Маск і OpenAI пасварыліся праз будучыню чалавецтва: падрабязнасці пазову

Ілан Маск вырашыў падаць у суд на распрацоўшчыка ChatGPT і выказаць у пазове ўсё, што назапасілася пасля сыходу са стартапа. Заразом мільярдэр расказаў пра яго прычыны. OpenAI у даўгу не засталася і паказала сваю версію канфлікту. Расказваем, чаго не падзялілі былыя сябры.

1 каментарый

Бізнэсовец падаў пазоў у акруговы суд Сан-Францыска. Ён абвінаваціў OpenAI і яе генеральнага дырэктара Сэма Альтмана ў тым, што ў пагоні за прыбыткам кампанія нібыта адмовілася ад місіі, на якой была заснаваная, — распрацоўваць тэхналогію штучнага інтэлекту на карысць людзей. Маск лічыць, што пасля заключэння кантракта з Microsoft распрацоўшчык фактычна ператварыўся ў «прыдатак» тэхнагіганта і задаўся мэтай максімізаваць даходы.

У пазову ёсць не толькі рытарычная аргументацыя: мільярдэр лічыць, што заснавальнікі стартапа — гендырэктар Сэм Альтман і прэзідэнт Грэг Брокман — парушылі ўстаноўчы дагавор, які яны падпісалі разам з Маскам. У ім паказанае забавязанне падтрымліваць праект як некамерцыйны і оўпэнсорсны. Пазоўнік патрабуе прымусіць OpenAI прытрымлівацца ўстаноўчага дагавора і «вярнуцца да сваёй місіі распрацоўваць агульны АІ на карысць чалавецтва», а не ў інтарэсах Альтмана, Брокмана або Microsoft.

Пытанні выклікае код мадэлі GPT-4, які кампанія трымае ў «найстражэйшым сакрэце» «пераважна з камерцыйных прычын, а не дзеля бяспекі». Фактычна АІ-мадэлі распрацоўшчыка належаць Microsoft як галоўнаму інвестару, лічыць Маск. У пазове сцвярджаецца, што GPT-4, выпушчаная OpenAI у сакавіку 2023 года, не проста здольная разважаць, але робіць гэта «лепш за людзей», набраўшы 90 балаў са 100 на The Uniform Bar Examination (ВБО) — стандартызаваным экзамене адвакатаў у ЗША.

Яшчэ тры СМІ падалі ў суд супраць OpenAI
Па тэме
Яшчэ тры СМІ падалі ў суд супраць OpenAI

Паводле дакументаў, Маск ахвяраваў некамерцыйнай арганізацыі больш за $44 мільёны ў перыяд ад 2016 да верасня 2020 года. У першыя некалькі гадоў мільярдэр быў найбуйнейшым спонсарам OpenAI. Бізнэсовец сцвярджае, што ў 2018 годзе пакінуў раду дырэктараў стартапа, калі яму прапанавалі долю ў камерцыйным падраздзяленні. Ён удакладніў, што адмовіўся з прынцыповых меркаванняў.

Не забыўся Маск згадаць і падрабязнасці нядаўняга звальнення і вяртання Альтмана ў кампанію. Бізнэсовец лічыць, што на працягу некалькіх дзён пасля аднаўлення Альтмана на пасадзе гендырэктара Альтман, Брокман і галоўны інвестар «скарысталіся значным уплывам Microsoft на OpenAI», каб замяніць сяброў рады дырэктараў альтэрнатыўнымі кандыдатамі, якія ў першую чаргу задавальнялі кіраўніцтва Microsoft.

Аўтары пазову спасылаюцца на інтэрв’ю гендырэктара Microsoft Сацьі Надэлы, які пры канцы мінулага года заявіў: «[Калі] OpenAI знікне заўтра… у нас ёсць усе правы на інтэлектуальную ўласнасць і ўсе магчымасці. У нас ёсць людзі, у нас ёсць вылічэнні, у нас ёсць даныя, у нас ёсць усё. Мы ніжэй за іх, вышэй за іх, вакол іх». У дакуменце гэтая цытата прыводзіцца як доказ таго, што OpenAI у значнай ступені служыць інтарэсам карпарацыі.

