Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Мозг закіс». Уладкаваўся ў FAANG — і паступіў у магістратуру. Навошта?!

Аркадзь* скончыў беларускую ВНУ і пераехаў у Польшчу — і праз два гады паступіў у мясцовую магістратуру завочна. Даведаліся, навошта гэта спатрэбілася і як сумяшчаць вучобу з працай.

2 каментарыя
«Мозг закіс». Уладкаваўся ў FAANG — і паступіў у магістратуру. Навошта?!

Аркадзь* скончыў беларускую ВНУ і пераехаў у Польшчу — і праз два гады паступіў у мясцовую магістратуру завочна. Даведаліся, навошта гэта спатрэбілася і як сумяшчаць вучобу з працай.

— Я пераехаў у Польшчу 2+ гады таму — ужо атрымаўшы офер на New Grad пазіцыю (гэта месцы пачатковага ўзроўню, якія кампаніі ствараюць адмыслова для нядаўніх выпускнікоў універсітэтаў або каледжаў з мінімальным досведам працы або без яго — заўв.) у адной з FAANG-кампаній у Варшаве. 

Пра саму вакансію даведаўся ад сябра — у мяне было нямала добрых знаёмых, у тым ліку старэйшых па ўзросце, якія ўжо працавалі ў ІТ. Я даслаў рэзюмэ — і праз два дні ў мяне ўжо быў сазвон з эйчарам. 

Затым я прайшоў некалькі тэхнічных суразмоўяў. Расказваю пра гэта коратка, але на справе ўсё расцягнулася на 4-5 месяцаў і ў выніку завяршылася оферам. Так, джуніёрскай, але мяне яна задаволіла (хоць не схаваю, хацелася большага). 

«Пачаў адчуваць, як мой мозг пачаў крыху закісаць»

Першыя два гады я працаваў фул-тайм, паціху адаптаваўся да новай краіны і вучыў мову — але з часам з’явілася і пачала мацнець ідэя паступіць у магістратуру. Думаю, галоўная прычына ў тым, што я пачаў адчуваць, як мой мозг пачаў крыху «закісаць».

У той час я перайшоў на вельмі «сумны» праект — ад праграмістаў там патрабавалася толькі бясконца наладжваць канфігі для рэлізаў, пісаць код асабліва не даводзілася.

І я з ностальгіяй успамінаў вучобу ва ўніверсітэце — як мы на розных прадметах разбіраліся ў новых для нас тэхналогіях, у тым ліку «нішавых»: і на ASSEMBLER нешта пісалі, і на нізкаўзроўневым C з WinAPI, і розныя алгарытмы шыфравання спрабавалі. 

Да таго ж маёй дыпломнай працай кіраваў вучоны, які прысвяціў навуцы шмат гадоў і мае вельмі салідныя паказчыкі цытавання. Сумесная праца з ім пакінула ўва мне зерне любові да навукі і жаданне займацца ёю глыбей.

«Усе паспяховыя дзеці маміных сябровак вучыліся ў Германіі»

Нейкі час я глядзеў у бок навучання ў магістратуры ў Германіі, дэталёва даследаваў гэтую тэму — бо гучыць крута: усе паспяховыя дзеці маміных сябровак вучыліся ў Германіі. Аднак мае пошукі ні да чаго не прывялі.

Праграм, дзе не патрэбна нямецкая і можна вучыцца дыстанцыйна, пры гэтым працуючы на поўную стаўку ў Польшчы, я амаль не знайшоў. 

Тыя ж, якія падыходзілі па крытэрыях, былі ў прыватных ВНУ з даволі слабой акадэмічнай рэпутацыяй і … непрыгожым лагатыпам (так, гэта важна: лагатып павінен эфектна выглядаць на LinkedIn і пажадана мець старажытны выгляд). 

У рэшце я вырашыў, што буйны дзяржаўны ўніверсітэт у Польшчы будзе лепш за слабы прыватны ў Германіі.

«Экзамена, акрамя моўнага, не было: я толькі загрузіў сканы»

Пад мае крытэрыі пасавала праграма ад Politechnika Warszawska — так званы Ośrodek Kształcenia na Odległość (OKNO). Там можна вучыцца завочна і дыстанцыйна, прыязджаючы толькі на экзамены. Навучанне вядзецца толькі на польскай, але да таго часу я ўжо больш-менш з ёй асвоіўся.

