Маск і Кук сустрэліся ў штаб-кватэры Apple. Twitter не выдаляць з App Store

Бізнэсовец правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам Apple Цімам Кукам, пра што расказаў у сваім акаўнце ў Twitter.

Пакінуць каментарый

«Добрая размова. Сярод іншага мы вырашылі непаразуменне з нагоды магчымага выдалення Twitter з App Store. Цім ясна даў зразумець, што Apple ніколі не думала пра гэта», — напісаў Маск. Раней кіраўнік сацсеткі заяўляў, што Apple пагражае Twitter выдаліць сацсетку з крамы праграм без тлумачэння прычын. Таксама кампанія прыпыніла амаль усю рэкламу ў Twitter.

СМІ мяркуюць, што Apple не падабаецца новая палітыка кампаніі пасля куплі яе Маскам. Бізнэсовец ініцыяваў масавыя скарачэнні, у тым ліку сярод супрацоўнікаў мадэрацыі і інжынераў, крытычна важных для падтрымання працы платформы. Многія рэкламадаўцы сутыкнуліся з праблемамі пры запуску рэкламных кампаній і вырашылі прыпыніць свае выдаткі ў сацсетку.

Маск заявіў, што Apple пагражае прыбраць праграму Twitter. І даведаўся пра камісію 30% у App Store
Па тэме
Маск заявіў, што Apple пагражае прыбраць праграму Twitter. І даведаўся пра камісію 30% у App Store
«Мітусня і ўрон»: Маск тэлефануе рэкламадаўцам і просіць іх не сыходзіць з Twitter. Тыя баяцца канфрантацыі
Па тэме
«Мітусня і ўрон»: Маск тэлефануе рэкламадаўцам і просіць іх не сыходзіць з Twitter. Тыя баяцца канфрантацыі
Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter
Па тэме
Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter

Читать на dev.by