Маск апусціў 500-мільярдны праект OpenAI і назваў Альтмана ашуканцам

Ілан Маск раскрытыкаваў маштабны праект Stargate па будаўніцтве ў Тэхасе АІ-інфраструктуры, які быў ухвалены Дональдам Трампам і будзе рэалізаваны некалькімі кампаніямі, уключаючы OpenAI, Microsoft, Nvidia і Oracle. Праз некалькі гадзін пасля анонсу Маск заявіў, што «насамрэч у іх няма грошай».

4 каментарыя

Softbank, OpenAI, Oracle і блізкаўсходні фонд MGX плануюць па першым часе ўкласці ў ініцыятыву $100 млрд, а найбліжэйшымі чатырма гадамі — $500 млрд. Маск настроены скептычна: ён нібыта з вартых даверу крыніц ведае, што ў SoftBank забяспечана пад праект значна менш за $10 млрд. У асобных пастах ён назваў гендырэктара OpenAI Сэма Альтмана хлусам і ашуканцам.

Альтман у адказ выказаў павагу да здзяйсненняў апанента і назваў яго «адным з самых натхняльных прадпрымальнікаў нашага часу». У іншым пасце ён абверг словы Маска наконт грошай і не прамінуў укалоць яго: «Я разумею: тое, што добра для краіны, не заўсёды выгадна тваім кампаніям».

Журналіст CNBC спытаў наконт слоў Маска гендырэктара Microsoft Сацью Надэлу. Ён адзначыў, што можа гаварыць толькі за тыя $80 млрд, якія мае ў сваім распараджэнні.

Між тым новы кансультатыўны орган самога Маска ўжо спрабуе знізіць чаканні грамадскасці ад сваёй працы. Ведамства DOGE, якое мелася правесці ацэнку эфектыўнасці амерыканскага ўрада і паменшыць яго выдаткі, возьме на сябе функцыі HR і тэхпадтрымкі — яно зоймецца абнаўленнем софту і скарачэннем штату дзяржслужачых. Таксама супраць DOGE ўжо пададзена некалькі судовых пазоваў.

SoftBank і OpenAI укладуць па $19 млрд у мегапраект Stargate у сферы АІ
Па тэме
SoftBank і OpenAI укладуць па $19 млрд у мегапраект Stargate у сферы АІ
Маск застаўся адзін кіраваць дэпартаментам ацэнкі эфектыўнасці амерыканскага ўрада
Па тэме
Маск застаўся адзін кіраваць дэпартаментам ацэнкі эфектыўнасці амерыканскага ўрада
Маск першапачаткова хацеў, каб OpenAI працавала на прыбытак, а цяпер судзіцца з ёй праз гэта — кампанія выклала перапіскі з Альтманам
Па тэме
Маск першапачаткова хацеў, каб OpenAI працавала на прыбытак, а цяпер судзіцца з ёй праз гэта — кампанія выклала перапіскі з Альтманам
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Па тэме
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў

Читать на dev.by