Варгеймеры прадавалі крутыя заплечнікі і гадзіннікі — а як з гэтым у Lesta? Здаецца, не так тлуста

З сыходам Wargaming з Беларусі з «Куфара» паступова зніклі брэндаваныя заплечнікі Thule, потым бесправадныя навушнікі. А мерч Lesta таксама трапляе на маркетплэйсы? Паглядзелі, як змяніўся «асартымент».

3 каментарыя

Пяць рэчаў ад Lesta: «зіпка» пасля адной мыйкі, худзі, паўэрбанк, шопер і тэрмакубак

Па слове Lesta на «Куфары» — дзевяць аб’яў, з іх пяць — пра перапродаж мерча. 

«Байка-зіпка» Lesta выстаўлена тут за 30 рублёў. Яе гаспадар сцвердзіў у апісанні, што рэч новая «насілася адзін раз» і прайшла адну мыйку. А вось новае худзі з капюшонам ад Lesta 40-44 памеру ацэнена ў 65 рублёў. Аўтар аб’явы заўважае, што налепкі, яны ж «ліпучкі», можна мяняць месцамі.

Яшчэ мы знайшлі сярод тавараў брэндаваны паўэрбанк за 80 рублёў, тэрмакубак Lesta за 20 і шопер з танкам «ІСУ-152» за 10. 

31 рэч ад Wargaming: «культавая» куртка, швейцарскія гадзіннікі і навушнікі за 1000 рублёў

Па слове Wargaming аб’яў значна больш — 42, але з рэчамі на продаж усяго 31, астатнія — пра продаж гаража ў Шабанах, арэнду складоў і ўсё ў такім духу.

Футболкі World of Tanks выстаўлены па 35 рублёў (і аўтар аб’явы дадае, што ў яго яшчэ «маюцца бомберы і світшоты, новыя»). Цёплая камізэлька ацэнена ў 100, ёсць тлумачэнне: «Амаль не насілася, не падышла па памеры. Цэлая, без праблем». 

Новая куртка («культавая, кастомная») прадаецца за 400. Аўтар аб’явы піша, што ў яго «ёсць у двух колерах: хакі і чорная». Таксама на «Куфары» ёсць некалькі камплектаў: шапка-шалік-рукавіцы за 180 рублёў, шалік-рукавіцы за 25, і проста шалік за 15 — такія на «Куфары» прадаюцца не першы год.

«Крутое худзі» (гэта цытата) у выдатным, на думку гаспадара, стане выстаўлена за 39 рублёў. У аб’яве гаворыцца, што яно «было распрацавана лепшым супрацоўнікам каманды падтрымкі ў гульні World of Tanks». Гэты ж чалавек прадае яшчэ новую футболку з Wargaming WEST'17 за 19 рублёў, б/у світшот для WG Festa'18 за 49 і бомбер у «добрым стане», які яго гаспадар «насіў ахайна», — за 39.

Яшчэ сярод аб’яў мы заўважылі б/у калонку за 35 рублёў, сярэбраны кулон-жэтон за 100, спартыўную сумку за 85 рублёў, а таксама падстаўкі пад купкі, адкрывалкі, бірулькі, магніты, налепкі, ручкі і іншую сувенірку.

Гадзіннікаў на пляцоўцы з аб’явамі — 5 штук: ад 130 рублёў да 800. Многія не насіліся, а «даставаліся толькі паглядзець». Цікава, што адну і тую ж швейцарскую мадэль адзін чалавек выставіў за 200, другі 300, трэці за 500, а — чацвёрты за 800, прычым канкрэтна яго гадзіннік пазначаны як б/у.

Самы дарагі лот — б/у правадныя навушнікі, яны выстаўлены за 1000 рублёў, і ў аб’яве ёсць пазнака: «аплата толькі наяўнымі».

Новыя менеджары, адмена штрафаў, непатызм? Як жыве мінская Lesta пасля нацыяналізацыі «мамы»
Па тэме
Новыя менеджары, адмена штрафаў, непатызм? Як жыве мінская Lesta пасля нацыяналізацыі «мамы»
У Lesta забаранілі лаяцца матам. А хочацца? А дзе можна?
Па тэме
У Lesta забаранілі лаяцца матам. А хочацца? А дзе можна?
Что айтишники продают перед отъездом и вообще. Десятки вещей от Wargaming
Па тэме
Что айтишники продают перед отъездом и вообще. Десятки вещей от Wargaming
Падарункі з мінулага. Экс-супрацоўнікі Wargaming зноў распрадаюць цёплыя рэчы
Па тэме
Падарункі з мінулага. Экс-супрацоўнікі Wargaming зноў распрадаюць цёплыя рэчы

Читать на dev.by