Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Гэта як абкрадаць». Айцішнік захацеў на 4-дзённы тыдзень (і не проста так) — рэакцыя кампаніі

Чатыры гісторыі пра сквапнасць, якія дрэнна скончыліся для кампаній.

12 каментарыяў
«Гэта як абкрадаць». Айцішнік захацеў на 4-дзённы тыдзень (і не проста так) — рэакцыя кампаніі

Чатыры гісторыі пра сквапнасць, якія дрэнна скончыліся для кампаній.

«Будзеш працаваць 4 дні на тыдні, а атрымліваць як за 5?!»

Арнольд*, распрацоўшчык:

— Патрымайце маё піва, бо ў мяне якраз ёсць гісторыя. 

3+ гады таму майму малодшаму сыну паставілі дыягназ дыябет — а гэта аўтаматычна інваліднасць. Як бацьку дзіцяці-інваліда мне паводле закону належыць адзін аплачаны выходны на тыдзень. Даведаўшыся пра гэта, я вырашыў: ну, а чаму б і не напісаць заяву — не адмаўляцца ж ад чатырохдзённага тыдня. 

Я мог пайсці і напісаць, але чорт панёс падзяліцца з непасрэдным кіраўніцтвам — маўляў, яны ж не будуць супраць. Кіраўніцтва абурылася: «Ты будзеш працаваць 4 дні на тыдні, а атрымліваць як за 5?!» Я нават запомніў словы: «Гэта раўназначна таму, як абкрадаць заказчыка». 

Я ў адказ таксама ўскіпеў і нагадаў, што мне даўно не падымалі заробак пад прыкрыццём «цяжкіх часоў». Ну, вось цяпер яны цяжкія ўжо ў мяне: сыну, напрыклад, трэба паставіць помпу для бесперапыннага ўвядзення інсуліну — а гэта дорага. Скончыў я тым, што запатрабаваў у такім выпадку падняць мне заробак, бо «даўно пара», і сышоў, грукнуўшы дзвярыма.

Я быў злы настолькі, што ў той жа вечар паставіў у LinkedIn статус «Open tо wоrk» — і даволі хутка атрымаў прапанову ад калегі, з якім калісь працаваў. Ён напісаў, што і не марыў, каб я вызваліўся, — запрасіў да сябе ў каманду. Я прайшоў сумоўе з эйчарам, потым тэхнічнае інтэрв’ю з сваім жа таварышам — і атрымаў офер. І так, я не стаў хаваць ад новага наймальніка, што прымусіла мяне паставіць зялёную планку ў LinkedIn. У кампаніі запэўнілі, што я змагу выбраць: атрымаць адзін выхадны на тыдзень або працаваць на гадзіну менш кожны дзень — без страты ў заробку. 

Вось так сквапнасць самі ведаеце каго загубіла. Выкарыстоўваю слова «загубіла», бо былому працадаўцу, як высветлілася, было не ўсё роўна, звольнюся я ці не. Ён усё ж выставіў контрофер, міласціва пагадзіўшыся дадаць у заробку і даць мне той самы выходны, але «астатнім мы скажам, што ты працуеш з дому». Я адмовіўся.

Усе падзеі невыдуманыя, усе супадзенні — невыпадковыя, але кампанію, мабыць, называць не буду.

«Мы думалі, ты зробіш бясплатна, што тут рабіць»

Вольга*, тэхнічны пісьменнік:

— Гісторыя не асабіста мая, ейны галоўны герой — мой родзіч. Ён працаваў сола на адным праекце — і сышоў пасля завяршэння. Іншая кампанія зрабіла офер і чакала, пакуль ён сумленна выканае абяцанні перад сваім працадаўцам.

Праз нейкі час экс-наймальнік зноў узнік на гарызонце з просьбай зрабіць такую ж праграму, як тую, над якой распрацоўшчык працаваў раней. Той сказаў: окей — з вас столькі (у раёне добрага месячнага заробку).

Былы працадаўца абурыўся: мы думалі, ты зробіш бясплатна, гэта ж амаль тое самае, над чым ты працаваў. Што тут рабіць?! 

