Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ніхто не хоча добра плаціць ручнікам». Мануальныя QA патлумачылі, каму яны (не) патрэбны ў 2026

Ручное тэставанне калісьці было гарантаванай кропкай уваходу ў ІТ, а цяпер «вымірае» — хоць вакансіі яшчэ ёсць. Даведаліся ў некалькіх мануальных QA і аднаго эксперта, ці можна ў 2026 абысціся без аўтаматызацыі. 

9 каментарыяў

«Вакансіі яшчэ ёсць, але заробак меншы за $1500»

Данiл, мануальны QA, мідл:

— Я працую ў тэлекам-сферы, вопыт мануальным тэсціроўшчыкам — 3 гады. 

Паводле маіх назіранняў, у QA цяпер сапраўды ідзе магутная трансфармацыя ў бок аўтаматызацыі. Яшчэ пару гадоў таму ў буйных кампаніях — і ў СНД, і на міжнародным рынку — была куча вакансій для мануальшчыкаў. Цяпер жа шукаюць пераважна AQA. Адчуванні, 80% вакансій ужо часткова або цалкам завязаны на аўтатэстах.

Калі цяпер шукаць працу ў буйных ІТ-кампаніях СНД, то чыста на ручное тэставанне прабіцца значна складаней. У невялікіх і сярэдніх фірмах варыянты ў цэлым заўсёды знойдуцца, але вось заробак там не асабліва суцяшальны — часцей за ўсё менш за 1500 долараў.

Выключэннем, на мой погляд, застаецца тэлекам-сфера, дзе я цяпер і працую. Тут ІТ-сегмент арганізаваны інакш: патрэбна шмат ручных праверак і шчыльнай працы з унутранымі сістэмамі. Аўтаматызацыя, вядома, укараняецца, але самі працэсы іншыя. Нярэдка QA тут выступае не папросту як інжынер, а хутчэй як менеджар па якасці, які вядзе праекты і правярае бізнес-шляхі. Такая яна — цана працы мануальнага QA ў тэлекоме ў 2026 годзе.

Пры гэтым пра аўтаматызацыю я, вядома, думаю і вельмі хачу ў ёй развівацца. Мне ў цэлым падабаецца працаваць з кодам, але распрацоўшчыкам я сябе не бачу — мне бліжэй менавіта тэставанне, глыбокае вывучэнне карыстальніцкіх шляхоў і каардынацыя паміж аддзеламі. І так, я бачу, што ў аўтаматызацыі і заробкі адчувальна вышэйшыя.

Што да вакансій, то цяпер на рынку поўна прапановаў з аўтаматызацыяй на Python, але мяне больш прываблiваюць натыўныя мабільныя UI-тэсты на Kotlin. Пры такім падыходзе аўтаматызацыя ўкараняецца, але жывое ўзаемадзеянне з UI/UX дадатку не адыходзіць на другі план. Я дасюль не перайшоў у аўта- толькі таму, што шукаю слушныя курсы і каманду мары. У ідэале, вядома, хочацца адразу трапіць у кампанію, дзе можна вырасці з нуля, бо камерцыйнага вопыту ў патрэбных фрэймворках у мяне пакуль няма. Але ў цэлым, думаю, гэта пытанне часу — вакансій на рынку цяпер дастаткова.

«Перспектывы ўсё больш туманныя»

Арцём, мануальны QA, мідл:

— На мой погляд, перспектывы ў мануальшчыкаў становяцца ўсё больш туманнымі. Цяпер рынак патрабуе спецыялістаў з вопытам аўтаматызацыі, а чыстым ручнікам плаціць добрыя грошы ніхто не хоча. 

Я працую ў e-commerce ужо больш за тры гады і даўно думаю пра аўтаматызацыю. Вакансіі на рынку ёсць, тут усё залежыць выключна ад таго, што канкрэтна шукае для сябе кандыдат.

Сам я ўжо прайшоў некалькі курсаў (і шукаю іх пастаянна на Udemy, Stepik, вывучаю аўтарскіх распрацоўшчыкаў) — але каб сапраўды ўкараніць гэтыя веды, патрэбны канкрэтны праект з падыходзячым стэкам, а аўтаматызацыя прымяняецца далёка не ўсюды.