Поўны спіс патрабаванняў для замежнікаў ёсць у іх на старонцы, але калі коратка, патрабаваліся:

  • дыплом аб вышэйшай адукацыі, дадатак, апостыль і прысяжны пераклад усяго гэтага; 
  • сертыфікат на ўзровень B2 у польскай; 
  • тады яшчэ можна было здаваць экзамен проста ва ўніверсітэце, але цяпер такую магчымасць прыкрылі (параўноўваючы складанасць таго самага экзамену з дзяржаўным, я ў цэлым разумею, чаму).

Уступнага экзамену, акрамя моўнага, як такога не было: я толькі загрузіў сканы дакументаў у сістэму, заплаціў 58 злотых — і праз месяц прыйшло станоўчае рашэнне. На той момант семестр навучання каштаваў 5200 злотых, прычым вучоба платная для ўсіх, незалежна ад грамадзянства, наяўнасці карты паляка або ўзроўню валодання мовай.

«Бывала цяжка ісці дадому з думкай, што замест адпачынку цябе чакае хатняя праца»

Ці цяжка вучыцца? Паколькі дыстанцыйны фармат навучання ў цэлым арыентаваны на працуючых студэнтаў, з сумяшчэннем не ўзнікае праблем. Прынамсі, арганізацыйных.

Абавязковыя вочныя экзамены праходзяць па суботах раз у паўсеместр — столькі працягваецца вывучэнне чарговага набору з двух-трох прадметаў. Адзін раз за два гады трэба наведаць вучэбны збор, які доўжыцца тыдзень і складаецца з ачных заняткаў у працоўныя гадзіны — тут працадаўца без праблем выдаў мне аплочаны вучэбны адпачынак (і так, хлопцам на B2B было цяжэй).

Складанасць самога матэрыялу вар'іруецца ад прадмета да прадмета. Але ў сярэднім вучоба адчуваецца нашмат лягчэй, чым было ў Беларусі — нават з улікам майго перфекцыянізму і жадання закрываць усё на пяцёркі.

Сесіі ў беларускай ВНУ былі нечым пекельным — ты ўсмоктваў вялікія аб’ёмы інфармацыі і цалкам выпадаў з жыцця на два тыдні. Тут жа і сесіі як такой няма: два-тры экзамены па прадметах, якія вывучаліся апошні паўсеместр, ідуць адзін за адным у адну суботу, але і рыхтавацца да іх лягчэй.

Прыемны бонус — добраахвотныя пераздачы: можна прыйсці на экзамен зноў праз два тыдні, нават калі ён ужо здадзены, але ты хочаш палепшыць адзнаку (праўда, ёсць і рызыка яе пагоршыць).

На многіх прадметах трэба рэгулярна рабіць і дасылаць на праверку хатнія заданні, так што па вечарах пасля працы ў мяне цяпер заўсёды ёсць, чым заняцца. Не схаваю, псіхалагічна бывала цяжка пасля напружанага рабочага дня ісці дадому з думкай, што замест адпачынку цябе чакае хатняя работа да дзвюх гадзін ночы, каб паспець да дэдлайну. 

«Я б дакладна хацеў дайсці да прыстаўкі „dr.“ да свайго імя»

Што гэта ўсё мне дасць — думаю, для кар’ернага росту ў кароткатэрміновай перспектыве… нічога. На працы адзнакі за performance review і павышэнне прысуджаецца перш за ўсё за прыгожыя метрыкі і бізнес-уклад. У гэтым плане, карысць хутчэй нават злёгку адмоўная, таму што мне пару разоў даводзілася тайком «адшчыпваць» рабочы час, каб лепш падрыхтавацца да экзамену або нешта дарабіць — зрэшты, да нейкіх пытанняў ад менеджара ніколі не даходзіла.

Больш каштоўна тое, што заканчэнне магістратуры злёгку прыадчыняе дзверы, праз якія можна будзе збегчы з індустрыі ў навуку. У ідэальным свеце, дзе няма іпатэкі і залежнасці ад Blue Card, я б дакладна хацеў дайсці да прыстаўкі «dr.» да свайго імя, але пакуль, верагодна, давядзецца адкласці гэту ідэю на нявызначаны тэрмін. 

Ідэя займацца высокай навукай выклікае лёгкія дрыжыкі, але… я люблю грошы. Атрыманне PhD найчасцей ужо патрабуе поўнай занятасці і пераходу з бігтэх-ролі ў акадэмію.