Наш герой сказаў, што ўвогуле ў яго іншая праца — а значыць, яму давядзецца рабіць усё ў свой вольны час. Так што або плаціце, або ён нічога рабіць не будзе.

Кампанія пачала шукаць, хто ж зробіць: звярнулася ў адно месца — там выставілі рахунак у доларах не менш чым з пяццю нулямі, у другое — наогул у тры разы больш.

І тады яны вярнуліся да распрацоўшчыка, пачалі таргавацца. А ў таго засталіся сябры сярод калег у папярэдняй кампаніі — і ад іх ён даведаўся, колькі запрасілі астатнія за тую ж працу. Вядома, ён адмовіўся працаваць над праграмай.

«Не аказала належнага ўзроўню падтрымкі пры пераездзе і з легалізацыяй у новай краіне»

Таццяна, тымлід:

— У мяне ёсць гісторыя пра тое, як кампанія вось так проста пазбавілася спецыяліста, што прывяло да наступстваў на праекце.

Я тры гады цягнула гэты праект як тымлід. Пераехала ў Польшчу ў рамках кампаніі. Але, на жаль, кампанія не аказала належнага ўзроўню падтрымкі пры пераездзе і з легалізацыяй у новай краіне. І праз паўгода я прыняла рашэнне змяніць працадаўцу.

Тлумачу: яны не змаглі даць тлумачэнняў па турбуючых мяне пытаннях (напрыклад, як новы польскі закон у 2022 годзе паўплывае на памер майго заробку), а абавязкі па легалізацыі перадалі польскай фірме, якая сур’ёзна лажала. 

Па сутнасці, адзінае, з чым дапамаглі — падрыхтавалі umowę o pracę, якую я паказала пры перасячэнні мяжы беларускім памежнікам (былі ковідныя часы, і з Беларусі выпускалі толькі пры ўмове, што ты едзеш працаваць у Польшчу).

У выніку, калі я рабіла офбордынг, на маё месца паставілі двух людзей: адзін — больш тэхнічны спецыяліст, другі — больш customer facing. Паводле маіх былых калег, ім не ўдалося наладзіць адносіны з customer facing лідарам, які прыйшоў мне на змену. А праз тры гады я даведалася, што і праект схлопнуўся.

«Цана пытання — 100+ долараў, дырэктар сказаў: вось яшчэ грошы траціць!»

Яўген, devOps:

Яшчэ ва ўніверсітэце ўладкаваўся сісадмінам у адну кантору (не ІТ), разглядаў яе як месца для «размеркавання». Але насцярожыла, што база дадзеных кліентаў у іх захоўвалася проста ў офісе на серверы — а калі я заікнуўся пра тое, што трэба было б перанесці яе ў воблака (гэтага патрабаваў новы закон, а цана пытання — 100+ долараў), дырэктар сказаў: «Вось яшчэ грошы траціць!»

Я зразумеў, што размяркоўвацца туды дакладна не буду: калі нават такое капеечнае патрабаванне яны выканаць не гатовы. 


* Імёны спікераў зменены на іхную просьбу.

«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія звар'яцела на AI — айцішнікі скардзяцца
«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія звар’яцела на AI — айцішнікі скардзяцца
Па тэме
«Час на задачу скарацілі ў 2 разы». Кампанія звар’яцела на AI — айцішнікі скардзяцца
Маму траіх звольнілі з Lesta пасля дэкрэту? «Пасадзілі за камп без інтэрнэту ў чужым аддзеле»
Маму траіх звольнілі з Lesta пасля дэкрэту? «Пасадзілі за камп без інтэрнэту ў чужым аддзеле»
Па тэме
Маму траіх звольнілі з Lesta пасля дэкрэту? «Пасадзілі за камп без інтэрнэту ў чужым аддзеле»
Звольнілі ў Польшчы — падкруціў CV і паляцеў у Дубай з казачным офферам (і ПМЖ за пару дзён)
Звольнілі ў Польшчы — падкруціў CV і паляцеў у Дубай з казачным офферам (і ВНЖ за пару дзён)
Па тэме
Звольнілі ў Польшчы — падкруціў CV і паляцеў у Дубай з казачным офферам (і ВНЖ за пару дзён)
«Працу яшчэ не шукала». Звольнілі з Amazon — як жывецца на дапамозе ў багацейшай краіне
«Працу яшчэ не шукала». Звольнілі з Amazon — як жывецца на дапамозе ў багацейшай краіне
Па тэме
«Працу яшчэ не шукала». Звольнілі з Amazon — як жывецца на дапамозе ў багацейшай краіне
«За сацсеткі». Тымліда звольнілі ў першы працоўны дзень — ён у шоку
«За сацсеткі». Тымліда звольнілі ў першы працоўны дзень — ён у шоку
Па тэме
«За сацсеткі». Тымліда звольнілі ў першы працоўны дзень — ён у шоку
«Калі шукаеш працу ў 2026, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць кампаніі-фэйкі — расследаванне айцішніка
«Калі шукаеш працу ў 2026, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць кампаніі-фэйкі — расследаванне айцішніка
Па тэме
«Калі шукаеш працу ў 2026, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць кампаніі-фэйкі — расследаванне айцішніка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