Ілан Маск
«Новыя сябры рады дырэктараў не маюць значанаг досведу ў галіне АІ і, па наяўных звестках і перакананнях, па сваёй прыродзе дрэнна прыстасаваныя для незалежнай ацэнкі таго, ці дасягнула OpenAI узроўню AGI, а значыць, ці распрацавала яна алгарытм, які выходзіць па-за рамкі ліцэнзіі Microsoft».


Праз некалькі дзён пасля падачы пазову OpenAI перапыніла маўчанне, каб пракаментаваць вылучаныя абвінавачванні. У заяве, адрасаванай супрацоўнікам стартапа, дырэктар па стратэгічных пытаннях Джэйсан Квон напісаў, што шкадуе наконт дзеянняў Маска. Квон лічыць, што яго рашэнне падаць у суд выклікана пачуццём страчанай магчымасці, так як бізнэсовец пакінуў кампанію праз рознагалоссі з Альтманам.

«Лічым, што прэтэнзіі ў гэтым пазове могуць быць звязаныя са шкадаваннямі Ілана, што ён сёння не звязаны з кампаніяй. Сумна бачыць, што Ілан распачаў такія дзеянні супраць кампаніі, якую сам дапамог заснаваць, асабліва з улікам яго цеснага супрацоўніцтва з некаторымі з вас, хто ўсё яшчэ працуе над увасабленнем місіі тут», — сказана ў заяве.

Квон нагадаў, што ў нейкі момант Маск заявіў сузаснавальнікам стартапа, што яму патрэбны «поўны першапачатковы кантроль і кантрольны пакет акцый». Затым мільярдэр нібыта прапанаваў аб’яднаць OpenAI з Tesla. У той жа ўнутранай запісцы Альтман назваў Маска героем і дадаў, што сумуе па тым, якім ён быў раней.

Скрыншот перапіскі Маска і Альтмана, паказаны ў якасці доказу ў пазове. Крыніца: TechCrunch.

Да апошняга часу Маск крытычна ставіўся да перспектыў развіцця штучнага інтэлекту. У мінулым годзе бізнэсовец сумесна з навукоўцамі падпісаў адкрыты ліст, які заклікаў кампаніі прыпыніць распрацоўкі АІ-мадэляў і ўвесці мараторый хоць бы на паўгода. З тых часоў Маск заснаваў кампанію xAI, якая займаецца АІ-распрацоўкамі, і запусціў чат-бота Grok.

Паводле чутак, OpenAI вырашыла не спыняцца на дасягнутым і рыхтуе нашмат больш прасунутую мадэль, вядомую пад назвай Q Star. Яна нібыта можа стаць сапраўдным агульным штучным інтэлектам (AGI). Партнёрства OpenAI і Microsoft ужо стала прадметам праверак органаў-рэгулятараў Вялікабрытаніі, ЕС і ЗША. Ведамствы вывучаюць уплыў іх партнёрства на канкурэнцыю ў АІ-сферы.

Тэйлар Свіфт супраць порнатроляў: дыпфэйкі спявачкі пазапаўнялі сацсеткі
Па тэме
Тэйлар Свіфт супраць порнатроляў: дыпфэйкі спявачкі пазапаўнялі сацсеткі
Джорджа Карліна зрабілі чат-ботам: спадчыннікі коміка падалі ў суд праз яго АІ-вобраз
Па тэме
Джорджа Карліна зрабілі чат-ботам: спадчыннікі коміка падалі ў суд праз яго АІ-вобраз
Альтман вернулся — вопросы остались. Что OpenAI планирует делать дальше?
По теме
Альтман вернулся — вопросы остались. Что OpenAI планирует делать дальше?

Читать на dev.by