У мяне няма свайго жылля — а значыць, мне давядзецца прынесці жыццё сваёй сям'і (а я жанаты) у ахвяру дзеля асабістых амбіцый. 

З іншага боку, шмат прафесараў на факультэце займаюцца цікавымі рэчамі, у тым ліку ML, біяінфарматыкай — так што нават падчас працы над магістарскай ёсць магчымасць напісаць артыкул і паспрабаваць апублікавацца. Так я цяпер і спрабую дэма-версію навуковай працы.

Што наконт саміх ведаў, не сказаў бы, што я даведаўся нешта прынцыпова новае па самым праграмаванні, затое я дакладна прапампаваўся ў аптычнай камунікацыі, а таксама электра- і радыётэхніцы. Хоць праграма называецца «Інфарматыка», вучымся мы на факультэце электратэхнікі, праз што львіная доля прадметаў была з гэтай галіны. Зрэшты, я і не скарджуся — разбірацца ў нечым прынцыпова новым было даволі захапляльна, захаваліся б гэтыя веды ў галаве падаўжэй.


* Імя спікера змененае на ягоную просьбу.

«Прафесій амаль не застанецца». CEO раяць чаму вучыцца
«Прафесій амаль не застанецца». CEO раяць, чаму вучыцца
Па тэме
«Прафесій амаль не застанецца». CEO раяць, чаму вучыцца
Чытайце таксама
«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар'еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп
«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар'еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп
«Хлопцы як бы выключаюць цябе з размовы за абедам». Абмяркоўваем з AI-даследчыцай кар'еру, хайп, працу з мужчынамі і розніцу ў зп
Дар’я* працуе ў дацкай Raw Powers Labs і жыве ў Капенгагене. Яна Applied AI Researcher.
43 каментарыя
«Згубіў веру ў індустрыю і сябе». Інжынер-канструктар увайшоў у ІТ, папрацаваў у «Яндэксе», гемблінгу і на амерыканцаў. Вырашыў, што з яго хопіць
«Згубіў веру ў індустрыю і сябе». Інжынер-канструктар увайшоў у ІТ, папрацаваў у «Яндэксе», гемблінгу і на амерыканцаў. Вырашыў, што з яго хопіць
«Згубіў веру ў індустрыю і сябе». Інжынер-канструктар увайшоў у ІТ, папрацаваў у «Яндэксе», гемблінгу і на амерыканцаў. Вырашыў, што з яго хопіць
Пра свае кар’ерныя зігзагі з адкрытым фіналам распавядае Кастусь, які да пачатку 2026 года працаваў у Польшчы QA-інжынерам на амерыканскую Aras Corporation:
6 каментарыяў
«Тут не трэба гады вопыту». Распрацоўшчыцу скарацілі ў Егіпце — вось дзе яна цяпер (зноў не Польшча!)
«Тут не трэба гады вопыту». Распрацоўшчыцу скарацілі ў Егіпце — вось дзе яна цяпер (зноў не Польшча!)
«Тут не трэба гады вопыту». Распрацоўшчыцу скарацілі ў Егіпце — вось дзе яна цяпер (зноў не Польшча!)
Амаль 6 гадоў фронтэнд-распрацоўшчыца Вольга пражыла з сям’ёй у Егіпце. А потым давялося пераехаць, і яна зноў абрала не самую стандартную лакацыю. 
1 каментарый
«Мозг закіс». Уладкаваўся ў FAANG — і паступіў у магістратуру. Навошта?!
«Мозг закіс». Уладкаваўся ў FAANG — і паступіў у магістратуру. Навошта?!
«Мозг закіс». Уладкаваўся ў FAANG — і паступіў у магістратуру. Навошта?!
Аркадзь* скончыў беларускую ВНУ і пераехаў у Польшчу — і праз два гады паступіў у мясцовую магістратуру завочна. Даведаліся, навошта гэта спатрэбілася і як сумяшчаць вучобу з працай.
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Любить зарабатывать деньги и одновременно заниматься наукой, это как любить свою девушку и каждый вечер перед сном дрочить.
Приятно конечно, но со временем может неготивно повлиять на артериальное давление...(((

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-1

магистратура очень далека от науки. Часто это вынужденное требование для крупных корпораций. Как MBA, например.