table
table Table в Database
2

Мы думали, ты сделаешь бесплатно, что тут делать-то

всегда мечтал поработал бесплатно. Даже по ночам снилось. А если "что тут делать" - возьми сам и сделай.

Не оказала должного уровня поддержки при переезде и с легализацией в новой стране

компания настояла на переезде? а что должна была сделать компания? снимать 2 года пентхаус в мариотте пока герой адаптируется к новым условиям? как помочь с легализацией? напечатать карту побыта и домой прислать? бородатые дети, ей богу

Richard James
Richard James тунеядец в опале
-2

Не оказала должного уровня поддержки при переезде и с легализацией в новой стране

Татьяна, ну ты и позорище

-2

Не то чтобы я специалист в белках, но у белочки на картинке лапы стрЁмные))

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
1

Техпис выставил за работу сумму "в районе хорошей месячной зарплаты", ну допустим 5к, а работодатель планировал получить это бесплатно, а на самом деле она стоила "счёт в долларах не меньше, чем с пятью нулями", то есть от 100к, а потом и "вообще в три раза больше".

Только мне видятся несостыковки в цифрах этой истории?

-2

Хм, почему же Яна Пильник называет людей, которых кинули с зарплатой, скамерами. Но менеджмент которых их кинул, по мнению Яны Пильник, не скамеры. https://devby.io/blogs/posts/net-vygoraniya-est-infarkt-v-30-#comment36893093

Яна Пилник уверяет что когда тебя кидает менеджемент с зарплатой в Белоруссии, то ты должен согласиться, забрать трудовую и искать новую работу. Чтобы тебя потом опять КИНУЛ МЕНЕДЖМЕНТ на другую зарплату.
https://devby.io/news/komande-maxbit-predlagaut-1600-rublei#comment85166032
Вопрос - зачем?

Так много вопросов и так мало адекватных ответов от Яны Пильник)))

Пользователь отредактировал комментарий 10 июля 2026, 10:10

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Что это за поток сознания?

Чтобы тебя ОПЯТЬ не кинул скамер, нужно не идти работать к скамеру и самому не нарушать закон, всё очень просто)))

-2

Так а как всётаки по твоему, работают в РБ законы или нет?))

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Ещё раз отвечаю, что бессмысленно задавать подобные вопросы рандомному ноунейму в интернете. Вы можете вместе с "бедными и обманутыми" лично узнать это на практике, а потом рассказать нам.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Аххахахахахахаазаззаз, смешно, с чего это мне нужно прятаться от неадекватных новорегов?

1

Все эти конторы показали истинное лицо уже давно в период кризиса, и это хорошо на самом деле.
Никаких сантиментов и никакой веры в их вранье. Надо что то сделать - плати, сверхурочно - х3 плати. И посылать нафиг с их семьями, мы думали сделаешь бесплатно? - плати х10

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Бывший работодатель возмутился: мы думали, ты сделаешь бесплатно, это же почти то же самое, над чем ты работал. Что тут делать-то?!

интересно, откуда вообще эта рабоче-крестьянская простота?!