Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампаніі гатовыя плаціць да 100K на супрацоўніка, каб рэлакаваць і прымусіць хадзіць у офіс

Некаторыя кампаніі так моцна хочуць вярнуць людзей у офісы, што гатовыя марнаваць дзясяткі тысяч долараў, каб дапамагчы ім з пераездам, расказвае Wall Street Journal. Сярод такіх — энергетычная кампанія Chevron, рытэйлер Walmart, фармацэўтычныя, тэхналагічныя ды іншыя кампаніі.

15 каментарыяў

Спецыялісты рэкрутынгавай платформы ZipRecruiter налічылі ў ЗША 3,8 млн вакансій, у якіх згадваецца рэлакацыйны бонус — у 2020-м такіх было толькі 2 млн. Таксама рэлакейт-бонус фігуруе ў 75% аб’яў аб працы джабборда Indeed.

Паводле даных сэрвісу ARC Relocation, які дапамагае кампаніям рэлакаваць кадры, пераезд аднаго новананятага супрацоўніка можа абыходзіцца ім у $19 тысяч у выпадку, калі чалавек здымае жытло, і да $72 тысяч — калі валодае нерухомасцю. Даражэй рэлакаваць дзейных супрацоўнікаў: ад $24 тысяч у выпадку арандатараў да $97 тысяч — домаўладальнікаў.

«Мы назіраем значны прыток кліентаў ад таго моманту, калі кампаніі пачалі патрабаваць ад аддаленых супрацоўнікаў вярнуцца ў офіс», — падзяліліся ў ARC Relocation з Insider.

Meta перастала посціць вакансіі з аддаленай працай
Meta перастала посціць вакансіі з аддаленай працай
Па тэме
Meta перастала посціць вакансіі з аддаленай працай

Там кажуць, што самыя вялікія выдаткі прыпадаюць на рыэлтараў, якіх наймаюць для суправаджэння куплі і продажу нерухомасці супрацоўнікамі. Камісія такіх агентаў за сярэднестатыстычны дом складае $21 тысячу. Акрамя таго, людзям могуць кампенсаваць запакоўку і дастаўку маёмасці, а таксама некалькі месяцаў арэнды карпаратыўнага жытла.

Воблачная кампанія Appian з Віргініі аплаціла пераезд у штат 109 аддаленым супрацоўнікам, якія ўладкаваліся да яе на працягу апошніх трох гадоў. Там адзначылі, што «вераць» у працу твар у твар.

Кампаніі выкарыстоўваюць не толькі заахвочвальныя, але і застрашлівыя метады для вяртання супрацоўнікаў у офіс. Напрыклад, у JPMorgan старэйшых менеджараў абяцалі пакараць, калі яны не будуць у офісе тры дні на тыдзень. У сакавіку Twitter абавязаў усіх быць у офісе, а ў Tesla тым, хто не пажадаў, сказалі шукаць новую працу. Amazon адмовілася прыслухацца да 30 тысяч сваіх супрацоўнікаў, якія выказаліся супраць офісаў — нягледзячы на тое, што ў вызначаны тэрмін яны не будуць гатовыя прыняць людзей.

30K сотрудникам Amazon сказали что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
По теме
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
Amazon загадала супрацоўнікам вярнуцца ў офісы ад мая. Але офісы будуць гатовыя толькі ў верасні
Amazon загадала супрацоўнікам вярнуцца ў офісы ад мая. Але офісы будуць гатовыя толькі ў верасні
Па тэме
Amazon загадала супрацоўнікам вярнуцца ў офісы ад мая. Але офісы будуць гатовыя толькі ў верасні
Американская ИТ-компания выложила вакансию «только для белых» застыдилась ушла из интернета
Американская ИТ-компания выложила вакансию «только для белых», застыдилась, ушла из интернета
По теме
Американская ИТ-компания выложила вакансию «только для белых», застыдилась, ушла из интернета

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-3

Всё правильно! Бараны должны быть в стойле, а не на вольном выпасе. А то глядишь - захотят под деревом полежать, вместо того чтобы молоко давать.

1

Бараны должны быть в стойле,

Самокритика это полезно. Трезвый взгляд тоже. Но не поможет уже.

[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

НеГригорий НеАзарёнок
НеГригорий НеАзарёнок Что-нибудь нейтральное в Synesis
-1

Максимально согласен, на вольном выпасе нужна крепкая рука хозяйственника, а у нас на всю страну таких только две.

1

И секрет открою, образованный ты наш. Если открыть что-то кроме протухшей методы то можно сделать невероятное открытие. Оказывается бараны молоко не дают. Прикинь как бывает 😳

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Ждал этого вопроса, поэтому специально для таких недалёких выделил это слово жирным, но видно это не помогло увидеть иронию.
Да, тяжковато вам по жизни, одна извилина да и та - след от фуражки.

0

Ждал этого вопроса

Как песков про пасху? Уааахахахахаа, дешёвое извивание на сковородке.

Anonymous
Anonymous
1

выделил это слово жирным

Сарказм принято выделять италиком, жирным выделяется акцентирование.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Уж если совсем как малышу разжёвывать - то это отсылка к случаям, когда берут человека на один проект, а дают другой, или даже когда берут человека на бек, а говорят саппортить фронт (был такой паренёк у нас на одной галере).
Понимаю, что понять это трудно, и это осилит мозг не каждого. Удачи вам.

0

Ты обновил методу? У тебя появились новые слова в лексеконе. У рааааааааааааа, новая метода, налетай

0

Так как там у тебя в стоиле, загоне или хлеву? Ответ будет?

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Ответ есть - сходите к узкому специалисту, работающему в области психиатрии. Притом срочно. Скорейшего выздоровления вам!

1

Видно совсем в сарайчике плохо рас так стесняемся ответить. Или просто в методе ещё не прописали.

Копыта хоть чистят? А то прямо на самом верху возмущался, что копыта не всегда может народ почистить.

4

Я немного не понимаю, в чём смысл?
Вроде же многие компании рапортовали о том, что производительность на удалёнке только увеличилась. Нафига возвращать людей в офис?

2

Э(де)фективным менеджерам нужно собирать совещания для поддержания своей самооценки и чувства собственной важности. Им грустно и одиноко, они никому не нужны, без них всё работает. Они чувствуют себя ненужными.

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
0

А был ли спад производительности после переходп на удаленку?