«Нават калі ты шмат чаго можаш рукамі, AQA, які перапіша твой тэст-кейс, дадуць больш грошай»

Ірына*, мануальная тэсціроўшчыца, сеньёр:

— Мой вопыт — 5+ гадоў у прафесіі.

Я пайшла ў дэкрэт мануальным QA — а выйсці з яго «ручніцай» ужо не магу. Пакуль я гатавала кашкі і спявала калыханкі дзіцяці, маю каманду скарацілі.

Трэба шукаць новую працу, але знайсці праект выключна пад ручное тэставанне амаль немагчыма: я бачу, што кампаніі хочуць «гібрыдаў», якія могуць і рукамі сцэнар праверыць, і аўтатэст накідаць.

Таму мой варыянт цяпер — вучыцца, браць курсы па Python і Selenium. Нават калі ты шмат чаго можаш зрабіць рукамі, AQA, які проста перапіша твой тэст-кейс, дадуць больш грошай (разы ў два). Такія рэаліі.

«Правілы гульні змяніліся — ад кодынгу не ўцячы ні ў адной прафесіі». Эксперт пра трэнды для QA

Арцём Русаў, QA-інжынер, аўтар блога па тэставанні на YouTube і курсаў:

— Што бачу я: так, вакансіі для ручных тэсціроўшчыкаў ёсць — іх нібыта нават больш, чым для AQA. Але тэндэнцыя такая, што кампаніі ўсё часцей патрабуюць ад кандыдатаў мець навыкі аўтаматызацыі: дзесь гэта паказваецца як пажаданне, маўляў, усё гэта «будзе перавагай», а дзесь — як абавязковыя скілы.

У цэлым жа на рынку выразна прасочваецца трэнд на найм не проста аўтаматызатараў — а фулстэк QA-інжынераў, якія ўмеюць і рукамі нешта рабіць, і аўтаматызацыяй займаліся. 

Калегі, з якімі я размаўляю, распавядаюць, што на сумоўях нярэдка «ганяюць» па аўтаматызацыі. А потым яны прыходзяць на праект — і большасць задач па ручным тэставанні. 

Да таго ж трэба ўлічваць, што ў той жа самы час ШІ «дае прыкурыць» усім — і аўтаматызатарам, і ручным тэсціроўшчыкам.

Сёння з напісаннем базавых тэстаў справіцца любая, нават самая простая нейрасетка. Менавіта таму тэсціроўшчыкам ужо недастаткова стандартных навыкаў — ім жыццёва неабходна асвойваць працу з ШІ-агентамі і вучыцца выбудоўваць суадносную інфраструктуру. Кандыдатаў без гэтага навыку многія кампаніі разглядаць не гатовы — гэта must have. 

Таму мая галоўная парада мануальным QA-інжынерам, асабліва тым, хто ў прафесіі ўжо не першы год, — асвойваць аўтаматызацыю. Гэта лагічны крок у прафесійным развіцці. Калі вы сапраўды арыентаваны на доўгатэрміновы кар’ерны рост, мануальнае тэставанне не павінна станавіцца вашай фінальнай кропкай. Рухайцеся далей!

ІТ-індустрыя перажывае маштабную аптымізацыю: кампаніі скарачаюць цэлыя аддзелы, пакідаючы толькі касцяк з двух спецыялістаў. Вядома, штучны інтэлект не заменіць абсалютна ўсіх, але патрэба ў чалавечых рэсурсах прыкметна зніжаецца. У гэтых рэаліях на сумоўях перамагаюць тыя кандыдаты, якія ўмеюць працаваць з ШІ ў сінергіі і валодаюць развітымі софт скіламі. 

Калі хтосьці не гатовы, папросту не хоча ісці ў класічную аўтаматызацыю — у такім выпадку перад мануальным QA адкрытыя дзве дарогі: 

  • вертыкальны рост да кіраўніка аддзела;
  • і гарызантальны пераход у менеджмент, аналітыку або дызайн.

Аднак важна разумець, сучасны рынак змяніў правілы гульні — ад кодынгу не ўцячы ні ў адной прафесіі. Сёння менеджары, аналітыкі і прадпрымальнікі актыўна выкарыстоўваюць ШІ для веб-кодынгу і аўтаматызацыі ўласнай руціны. Больш за тое, веданне ШІ адкрывае шлях у прадуктовы кірунак. Замест працы па найму вы можаце ствараць, аўтаматызаваць і манетызаваць уласныя лічбавыя прадукты. Галоўнае сёння — развіваць гнуткасць і мысліць як стваральнік, а не проста выканаўца.

