Маркетплейс OpenAI апанавалі боты, якія парушаюць аўтарскае права

Паводле паведамлення TechCrunch, анлайн-крама GPT Store пазапаўнялі чат-боты, якія патэнцыйна парушаюць аўтарскія правы і выклікаюць пытанні да мадэрацыі.

6 каментарыяў

Тут можна лёгка знайсці GPT, якія генеруюць арты ў стылі Disney і Marvel, але насамрэч уяўляюць сабою не больш як сродак доступу да іншых платных сэрвісаў і пазіцыянуюцца як здольныя абыходзіць інструменты распазнавання АІ-кантэнту і праверкі на плагіят, такія як Turnitin і Copyleaks.

Напрыклад, у GPT Store ёсць некалькі GPT на аснове папулярных фільмаў, тэлеперадач і відэагульняў, якія не былі створаныя або аўтарызаваныя іх уладальнікамі. Адзін GPT дазваляе генераваць монстраў у стылі «Карпарацыі монстраў» з мультфільма Pixar, а другі — прыгоды ў сусвеце «Зорных войнаў» на аснове тэкставых запытаў.

Размяшчэнне чат-ботаў і GPT, якія дазваляюць карыстальнікам мець зносіны з персанажамі, абароненымі таварнымі знакамі, можа стаць глебай для пазоваў праваўладальнікаў. OpenAI заявіла TechCrunch, што падобныя праграмы парушаюць яе палітыку і яна прыкладае ўсе намаганні для барацьбы з парушэннямі.

Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству
По теме
Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству

OpenAI не будзе несці адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў стваральнікамі GPT дзякуючы палажэнню амерыканскага «Закона аб аўтарскім праве ў лічбавую эпоху» (DMCA), які абараняе анлайн-платформы, дзе размешчаны супрацьпраўны кантэнт, калі яны выконваюць закон і на запыт ліквідуюць парушэнні. Аднак для OpenAI уцягванне ў судовыя разборы пагражае рэпутацыйнымі стратамі.

Між тым карыстальнікі ChatGPT на базе GPT-4 сталі назіраць праблемы ў працы чат-бота. Часам ён кажа, што выканаць запыт немагчыма, але пасля ўдакладняльнага пытання просіць прабачэння і дае адказ. Карыстальнікі пачынаюць сумнявацца ў яго надзейнасці і пераправяраюць адказы, напрыклад, праз Google. Некаторыя адмаўляюцца ад падпіскі і чакаюць, пакуль распрацоўшчыкі выправяць праблему. Паводле іх слоў, за канкурэнтам Claude 3 такога заўважана не было.

OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года
Па тэме
OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года
Anthropic паказала новую АІ-мадэль, якая абганяе GPT-4 і Gemini
Па тэме
Anthropic паказала новую АІ-мадэль, якая абганяе GPT-4 і Gemini

Читать на dev.by