3 каментарыя

«Я адная з тых супрацоўніц, якія былі як бы нанятыя на вельмі дзіўную пазіцыю — мяне тут жа змясцілі ў групу людзей, якія не выконвалі ніякай працы. Мы проста сядзелі без справы. Працу даводзілася шукаць з боем», — адзначыла дзяўчына ў сваім ціктоку. Відэа набрала больш за мільён праглядаў.

@clearlythere #stitch with @roilysm #meta #metalayoffs #tech #techtok #techlayoffs #businessinsider #news #google #work #career #metaseverance #fyp #business ♬ original sound — Brit

У Леві сапраўды склалася ўражанне, быццам Meta старалася наняць як мага больш супрацоўнікаў толькі затым, каб яны не дасталіся іншым кампаніям. «Яны проста імкнуліся назбіраць нас пабольш, як картак з пакемонамі», — дзеліцца яна.

Леві нанялі ў красавіку 2022 года ў рамках праграмы па падтрымцы інклюзіўнасці, мэта якой — спрасціць пошук працы ў ІТ-рэкрутынгу для людзей з малапрадстаўленых сацыяльных груп. Яе звольнілі праз 7 месяцаў. Размаўляць публічна яна можа таму, што не падпісвала пагадненняў, якія забаранялі б ёй гэта.

Інвестар: Google і Meta наймалі тысячы людзей рабіць нічога
Па тэме
Інвестар: Google і Meta наймалі тысячы людзей рабіць нічога

«Яны казалі людзям не працаваць над тымі або іншымі рэчамі, хоць была маса працы, якую трэба было зрабіць», — працягвае дзяўчына.

У Леві перыядычна ўзнікалі замінкі ў працы, напрыклад, праз тое, што менеджары не дазвалялі ёй звязвацца з суіскальнікамі. Яна тым часам вывучала палітыкі кампаніі і распытвала іншых супрацоўнікаў, як ім працуецца тут. «Я магла зладзіць сабе выходны, і ніхто б нават не заўважыў. Я думаю, што цалкам маглі быць людзі, якія проста чэкініліся і потым нічога не рабілі», — адзначае Леві.

Паводле слоў Леві, іншыя яе калегі ў такім жа становішчы былі засмучаныя тым, што для іх няма занятку ў Meta. Асабліва таленавітыя і кваліфікаваныя людзі, якія дзеля Meta адкінулі іншыя перспектыўныя прапановы — яны лічаць, што кампанія спецыяльна стопарыла іх кар’ерны рост. Акрамя таго, так немагчыма дамагчыся нейкіх дасягненняў, якімі можна было б пахваліцца ў рэзюмэ. З плюсаў Леві кажа, што гэта было для яе добрай навукай.

Новыя звальненні? Тысячам супрацоўнікаў Meta далі дрэнныя адзнакі на перфоманс-рэв’ю
Па тэме
Новыя звальненні? Тысячам супрацоўнікаў Meta далі дрэнныя адзнакі на перфоманс-рэв’ю
Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Па тэме
Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек

Читать на dev.by