Свой тэзіс я пацвярджаю асабістым прыкладам: імкнуся развівацца не толькі як аўтар курсаў, але таксама заняўся вайб-кодынгам.

Ну, і не мне нагадваць вам, што цяпер крызіс: кандыдаты без вопыту практычна не могуць знайсці працу — шанцуе адзінкам. Ды і спецыялісты з вопытам часта месяцамі сядзяць на джобборадах — і нічога. 

«Падыходзіў да людзей, якія курылі пад офісамі». QA звольнілі з Visa — вось як ён сабраў 8 офераў (Meta і Netflix таксама) за 3 месяцы
«Падыходзіў да людзей, якія курылі пад офісамі». QA звольнілі з Visa — вось як ён сабраў 8 офераў (Meta і Netflix таксама) за 3 месяцы
Па тэме
«Падыходзіў да людзей, якія курылі пад офісамі». QA звольнілі з Visa — вось як ён сабраў 8 офераў (Meta і Netflix таксама) за 3 месяцы
Чытайце таксама
FullStack наступает. Разбираемся, какие изменения ждут тестирование в 2026 году
FullStack наступает. Разбираемся, какие изменения ждут тестирование в 2026 году
FullStack наступает. Разбираемся, какие изменения ждут тестирование в 2026 году
5 каментарыяў
Джуны QA всё ещё нужны? Разбираемся, как стать тестировщиком в 2026-м
Джуны QA всё ещё нужны? Разбираемся, как стать тестировщиком в 2026-м
Джуны QA всё ещё нужны? Разбираемся, как стать тестировщиком в 2026-м
2 каментарыя
«Раней — не». Чаму сеньёры цяпер гатовы на тэставыя заданні (нават бясплатныя)
«Раней — не». Чаму сеньёры цяпер гатовы на тэставыя заданні (нават бясплатныя)
«Раней — не». Чаму сеньёры цяпер гатовы на тэставыя заданні (нават бясплатныя)
Дасведчаныя айцішнікі звычайна лічаць тэставыя заданні, асабліва бясплатныя, поўным крынжам. Ці ўжо не? Магчыма, правілы гульні на крызісным рынку змяніліся? Хто і якія заданні раздае кандыдатам у эпоху AI? Абмеркавалі тэставыя-2026.
4 каментарыя
«Ніхто не хоча добра плаціць ручнікам». Мануальныя QA патлумачылі, каму яны (не) патрэбны ў 2026
«Ніхто не хоча добра плаціць ручнікам». Мануальныя QA патлумачылі, каму яны (не) патрэбны ў 2026
«Ніхто не хоча добра плаціць ручнікам». Мануальныя QA патлумачылі, каму яны (не) патрэбны ў 2026
Ручное тэставанне калісьці было гарантаванай кропкай уваходу ў ІТ, а цяпер «вымірае» — хоць вакансіі яшчэ ёсць. Даведаліся ў некалькіх мануальных QA і аднаго эксперта, ці можна ў 2026 абысціся без аўтаматызацыі. 
9 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-5

Бляя, у меня эрекция...)

wojewoda-pomorski
wojewoda-pomorski Head of Płazy i gady in SoftYiss в Nexsoftsys
-4

Jeszcze nie byłeś w naszym biurze.

2

может это результат мануального тестирования?

-3

Hand-job)

-1

Я просто в шоке. Столько минусов. Откуда столько негатива? Или у вас эрекции нет?

Пользователь отредактировал комментарий 14 августа 2026, 10:26

wojewoda-pomorski
wojewoda-pomorski Head of Płazy i gady in SoftYiss в Nexsoftsys
-1

Speardolyi w Baltorusyu

onenevsky
onenevsky Who в planescape
0

Это просто кусок работы, который автоматизаторы не делают.
Если вы считаете что тестирование не нужно. Закажите себе софт без тестирования. Если вы считаете, что вам тестирование не нужно покупайте без тестирования.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

ну просто рынок, значит просто индусы готовы работать за такие деньги, а клиенты не видят смысла переплачивать за такой же эффект

0

Пора сниматься с ручника